Палiтычныя рэпрэсii супраць беларускай iнтэлiгенцыi ў 1930-ыя гады

 

          Iгар КУЗНЯЦОУ  (Менск)

 

Спусташальныя войны i бальшавiцкi тэрор падарвалi нацыянальныя сiлы Беларусi. Значная частка актыўных палiтычных дзеячаў, якая брала ўдзел ва Усебеларускiм Кангрэсе i ў стварэннi незалежнай Народнай Рэспублiкi, вымушаная была эмiграваць. У Беларусi засталiся адзiнкi, да якiх далучылiся тыя, хто вярнуўся з фронту i з царскай высылкi. Нацыянальна-дэмакратычная iнтэлiгенцыя слушна ацанiла тады палiтычны стан.

3 улiкам тагачасных абставiнаў беларускiя нацыянальныя лiдэры абралi шлях доўгай, крапатлiвай i цярплiвай працы ў БССР шляхам падняцця нацыянальнай свядомасцi народных масаў i падрыхтоўкi маладых актыўных кадраў.

За параўнальна кароткi тэрмiн нацыянальная праца ў Беларусi прайшла вялiзны шлях. Нацыянальнае адраджэнне стала неаспрэчным фактам. Былi выхаваны нацыянальныя кадры, якiя займалi пасады ў дзяржаўным апараце. Узнiкалi думкi пра заваёўванне новых пазiцыяў. Усе нацыянальныя мерапрыемствы i праца знаходзiлi бясспрэчную падтрымку з боку беларускага народа. Поспехi былi дасягнутыя таму, што лiдэры нацыянальнага руху ў сваёй дзейнасцi не былi адны, яны заўсёды знаходзiлi падтрымку i дапамогу.


1.

На пачатку 1930 г. першай ахвярай ДПУ стаў лiдэр беларускiх нацыяналiстаў акадэмiк, прафесар Усевалад Iгнатоўскi. Яго выклiкалi ў ДПУ на допыт, i пасля допыту ён застрэлiўся на сваёй кватэры.

Другiм адчувальным ударам быў арышт наркамзема БССР Дзмiтрыя Прышчэпава. Прышчэпаву прычапiлi ярлык ворага народа i шкоднiка, памочнiка i абаронцы кулакоў, насаджальнiка варожых сацыялiстычнаму землекарыстанню хутароў i пасёлкаў. У афiцыйньiх дакументах i прапагандзе дзейнасць Дз.Прышчэпава зняважлiва называлася «прышчэпаўшчынай». Аднак зганьбаваная дзейнасць наркамзема Прышчэпава пакiнула глыбокi след i добрую памяць сярод беларускага сялянства.

Смерць акадэмiка прафесара Iгнатоўскага i арышт Прышчэпава не сталi адзiнкавымi, Амаль адначасова была арыштаваная вялiкая група выдатных культурных i гаспадарчых працаўнiкоў. Сярод iх вельмi папулярны мовазнаўца акадэмiк Язэп Лёсiк, вядомы беларускi географ акадэмiк Аркадзь Смолiч, сакратар Беларускай Акадэмii навук акадэмiк Вацлаў Ластоўскi, рэктар унiверсiтэта прафесар Уладзiмiр Пiчэта i iнш.

Наступнай ахвярай ДПУ стаў народны камiсар асветы БССР Антон Балiцкi. У першай палове 1930 г. А.Балiцкi быў зняты з працы наркама асветы, аднак пасля звальнення яго не арыштавалi. Напэўна, ужо тады ДПУ распрацоўвала план «вялiкiх» арыштаў. Iм патрэбны быў матэрыял, каб «прышпiлiць» А.Балiцкага да працэсу па змове. Для гэтага ДПУ разлiчвала грунтоўна папоўнiць абвiнаваўчы матэрыял яшчэ i сведчаннямi асобаў, пазней арыштаваных. На той час арышт буйных рэспублiканскiх працаўнiкоў выклiкаў сенсацыю, да масавых арыштаў такiх асобаў яшчэ не прызвычаiлiся. Бюро ЦК камунiстычнай партыi, зняўшы А.Балiцкага з пасады ў Наркамасветы, прыняло пастанову паслаць яго на так званую нiзавую працу агiтатарам-прапагандыстам у чыгуначньiя майстэрнi Гомеля.

Трэба адзначыць, што А.Балiцкi меў вялiкiя арганiзатарскiя здольнасцi, працаздольнасць, уменне выбраць патрэбных супрацоўнiкаў. Пад час яго працы наркамам асветы быў распрацаваны i даволi паспяхова выконваўся генеральны план увядзення ўсеагульнага абавязковага навучання па беларускай сiстэме народнай адукацыi. У гэтую справу шмат працы i практычных ведаў унёс стары педагог Д.Сцяпура.

У палове 1930 г. у Менску ДПУ былi праведзены масавыя арышты. Арышты амаль не закранулi правiнцыю. Былi арыштаваныя вядомыя культурныя беларускiя дзеячы Акадэмii навук, унiверсiтэта, Наркамасветы i часткова Наркамзема. Сярод арыштаваных быў i намеснiк наркамзема Прышчэпава Алесь Адамовiч. Калi ён знаходзiўся ў менскай турме, то, па словах вiдавочцаў, зусiм не быў прыгнечаны арыштам, а быў бы нават засмучаны, каб якiм-небудзь цудам быў вызвалены з турмы. Адбываць пакаранне А.Адамовiча выслалi ў Салавецкi лагер. Далейшых слядоў Адамовiча няма.

Сярод культурных дзеячаў, арыштаваных у 1930 i 1931 г., большасць сфармавала свае палiтычныя погляды яшчэ да рэвалюцыi. Шмат хто меў навуковыя працы. Прафесар гiсторыi Мiтрафан Доўнар-Запольскi сваю першую працу «Очерки истории кривичской и дреговичской земель до конца XII столетия» выдаў у 1891 г. у Кiеве. «Литовская метрика» (СПб, 1903), «Исследования и статьи. Т. 1. Этнография и социология —обычное право, статистика, белорусская письменность» (Кiеў, 1900), «Асновы Дзяржаўнасцi Беларусi» (Вiльня, 1919, на беларускай мове) — гэты кароткi пералiк часткi шматлiкiх прац прафесара Доўнара-Запольскага сведчыць пра кiрунак яго навуковай дзейнасцi з 1891 г. Ён быў арыштаваны ў 1930 г. i высланы ў Сiбiр, дзе i загiнуў ужо ў сталым узросце.

Прафесар Максiм Гарэцкi таксама арыштаваны ў 1930 г., высланы ў Сiбiр, дзе i загiнуў у 1937 г.

Ён аўтар кнiг: «Гiсторыя беларускай культуры» (Вiльня, 1921), «Гiсторыя беларускай лiтаратуры» (Менск, 1926), «Хрэстаматыя беларускай лiтаратуры XI — 1905 г.». [1] Усё напiсана па-беларуску.

Прафесар Пiчэта, шматгадовы (вядома, параўнальна) рэктар Беларускага унiверсiтэта, меў вельмi шмат гiстарычных прац. Калi быў рэктарам унiверсiтэта, напiсаў «Гiсторыю Беларусi» (ч. 1, Менск, 1924), «Пытаннi вышэйшай школы ў Беларусi ў мiнулым» (Менск, 1923). Гэтыя працы напiсаныя па-беларуску. Пiчэта быў арыштаваны ў 1930 г. Калi яго выпадкова вызвалiлi з высылкi, ён напiсаў яшчэ «Основные моменты исторического развития Западной Украины и Западной Белоруссии» (Москва, 1940). [2] Немаючы магчымасцi пазнаёмiцца з гэтай працай прафесара Пiчэты, можна смела сцвярджаць, што матэрыял напiсаны па замове для абгрунтавання захопу Чырвонай армiяй Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi.

Прафесар геаграфii Беларускага унiверсiтэта Мiкалай Азбукiн арыштаваны i высланы ў Сiбiр у горад Нагiнск у 1930 г., пра яго далейшы лёс звестак няма. Акадэмiк фiлолаг Язэп Лёсiк быў арыштаваны i высланы ў 1930 г., а ў 1936 г. у турме пад час яжоўшчыны быў закатаваны да смерцi.

Характэрнай рысай арыштаў 1930 i 1931 г. было тое, што нязначнай частцы арыштаваных у якасцi пакарання была прызначана вольная высылка. На той час яшчэ не збудавалi дастатковай колькасцi канцэнтрацыйных лагераў, таму i высылалi на вольнае пасяленне. Аднак гэта не была высылка з мяккiм рэжымам.

Для зручнасцi назiрання за высланымi ДПУ звычайна канцэнтравала iх у маланаселеных паселiшчах паўночных губерняў, дзе яны не маглi знайсцi працу, каб зарабiць на харчаванне. Калi ўлiчыць, што большасць высланых — людзi разумовай працы, часта ўжо сталага ўзросту, няздольныя да працы фiзiчнай, а iх лiтаратурная праца стала ўжо нiкому не патрэбная, то становiшча высланых было вельмi цяжкiм.

Не ўсе мелi сваякоў, якiя маглi б сiстэматычна дапамагаць iм. Трыцатыя гады — самыя цяжкiя, галодныя, насельнiцтва ўтрымлiвалася на мiзэрных нормах харчавання, таму значная частка высланых была асуджана на галоднае вымiранне.


2.

На працягу 1930-1931 гг. былi зрэзаныя вярхi дзеячаў нацыянальнага руху ў Беларусi. ДГПУ сваю справу зрабiла, паўстала задача прапагандай апраўдаць такi круты i нечаканы паварот палiтыкi. Суд над арыштаванымi быў закрыты, людзi знiкалi, каб пазней апынуцца ў Сiбiры, на Салаўках, на будаўнiцтве Беламорскага канала цi ў высылцы. Арыштаваных абвiнавацiлi ў арганiзацыi i прыналежнасцi да «Саюза адраджэння Беларусi» i «Саюза вызвалення Беларусi». [3]

У вынiку рэпрэсiўнай палiтыкi таталiтарнай сiстэмы 20-30-ых гадоў асаблiва пацярпела ад рэпрэсiй iнтэлiгенцыя —iнтэлектуальны патэнцыял нацыi. Ужо ў 1929 г. значная частка беларускай iнтэлiгенцыi была абвiнавачана ў прыхiльнасцi да нацыянал-дэмакратызму i знята з займаемых пасад. У iх лiку нарком асветы А.Балiцкi, нарком земляробства Д.Прышчэпаў, дырэктар Дзяржаўнага музея В.Ластоўскi, многiя выкладчыкi БДУ i тэхнiкумаў, сельскагаспадарчай Акадэмii.

Газеты, часопiсы разгарнулi сапраўднае цкаванне тых, каго АДПУ у хуткiм часе сабрала пад так званай справай «Саюза вызвалення Беларусi». У 1930 г. пачалiся арышты яе «членаў». Толькi ў ноч з 18 на 19 лiпеня ў Мiнску яму падверглiся больш 25 чалавек, у тым лiку Я.Дыла, Ф.Ждановiч, М.Гарэцкi, У.Савiч, А.Прышчэпчык, А.Адзiнец, Ч.Радзевiч, У.Пракулевiч.

Усяго па справе СВБ праходзiлi 108 чалавек, i сярод iх акадэмiкi Беларускай Акадэмii навук В.Ластоўскi, Я.Лёсiк, С.Некрашэвiч, прафесар А.Смолiч, нарком асветы А.Балiцкi, нарком земляробства Д.Прышчэпаў, пiсьменнiкi М.Гарэцкi, Ул.Дубоўка, Я.Пушча, шмат хто з навукоўцаў. Усе арыштаваныя абвiнавачвалiся ў тым, што «з’яўлялiся членамi контррэвалюцыйнай нацыяналiстычнай арганiзацыi... «Саюз вызвалення Беларусi», «ажыццяўлялi арганiзаванае шкоднiцтва на культурным, iдэалагiчным i iншых участках сацыялiстычнага будаўнiцтва, праводзiлi антысавецкую нацыяналiстычную агiтацыю, накiраваную на запавольванне тэмпаў развiцця Беларусi на сацыялiстычным шляху, ставячы канчатковай мэтай адарванне Беларусi ў этнаграфiчных межах ад Савецкага Саюза, стварэнне так званай Беларускай Народнаи Рэспублiкi (БНР)». [4]

Нягледзячы на маральны цiск, якi прымянялi да арыштаваных следчыя, а да некаторых i фiзiчныя меры ўздзеяння, на папярэднiм следстве поўнасцю вiнаватымi прызналi сябе толькi 25 чалавек, больш за 40 поўнасцю адмовiлi сваю вiну i каля 25 прызналiся часткова. У працэсе следства 18 чалавек былi прызнаны невiнаватымi i вызвалены з турмы. Сярод iх Б.Эпiмах-Шыпiла, П.Бузук, М.Байкоў, М.Бурштын, Л.Дашкевiч, А.Дайлiдовiч i iншыя. Амаль усе яны зноў арыштаваны i асуджаны ў 1936-1937 гг.

Па сфальсiфiкаванай справе СВБ 90 прадстаўнiкоў iнтэлiгенцыi атрымалi розныя тэрмiны зняволення, з iх 89 беларусаў i 1 рускi. А.Адмовiч, А.Балiцкi, П.Iльючонак, Д.Прышчэпаў, справа якiх у снежнi 1930 г. была выдзелена у асобную — па 10 гадоў зняволення ў канцлагерах, 8 чалавек па 5 гадоў: М.Адзярыха, Я.Бядрыцкi, А.Дарашэвiч, П.Жаўрыд, Ф.Ждановiч, М.Каспяровiч, А.Сак, I.Цвiкевiч, I.Бiндзюк —на 3 гады.

Астатнiя — да 5 гадоў высылкi з Беларусi ў розныя аддаленыя раёны СССР. Сярод iх М.Азбукiн, М.Гарэцкi, А.Гурло, М.Гурскi, М.Грамыка, У.Дубоўка, В.Ластоўскi, Я.Лёсiк, С.Некрашэвiч, П.Трамповiч, А.Смолiч, А.Цвiкевiч, М.Шчакацiхiн i шмат iншых вядомых грамадскiх дзячоў навукi i культуры. [5].

Гэта быў непапраўны ўдар для Беларусi, яе навукi, культурьi i гаспадаркi. Лепшыя прадстаўнiкi беларускай iнтэлiгенцыi гвалтоўна пазбаўлялiся магчымасцi не толькi займацца творчай працай на карысць сваёи Радзiме, але i наогул —па-чалавечы жыць. Толькi адзiнкам з iх праз дзесяцiгоддзi ўдалося вярнуцца на Беларусь, астатнiя па адбыццi тэрмiна зняволення атрымалi новыя абвiнавачваннi i былi асуджаны да вышэйшай меры пакарання, альбо да новых гадоў зняволення ў канцлагерах.

Справа СВБ з’яўлялася першай масавай хваляй тэрору супраць беларускай iнтэлiгенцыi i адчынiла вялiкi пералiк розных спраў 30-х гадоў, зрабiўшых жудасную чыстку сярод iнтэлiгенцыi рэспублiкi.

У маi 1931 г. АДПУ сфальсiфiкавала i «выкрыла» справу «Працоўнай сялянскай партыi», па якой асуджана на розныя тэрмiны зняволення i высылкi 59 чалавек, па беларускаму фiлiя-

лу «Прампартыi» пастановай калегii АДПУ Беларусi ад 12 верасня 1931 г. рэпрэсавана 30 чалавек i г.д. [6]

У шэрагу iх — значная частка беларускай iнтэлiгенцыi. Нешматлiкiя яе шэрагi, з вялiкай цяжкасцю сабраныя ў 20-я гады У.Iгнатоўскiм, А.Балiцкiм, С.Некрашэвiчам i iнш., былi спустошаны ўжо ў пачатку 30-х гадоў. У лютым 1931 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей i загадчык культпропа ЦК КП(б)Б А.А.Чарнушэвiч прасiлi Маскву «неадкладна прыслаць у БССР навуковых работнiкаў па эканамiчных дысцiплiнах» для выкладчыцкай i навуковай працы. Прычына гэтага — арышты «у сувязi з выяўленнем контррэвалюцыйных шкоднiцкiх арганiзацый, значнай групы асоб, працаваўшых у Дзяржплане, ВСНГ i iншых установах». У сувязi з гэтым шэраг вузаў, i ў першую чаргу БДУ, апынулiся «у катастрафiчным стане i стаялi перад зрывам заняткаў i нават поўным закрыццём шэрагу аддзяленняў».


3.

У 1931-1932 гг. пракацiлася хваля арыштаў сярод працаўнiкоў сельскай гаспадаркi, а таксама ўстаноў, якiя займалiся распрацоўкай яе розных пытанняў. Узнiклi справы «Беларускага фiлiяла працоўнай сялянскай партыi», «Белтрактарацэнтра», «Ветэрынарных урачоў». Толькi па iм было арыштавана i асуджана звыш 800 чалавек. Шмат хто з працаўнiкоў Народнага камiсарыята земляробства БССР, Навукова-даследчага iнстытута сельскай гаспадаркi, Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута трапiлi ў турмы.

Сярод iх — старшыня сельскагаспадарчай секцыi Дзяржплана Р.А.Бонч_Асмалоўскi, квалiфiкаваныя спецыялiсты па аграномii, землеўпарадкаванню, статыстыкi НК земляробства Б.Хоцкi, А.Мiхайлаў, В.Лiодт, А.Папялышка, дырэктар Навукова-даследчага iнстытута сельскай гаспадаркi Г.Гарэцкi, акадэмiк А.Дубах, прафесар Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута В.Макавейскi i iнш.

Але ж самыя масавыя арышты з гэтых спраў iшлi па Белтрактарацэнтры: па гэтаму аб’яднанню рэпрэсiям падверглася 546 чалавек. Па сутнасцi, амаль паўнасцю знiшчалiся тыя невялiкiя квалiфiкаваныя кадры, якiя працавалi ў цэнтральных кiруючых органах сельскай гаспадаркi i на месцах, бо адначасна шло выкрыццё «ворагаў народа» па раёнах.

У вераснi 1932 г. АДПУ БССР лiквiдавала ў Мазырскiм раёне так званую контррэвалюцыйную арганiзацыю «Сялянскiх саюзаў». У яе кiраўнiцтве абвiнавацiлi сельскагаспадарчых спецыялiстаў з дарэвалюцыйнай iнтэлiгенцыi. Па гэтай справе толькi ў адным раёне праходзiла звыш 70 чалавек. [7].

Але на гэтым ганеннi супраць iнтэлектуальнага генафонду не закончылiся. У 1933 годзе НКУС БССР была ўзбуджана справа па дзейнасцi «Беларускага нацыянальнага цэнтра». [8] У жнiўнi 1933 года адбылось «выкрыцце» i «лiквiдацыя» Паўнамоцным Прадстаўнiцтвам АДПУ па БССР «шырокаразгалiнаванай контррэвалюцыйнай паўстанцкай i шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi «Беларускi нацыянальны цэнтр» i яе фiлiялаў у Горках i Беразiне». Гэтая 55-томная справа сфальсiфiкавана з вялiкiм размахам i шырокай геаграфiяй ахопу, якая распаўсюджвалася на «значную частку тэрыторыi Беларускай ССР з фiлiяламi ў гарадах Маскве i Ленiнградзе».


3 абвiнаваўчага заключэння:

«В результате своей практической контрреволюционной работы контрреволюционная организация БНЦ к моменту ее ликвидации охватила своей деятельностью ряд хозяйственных и культурных учреждений, вузов, части РККА и значительное количество районов Белорусской ССР:

а) На культурном фронте: БАН, Наркомпрос, Государственная библиотека, Союз советских писателей, НТХИЗДАТ, БелТА, Радиоцентр, редакция газеты «Звязда» и др.;

б) Вузы: Горецкая сельхозакадемия, БГУ, Энергоинститут, Садово-Огородный институт, Научно-исследовательский институт рыбного хозяйства и др.;

в) Советский аппарат: Госплан, Наркомздрав, Наркомпрос, Наркомхоз, Наркомсвязь, Союзхлопкосбыт и др.;

г) Общественные организации: ЦК МОПРа;

д) Партийные организации: Истпарт при ЦК КП(б)Б, представительство КПЗБ и др.;

е) РККА: Разведуправление Штаба БВО, гарнизон гор. Борисова, 34-й полк-Старые Дороги, 192-й полк - Орша и ДР.;

ж) 9 крупных городов БССР;

з) 25 районов БССР.


Следствием выявлено и вскрыто:

а) Повстанческих ячеек — 59;

б) Диверсионных ячеек и групп — 19;

в) Террористических групп — 4;

г) Шпионских ячеек и резидентур — 20.


Кроме того, ликвидировано филиалов и контрреволюционных организаций:.

а) в Горках — численностью 21 чел.;

б) в Березино — численностью 27 чел.;

в) молодежная организация БНГ — 47 чел.

Основными кадрами организации являлись перебежчики из Польши. Социальной же базой контрреволюционной организации БНЦ являлось кулачество, антисоветски настроенная интеллигенция, бывшие офицеры, служащие в государственных учреждениях, выходцы из социально-чуждых прослоек». [9]


4.

Па справе БНЦ у якасцi абвiнавачваемых прыцягнуты да адказнасцi 97 чалавек. Трэба асобна падкрэслiць, што амаль усе яны ўнеслi значны ўклад у справу беларускага нацыянальнага адраджэння на тэрыторыi Заходняй Беларусi.

Тым не менш 26 з iх па рашэнню судовай Калегii АДПУ ад 9 студзеня 1934 года былi прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, 16 — да вышэйшай меры пакарання з заменай на

10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (пасля паўторнага асуджэння ўсе яны былi расстраляны ў 1937 г.), 17 — да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (ППЛ), 5 — да 8 гадоў ППЛ, а астатнiя — да розных мер пакарання.

Дакументы сведчаць, што «прызналiся» ў прыналежнасцi да контррэвалюцыйнай арганiзацыi па цэнтры — 77 чалавек i па перыферыi — 204 чалавекi. Кiраўнiцтва арганiзацыяй было «даручана» следчымi НКУС сямёрцы найбольш вядомых тагачасных беларускiх дзеячаў у складзе: С.А.Рак-Мiхайлоўскага, П.В.Мятлы, I.А.Гаўрылiка, I.С.Дварчанiна, М.Т.Бурсевiча, Ф.I.Валынца, П.П.Валошына. [10]

Асноўныя накiрункi «дзейнасцi» арганiзацыi сфальсiфiкаваны праз «паказаннi» на допытах гэтых сямi чалавек. Гэтыя паказаннi пiсалiся ў час следства, далёка не ў iдэальных умовах, у турэмных казематах, пры крайнiм напружаннi духоўных i фiзiчных сiл, пад уздзеяннем i пiльным вокам следчых НКУС.


3 абвiнаваўчага заключэння:

«В 1926 г. Польским Главным штабом на территории Восточной Польши был создан контрреволюционный «Польско-Украинско-Белорусский Блок» в составе 3 крупных националистических организаций («Украинский сельроб», «Белорусская Рабоче-Крестьянская Громада» и «Польска Незалежна Партия Хлопска») с задачами активной борьбы с коммунистическим движением в Восточной Польше и организации широкой повстанческой, шпионской и диверсионно-террористической работы на территории Советского Союза. По заданию того же 2-го Отдела Польского Главштаба в целях реализации задач «Блока» по Западной Белоруссии и БССР в г.Вильно в 1928 г. был создан видными националистами Островским и Луцкевичем «Белорусский политический центр».

Проводя энергичную работу по борьбе с коммунистическим и революционным движением в Западной Белоруссии, «Белорусский политический центр» в тесном контакте с польскими разведывательными органами на протяжении ряда лет перебрасывал на территорию БССР под разными предлогами шпионские диверсионные террористические и повстанческие кадры.

Для руководства работой по созданию контрреволюционной организации и активной подготовки вооруженного свержения советской власти в БССР «Политическим центром» была переброшена в БССР значительная часть его членов. Переброшенные в БССР легально и нелегально члены «Политического центра» для практического руководства контрреволюционной организацией создали «Белорусский национальный центр». [11].

Знаёмая схема. Шырокая сетка розных «контррэвалюцыйных, антысавецкiх» арганiзацый папярэднiчала стварэнню i «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Гэтыя версii ўкладвалiся ў «прызнаннi» на допытах людзей, арыштаваных па гэтай справе.


5.

Звернемся да першакрынiц. 3 паказанняў С.А.Рак-Мiхайлоўскага 10 кастрычнiка 1933 года:

«В Варшавском сейме в 1925-1926 гг. существовал так называемый «Рабоче-Крестьянский Блок», в состав которого входили: Комфракция сейма (Сохацкий, Варский-Варшавский, Приступа, Войтюк, Скрипа, Пашчук), Независимая Крестьянская Партия (Воевудский, Балин, Федоркевич, Бон, Головач, Шакун, Шапель) и Белорусская Крестьянско-Рабочая Громада (Тарашкевич, Рак-Михайловский, Метла, Волошин). Наиболее энергичными, оказавшими крупное влияние на [всех] членов блока, были Сохацкий, Воевудский и Втэйтюк, а из громадовцев — Тарашкевич.

Официальной целью этого «Рабоче-Крестьянского Блока» являлось:

а) борьба с Польским правительством, проводившим ярко полонофильскую политику по отношению нацменьшинств;

б) согласованные выступления от имени указанных политических организаций с сеймовой трибуны, направленные на защиту интересов нацменьшинств, - главным образом, украинцев и белорусов.

На самом же деле под этим официальным блоком скрывался организованный Польским Генеральным Штабом «Украинско-белорусский революционный блок», оформившийся в 1926 г. в Варшаве на квартире посла в Польский сейм —украинца Скрипы (Свентокржыжская ул.)».


3 паказанняў П.В.Мятлы ад 21 кастрычнiка 1933 года:

«Поставленные перед блоком Польским Генштабом задачи сводились к следующему:

1. Борьба с коммунистическим движением в Польше, Западной Белоруссии, Западной Украине и в СССР.

2. Через созданные массовые организации помогать II Отделу Пол. Генштаба вылавливать и арестовывать коммунистический актив в Польше.

3. Вести активную работу по свержению советской власти в УССР и БССР путем создания контрреволюционных повстанческих организаций на территории Украины и Белоруссии.

4. Вносить дезорганизацию в подпольную работу коммунистической партии и, ослабляя ее, развернуть широкую работу по охвату революционных масс легальными организациями, как «Громада», «Сельроб» и другие с тем, чтобы собрать все революционные массы в легальные организации и выявлять наиболее активных и арестовывать их, а массам внедрять антикоммунистические настроения». [12]


3 абвiнаваўчага заключэння:

«БНЦ вел подготовку к свержению советской власти и своей конечной целью считал установление Белорусской фашистской республики во главе с военной диктатурой, входящей на основе федерации в состав Польского государства. Свержение советской власти контрреволюционной организацией БНЦ мыслилось путем вооруженного восстания, намечавшегося, согласно установкам Польского Главного штаба, на осень 1933 или весну 1934 года.

В осуществление поставленных перед собой задач контрреволюционная организация БНЦ вела практическую подготовку к вооруженному восстанию путем:

а) активной вербовки членов в контрреволюционную организацию и воспитания их в духе конкретных контрреволюционных задач;

б) создания на периферии БССР широкой сети контрреволюционных повстанческих ячеек с задачами повстанческой агитации, выявления, учета и сбора оружия;

в) создания специальных диверсионных групп с целью вывода из строя основных промышленных обьектов военного стратегического значения;

г) подготовки к совершению террористических актов над видными партийными и советскими работниками;

д) экономического, военного и политического шпионажа в пользу польских разведорганов;

е) создания ячеек контрреволюционной организации в частях Красной Армии на территории БВО». [13]

Наступным этапам следчай справы было размеркаванне асноўных абавязкаў па забеспячэнню дзейнасцi арганiзацыi.


3 паказанняў Рак-Мiхайлоўскага 10 кастрычнiка 1933 года:

«Вопрос: Каким образом были распределены обязанности по контрреволюционной работе между членами «Национального Центра»?

Ответ: Контрреволюционную организацию «Белорусский Национальный Центр» возглавляла руководящая группа, состоявшая из следующих лиц: Гаврилик, Метла, Дворчанин, я — Рак-Михайловский, Волынец, Бурсевич, Волошин. Распределение ролей и обязанностей между вышеуказанным активом контрреволюционной организации «Национального Центра» было следующее:

1. Пропаганда целей и задач БНЦ считалась в нашей контрреволюционной организации обязанностью каждого ее члена, как входящего в состав актива, так и каждую пятерку, однако за организацию пропагандистской сетки и за успешное ведение агитации и пропаганды в целом среди населения БССР ответственным являлся я — Рак-Михайловский. Одновременно мною велась и широкая повстанческая работа по вербовке контрреволюционных ячеек.

2. Поскольку военно-организационная работа по созданию повстанческих ячеек представляла собою наибольшие трудности и требовала очень много энергии и хотя ответственность за все это дело была возложена на Метлу, все же к нему были прикреплены и помогали ему в этом Бурсевич, Гаврилик, Дворчанин и я — Рак-Михайловский. Одновременно Метла работал в комиссии по изучению Западной Белоруссии, поддерживая связь с польразведорганами.

3. Собиранием шпионских сведений военного и экономического характера руководил Дворчанин. Однако этим делом занимались кроме Дворчанина все члены «Национального Центра».

4. Сношения с заграницей, т.е. переписка по делам и о работе БНЦ с БПЦ, а равно организация и пересылка туда же собираемых членами организации шпионских сведений, лежали на обязанности Бурсевича, также и работа в Красной Армии.

5. Приобретением необходимого оружия для повстанческих целей организации ведал Волошин. Также на него была возложена роль распределения членов контрреволюционной организации по БССР и шпионская работа.

6. Руководство террористической работой по времени начала повстанческого движения и вербовка повстанческих ячеек на периферии возлагались на Гаврилика.

7. Разработка плана диверсионных актов и руководство выполнением их (взрывы мостов, железнодорожных путей и пр.) лежали на обязанности Волынца...» [14]


5.

Якiмi былi вынiкi ўсёй гэтай сфальсiфiкаванай справы ведома. Нi за што нi пра што пакутавалi сумленныя людзi, а некаторыя з iх былi пазбаўлены самага дарагога — жыцця. Звычайна ў тыя часы ДПУ ў сваёй друкарнi вьiдавала тэндэнцыйна падабраныя вытрымкi з «паказанняў» арыштаваных, здабытых гвалтоўным шляхам. У выглядзе спецыяльнай брашуры, як зусiм сакрэтны, гэты матэрыял перадаваўся для азнаямлення высокаадказным камунiстам.

Партыйныя газеты, часопiсы i спецьiяльныя выкрывальныя «працы» спасылалiся на вытрымкi з паказанняў, не называючы крынiцы, з якiх атрыманы паказаннi арыштаваных. Вытрымкамi мог пакарыстацца таксама сакратар ЦК партыi, член бюро ЦК у сваiх выступленнях дзе-небудзь на сходзе партыйнага актыву.

Задачай прапаганды было паказаць нацыянальны рух у Беларусi як контррэвалюцыйную, шкоднiцкую, шпiёнскую працу беларускiх нацыяналiстаў, накiраваную на адлучэнне БССР ад Савецкага Саюза i на стварэнне буржуазнай нацьiянальна-дэмакратычнай рэспублiкi.

Арыштавалi беларускую iнтэлiгенцыю, мозг нацыянальнага руху, яго тэарэтыкаў i практычных выканаўцаў. Прапаганда павiнна была iх скампраметаваць, паказаць у самым агiдным выглядзе не толькi ў гэтай дзейнасцi, але i выкарыстаць розньiя выпадкi з прыватнага жыцця i грамадскай дзейнасцi, незалежна ад таго, калi i пры якiх абставiнах яны былi. Улiчвалася, вядома, i сацыяльнае паходжаине.

Было зроблена ўсё, каб абняславiць арыштаваных. Нацыянальны рух зневажальна ахрысцiлi «нацдэмаўшчынай», а ўсiх, хто ўдзельнiчаў у нацыянальнай працы цi спачуваў нацыяналiстам, назвалi «нацдэмамi». Савецкi друк, прамоўцы на афiцыйных i неафiцыйных сходах у розных варыянтах скланялi гэтыя эпiтэты.

Па заданнi сакратара ЦК камунiстычнай партыi Гея ў Акадэмii навук былi створаныя «брыгады», якiя старанна вышуквалi ў друкаваных працах, у стэнаграмах дакладаў i выступленняў элементы нацдэмаўшчыны. Старанна рэвiзавалiся паэзiя i проза западозраных у «нацдэмаўшчыне» пiсьменнiкаў, газетныя артыкулы i г. д.

Апрача арыштаваных, шукалi новых, т. зв. нявыяўленых нацдэмаў. Нападкi ператваралiся ў цкаванне. У вынiку вядомы беларускi паэт Янка Купала быў даведзены да адчаю i спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Старанна праглядвалiся школьныя падручнiкi. Большасць падручнiкаў былi знятыя з ужытку, асаблiва хрэстаматыi ддя чытання, граматыкi, зборнiкi дыктовак. Адны здымалiся аўтаматычна з прычыны арышту iх аўтара, незалежна ад зместу. Iншыя падручнiкi былi знятыя, бо не адпавядалi эпосе калектывiзацыi сельскай гаспадаркi i сталiнскiх пяцiгодак. У хрэстаматыях для чытання не дазвалялася называць узорныя адзiнаасобныя гаспадаркi пасялкоўцаў або хутаран, у задачнiках — выкарыстоўваць прыклады з жыцця адзiнаасобнай гаспадаркi. Настаўнiкi павiнны былi самi выдумляць арыфметычныя задачы з жыцця калгасаў, гандлю кааператыўных крамаў, пры гэтым у задачах павiнен быў фiгураваць калгасны прадукт толькi высокай якасцi, а скацiна — толькi ўкормленая.

Адначасова з арыштамi нацдэмаў з бiблiятэк, чытальняў канфiскавалi ўсе працы арыштаваных, незалежна ад таго, мелi яны дачыненне да абвiнавачванняў цi не. Усё, што стваралася на працягу некалькiх гадоў — працы па гiсторыi, этнаграфii, геаграфii, лiтаратуры, мастацтве, краязнаўстве, творы маладых i старых таленавiтых паэтаў i празаiкаў, навуковыя даследаваннi спецыялiстаў — пасля арышту аўтараў было названа шкодным нацдэмаўскiм хламам.

Кожны савецкi грамадзянiн, асаблiва калi ён меў справу з кнiгай, лiчьiў сябе кандыдатам на арышт. Кожны iнтэлiгент, каб пазбегнуць непрыемнасцяў, калi давядзецца быць арыштаваным, вельмi старанна сачыў, каб своечасова знiшчыць кнiгi, газеты, фотаздымкi, карцiны тых, хто ўжо арыштаваны.

Звычайна кожны арышт суправаджаецца старанным вобшукам, забiраюцца фотаздымкi нават даўно памерлых або тых, хто не меў нiякага дачынення да арыштаванага, забiраецца прыватнае лiставанне, дакументы i кнiгi ўжо арыштаваных аўтараў. Потым у ДПУ ўсё гэта сартуецца i вышукваецца матэрыял для абвiнавачвання, Такiм чынам загiнулi i гiнуць ў агнi найкаштоўнейшыя працы, дарагiя чалавеку фотаздымкi блiзкiх i родных, сямейнае лiставанне. Кожны палiчыць за лепшае аддаць агню, а не брудным рукам следчага ДПУ ўсё падазронае.


7.

Вось кароткi пералiк знiшчаных прац, якiя маюць агульнае значэнне:

1. Зборнiк беларускай народнай творчасцi.

2. Краёвыя слоўнiкi: Чэрвеньшчыны, Мазыршчыны, Вiцебшчыны.

3. Чатырохсотгоддзе беларускага друку.

4. Беларускi архiў (перыёдыка).

5. Усе творы паэта Алеся Гаруна (памёр на эмiграцыi).

6. Працы першага з’езду даследчыкаў беларускай археалогii i археаграфii.

7. Працы аддзела гуманiтарных навук Беларускай Акадэмii навук (фiлалогii, гiсторыi, этнаграфii, археалогii, мастацтва, права).

8. Серыя выданняў беларускай навуковай тэрмiналогii.

9. Матэрыялы да беларускай навуковай тэрмiналогii.

10. Беларускiя казкi, прыказкi i замовы, запiсаныя i апрацаваныя Аляксандрам Сержпутоўскiм.

Гэта толькi нязначная частка каласальнай варварскай працы.

У кнiгарнях ужо не выстаўлялiся i не рэкламавалiся кнiгi беларускiх пiсьменнiкаў з-за боязi ўсялякiх нечаканасцяў у дачыненнi да аўтараў-беларусаў. Знiклi разнастайныя плакаты з беларускiм арнаментам, што вiселi дзеля прапаганды ў грамадскiх месцах — клубах, чытальнях, у фае тэатраў i кiно. Некаторыя занадта палахлiвыя кiраўнiкi ўстановаў паспяшалiся перафарбаваць свае службовыя кабiнеты, якiя ў свой час таксама без патрэбы былi распiсаныя беларускiм арнаментам i эмблемамi. Нельга сказаць, што гэтая «чыстка» ад усяго беларускага нацыянальнага, часта даведзеная да абсурду, выконвалася паводле спецыяльных дырэктываў.


Спic беларусаў, арыштаваных у 1930 i 1931 г. за нацыяналiзм:

1. Адамовiч Алесь, нам. наркамзема Дз.Прышчэпава, высланы на Салаўкi ў 1930 г.

2. Азбукiн Мiкалай, праф. Бел. унiверсiтэта, высланы ў 1930 г. у г. Налiнск.

3. Анiхоўскi Аляксандр, iнспектар Наркамасветы, дацэнт, высланы ў 1930 г. у Яраслаўль.

4. Апацёнак, высланы на Поўнач у 1931 г.

5. Бабарэка Адам, дацэнт, крытык, арыштаваньi ў 1930 г., высланы ў 1931 г.

6. Байкоў Мiкалай, дац. фiлалогii, першы раз арыштаваны ў 1930г.

7. Балiцкi Антон, наркам асветы БССР, арыштаваны ў 1930 г.

8. Божка Iван, аграном, арыштаваны ў 1930 г., расстраляны ў 1933 г.

9. Бялькевiч Iван, фiлолаг, арыштаваны ў 1931 г.

10. Галавiнскi Аляксандр, iнжынер, арыштаваны ў 1931 г.

11. Гарэцкi Максiм, праф., арыштаваны ў 1930 г., высланы ў Сiбiр, дзе i загiнуў ў 1937 г.

12. Гарэцкi Гаўрыла, акадэмiк, арыштаваны ў 1931 г., другi раз ў 1936 г., загiнуў.

13. Грамыка Мiхаiл, геолаг, арыштаваны ў 1931 г., высланы ў Сiбiр.

14. Гурскi Мiхась, высланы ў 1930 г.

15. Даўгяла Змiцер, праф., археолаг, высланы ў Сiбiр у 1931 г., загiнуў.

16. Доўнар-Запольскi Мiтрафан, праф., арыштаваны ў 1930 г., у Сiбiры загiнуў.

17. Друшчыц Васiль, гiсторык, у 1931 г. высланы на Поўнач.

18. Дубiнскi Сяргей, археолаг, арыштаваны ў 1930 г.

19. Дубоўка Уладзiмiр, паэт, высланы ў 1930 г.

20. Дудар Алесь, паэт, арыштаваны ў 1929 г., у 1937 г. загiнуў.

21. Дыла Язэп, гiсторык, арыштаваны ў 1930 г.

22. Жарскi Платон, фiлолаг, першы раз арыштаваны ў 1930 г.

23. Жылка Уладзiмiр, паэт, арыштаваны ў 1931 г., памёр на катарзе ў 1933 г. у г. Уржуме

24. Забела, дац. гiсторы, арыштаваны ў 1931 г., высланы на Поўнач, загiнуў.

25. Iгнатоўскi Усевалад, праф., прэзiдэнт Акадэмii навук, застрэлiўся ў 1930 г.

26. Iльючонак, высланы ў 1931 г. на Поўнач.

27. Каравайчык Павел (Любецкi), докт. медыцыны, арыштаваны ў 1931 г.

28. Кандрацьеў, арыштаваны ў 1930 г.

29. Каранеўскi Язэп, рэктар унiверсiтэта, арыштаваны ў 1931 г.

30. Каспяровiч Мiкалай, этнолаг, арыштаваны ў 1931 г., высланы ў Сiбiр.

31. Кацярынiч, настаўнiк, высланы ў 1930 г.

32. Кiркевiч М., аграном, арыштаваны ў 1931 г.

33. Красiнскi Мiкалай, праф., фiлолаг, арыштаваны ў 1931 г., высланы на Поўнач, г. Пашахонск.

34. Лёсiк Язэп, фiлолаг, арыштаваны ў 1930 г., загiнуў у 1936г.

35. Лiстапад Юры, настаўнiк, арыштаваны ў 1937 г., высланы ў Сiбiр.

36. Ляжневiч Аляксандр, драматург, у 1931 г. высланы ў Сiбiр, загiнуў.

37. Мамчыц, выкладчык, высланы ў канцлагер у 1930 г.

38. Марук, грамадскi дзеяч, высланы ў 1931 г.

39. Муха Iван, выкладчык, дац., высланы ў 1931 г. на Поўнач.

40. Мялешка Сяргей, дац. гiсторы, у 1931 г. высланы ў Сiбiр.

41. Некрашэвiч Сцяпан, вiцэ-прэзiдэнт Беларускай Акадэмii навук, у 1931 г. высланы на Поўнач, загiнуў.

42. Рагачэўскi Пятро, белетрыст, у 1931 г. высланы ў Сiбiр, загiнуў.

43. Родзевiч Часлаў, высланы ў 1931 г. у Сiбiр.

44. Савiч, як нацдэм высланы ў 1930 г.

45. Серада Iван, праф, фiлолаг, у 1931 г. высланы ў Яраслаўль.

46. Скандракоў, праф., аграном, у 1931 г. высланы ў Сiбiр.

47. Смолiч Аркадзь, праф., акадэмiк, арыштаваны ў 1931 г., загiнуў у ДПУ.

48. Трамповiч Павел, доктар, высланы ў 1931 г. на Поўнач.

49. Улашэвiч, як нацдэм у 1930 г. высланы ў Налiнск.

50. Улiцiн, дацэнт, арыштаваны ў 1930 г. i расстраляны.

51. Функ Аляксандр, крытык, арыштаваны ў 1930 г.

52. Харламповiч, праф. археалогii, у 1931 г. высланы на Поўнач.

53. Чаржынскi (Дзяржьiнскi) Уладыслаў, праф., фiлолаг, высланы ў 1930г. у Казань.

54. Чарнушэвiч Мiкалай, паэт, высланы ў 1931 г.

55. Чарнушэвiч Нiчыпар дац. хiмii, паэт, у 1931 г. высланы ў Вяцкi край.

56. Шашалевiч Васiль, драматург, арыштаваны ў 1930 г., высланы на Калыму, загiнуў.

57. Шлюбскi Альгерд, археолаг, высланы ў 1931 г. на Поўнач.

58. Шчакацiхiн Мiкалай, праф., высланы ў 1931 г. у Вяцкi край.

59. Ярашчук Мiкалай, аграном, высланы ў 1931 г. у Астрахань. [15]


8.

Пасля вялiкiх арыштаў у першай палове 1930 г. можна было ўжо тады прадбачыць, што гэта — толькi пачатак шырока задуманай кампанii разгрому нацыянальнага руху ў Беларусi. Арышты прайшлi толькi ў Менску i амаль не закранулi правiнцыю. Пацярпелi Акадэмiя навук, унiверсiтэт, Наркамасветы, Наркамзем, Навукова-даследчы iнстытут сельскай гаспадаркi, Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi. Пытанне iзаляцыi нацдэмаў у правiнцыi, вiдаць, было ў стадыi «вывучэння» ДПУ.

Важна было зрэзаць вярхушку, чаго i дасягнулi арыштамi ў Менску. У Менску ж лiхаманкава працавалi акадэмiчныя брыгады па выяўленнi нацыянальна-дэмакратьiчньiх ухiлаў у друкаваных працах Акадэмii перыяду нэпа. Выяўленыя гэтымi брыгадамi «ўхiлы» старанна сiстэматызавалiся, вывучалiся, рабiлiся пажаданыя для ДПУ навуковыя высновы, потым друкавалiся ад iмя Акадэмii навук як праца Сацыялiстычнай абноўленай Акадэмii навук.

Спiс арыштаваных у 1933 г. за правядзенне нацыянальнай працы ў Беларусi.

1. Астапенка Змiцер, паэт, арыштаваны ў 1933 г,, другi раз у 1936 г.

2. Бойка Янка, дацэнт аграномii, арыштаваны другi раз у 1933 г.

3. Вашына Канстанцiн (Лукаш Калюга), пiсьменнiк, высланы ў Iрбiт.

4. Вечар Алесь, паэт, арыштаваны ў 1933 г., слядоў няма.

5. Гаўрук Юрка, паэт, белетрыст, арыштаваны ў 1933 г., слядоў няма.

6. Нiкановiч Мiкалай, пiсьменнiк, высланы ў 1933 г. на Урал, загiнуў.

7. Прыбыткоўскi Вадзiм, паэт, арыштаваны ў 1933 г., слядоў няма.

8. Родзевiч Леапольд, пiсьменнiк, грамадскi дзеяч, арыштаваны ў 1933 г.

9. Салагуб Аляксандр, паэт, арыштаваны ў 1933 г., расстраляны.

10. Сушынскi, дацэнт хiмii, высланы ў 1933 г. у Астрахань.

11. Таўбiн Юлi, паэт, арыштаваны ў 1933 г., другi раз ў 1936 г.

12. Хатулёў Пятро, пiсьменнiк, крытык, арыштаваны ў 1934 г.

13. Шашалевiч Андрэй (Мрый Андрэй), драматург, сатырык, арыштаваны ў 1933 г. [16]


Калi тэрор зменшыўся, вельмi нязначная частка арыштаваных была выпушчаная на волю. Аднак усе яны страцiлi здароўе: былi выбiтыя зубы, паламаныя рэбры, прабiтая барабанная перапонка, пашкоджана прамая кiшка ад вымушанага сядзення на вострай ножцы крэсла або зэдлiка.

Галоўным болем была душэўная пустата, горкае расчараванне, прыбiтасць, апатыя. Вызваленыя беспартыйныя вярталiся на ранейшае месца працы, калi тое не было занятае новай асобай. «Вымушаны» прагул установа не аплочвала, хоць паводле савецкага працоўнага заканадаўства прадугледжвалася выплата ўстановай заробку супрацоўнiку, калi той не па сваёй вiне не мог выконваць працы.

Падпiска пра нераспаўсюджванне ўбачанага i пачутага ў НКУС абавязвала шмат да чаго i паралiзавала патрабаваннi абароны законных правоў, якiя былi бязлiтасна парушаны. Незайздросным быў i лёс вызваленых членаў партыi. Перад iмi быў клопат узнавiць сябе ў партыi, сам факт арышту ставiў партыйца ў становiшча выключанага.

Няма сумнення, што шмат хто з выключаных ахвотна застаўся б беспартыйным, аднак той, хто быў выключаны i не iмкнуўся ўзнавiць сябе, аўтаматычна пераходзiў у становiшча непараўнальна горшае, чым любы беспартыйны. Да ўсiх вызваленых з-пад арышту кiраўнiкi ставiлiся з пэўнай насцярожанасцю. Яна выклiкалася страхам перад магчымымi паваротамi нечаканай i зменлiвай палiтыкi камунiстычнай партыi.


9.

Яжоўшчына знiшчыла амаль усiх старых членаў партыi, а партыйцаў з дакастрычнiцкiм стажам 1917 г., вiдаць, засталiся лiтаральна адзiнкi. Гэта пацвярджаецца складам дэлегатаў на апошнi, XIX, з’езд камунiстычнай партыi, дзе з 1192 дэлегатаў толькi 1,2%, або 12 чалавек, былi членамi партыi з стажам да 1917 г. [17]

Не ацалелi i тыя члены камунiстычнай партыi, што ў свой час накiроўвалiся на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Iх абвiнавачвалi як польскiх шпiёнаў. Не шкадавалi таксама i тых, хто ў першую сусветнуто вайну трапiў у палон да немцаў — яны былi за мяжой i захавалi ўспамiны пра яе, праўда, не вельмi добрыя, таму што бальшынi палонных давялося перажыць голад. Былi арыштаваныя i ўсе без выключэння члены партыi, якiя хоць у нейкай ступенi мелi дачыненне да трацкiзму або iншых вiдаў апазiцыi.

Арыштавалi i рэшткi беларускай iнтэлiгенцьii, якая актыўна нi ў чым не ўдзельнiчала, але было меркаванне, што яны —настаўнiкi, аграномы, iнжынеры, планавiкi i iншыя — могуць думаць самастойна. Амаль нiхто не ацалеў i з беларускiх пiсьменнiкаў. Усе тыя, што пасля арышту ў 1930 г. адбылi пакаранне, пад час яжоўшчыны былi зноў арыштаваны i пакараныя яшчэ больш жорстка.

Мелiся звесткi, што беларускiх супрацоўнiкаў, якiя ў 1930 г. былi асуджаныя за нацыянальны дэмакратызм, пад час яжоўшчыны абвiнавачвалi ў фашызме, яны атрымлiвалi новыя гады лагераў або былi расстраляныя. Частку арыштаваных i асуджаных у 1930 г. з лагераў пераправiлi ў Менск, у НКУС.

Праз допыты i вочныя стаўкi iх выкарыстоўвалi як сведкаў па абвiнавачваннi новых арыштаваных, а таксама па паказаннях новых арыштаваных старым павялiчвалi тэрмiны пакарання або расстрэльвалi. 3 вядомых беларускiх пiсьменнiкаў ацалелi народньiя паэты Янка Купала i Якуб Колас, сатырык Кандрат Крапiва i былы старшыня Саюза беларускiх пiсьменнiкаў камунiст Мiхась Клiмковiч, якi ад страху быць арыштаваным перарэзаў сабе горла лязом, але ад смерцi яго выратавалi. Магчыма, гэта i дапамагло яму пазбегнуць арышту. Не быў арыштаваны Змiтрок Бядуля i пiсьменнiкi-пачаткоўцы Пятрусь Броўка i Пятро Глебка.

Пасля яжоўшчыны пачалася расправа з тымi, хто выконваў волю арганiзатараў тэрору. Аднак гэтая расправа адбывалася ў НКУС. Арыштаваны ў Вiцебску i пазней вызвалены, нейкi Грэчкiн быў выклiканы ў НКУС па справе недазволеных катаванняў пад час допыту. Следчы, якi выбiў Грэчкiну некалькi зубоў, быў асуджаны, але Грэчкiн даў падпiску пра нераспаўсюджванне звестак.

Нават беларускiя пiсьменнiкi, шчырыя патрыёты, у сваёй творчасцi да 1917 г. у некаторых выпадках скажалi сваiмi творамi беларускую рэчаiснасць. У паказе беларуса яны карысталiся непатрэбнымi формамi перабольшвання забiтасцi i прыгнечанасцi беларускага сялянства, беднасцi прыроды, паныласцi беларускага ландшафту, свядомага змяншэння вiдаў жывёльнага i раслiннага свету.

Не былi аб’ектыўнымi i падручнiкi, асаблiва па геаграфii, якiя звычайна паказвалi беларуса кволым, непiсьменным, з прымiтыўнымi формамi жыцця, а прыроду Беларусi — суцэльным балотам. Усё гэта стварала памылковае ўяўленне.

Пад час нацыянальнага руху ўзнiклi лiтаратурныя, тэатральныя, музычныя творы, гiстарычныя i этнаграфiчныя працы, спецыяльныя даследаваннi сельскай гаспадаркi, якiя былi не горшыя, а часам i лепшыя, чым у iншых нацыянальнасцяў Савецкага Саюза. Усё гэта стала вядомым ва ўсiм Савецкiм Саюзе. Больш за тое, навуковыя працы, лiтаратурныя творы, перыядычны друк трапiлi ў бiблiятэкi унiверсiтэцкiх сховiшчаў ЗША i заходнiх дзяржаваў, дзе сталi аб’ектамi вывучэння. Гэтыя працы выгадна вылучалi Беларусь з шэрагу губерняў i вобласцяў Савецкага Саюза.

Нацыянальны рух у Савецкай Беларусi меў станоўчы ўпльiў i на Заходнюю Беларусь. Гераiчная дзейнасць i вытрымка беларускiх патрыетаў падтрымлiвала дух свядомай часткi беларускага насельнiцтва, што апынулася пад уладай Польшчы, дапамагала не паддавацца гвалтоўнай паланiзацыi, захаваць сваю нацыянальную прыналежнасць i магчымымi сродкамi супрацiўляцца наступленню польскiх шавiнiстаў у дэнацыяналiзацыi беларусаў. Нягледзячы на закрыццё ў Заходняй Беларусi ўсiх беларускiх школаў, iнтэлiгенцыя выхоўвалася i вучылася на беларускай лiтаратуры, захоўвала сваю мову i адданасць свайму народу.

Гiсторык, этнограф, палiтык Вацлаў Юсцiнавiч Ластоўскi, пiсьменнiк, грамадскi дзеяч, партыец Мiхась Зарэцкi (М.Я.Касянкоў), дзяржаўны дзеяч, навуковец, пiсьменнiк Iван Андрэевiч Пятровiч (Янка Нёманскi), намеснiк наркома асветьi БССР i першы рэдактар газеты «Лiтаратура i мастацтва», яўрэйскi лiтаратурны крытык Хацкель Майсеевiч Дунец, дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва Беларусi Фадзей Аляксеевiч Браўковiч, намеснiк дырэктара iнстытута мовазнаўства АН БССР, мовазнаўца Iосiф Iгнатавiч Мацюкевiч — усе яны скончылi жыцце, трапiўшы пад жорсткi каток палiтычных рэпрэсiй. Такi ж лёс мог напаткаць i народных паэтаў БССР, акадэмiкаў Янку Купалу i Якуба Коласа.

З так званай «папкi Бермана» — наркома ўнуграных спраў БССР (сакавiк 1937 г. — май 1938 г.) вiдаць, што збiранне «патрэбных паказанняў» i iншых «кампраметуючых матэрыялаў» на паэтаў вялося на працягу доўгага часу. Накаплiвалiся яны i на старшыню Саюза савецкiх пiсьменнiкаў БССР М.Ц.Лынькова, i на шэраг iншых творчых работнiкаў —»затоеных нацыяналiстаў-контррэвалюцыянераў», як гаварылася ў адной з даведак НКУС.


10.

Канец 20-х-30-я гады — складаны i супярэчлiвы перыяд паслякастрычнiцкай савецкай гiсторыi. На шмат якiя пытаннi, што былi пастаўлены, поўнага адказу няма i да гэтага часу. Цi была здрада рэвалюцыi, як сцвярджаў выгнаны за межы СССР адзiн з яе вядомых правадыроў? Цi краiна сутыкнулася ў непрыкрытым выглядзе з уласцiвым бальшавiкам жаданнем як мага страмчэй «закiлзаць» масы i насiльна «падагнаць» ход гiстарычнага развiцця? Адно ясна: у паслярэвалюцыйныя дзесяцiгоддзi ў адзiным клубку перапляталiся гераiчнае i трагiчнае, светлае i змрочнае, узвышанае i пачварнае, добрае i жорсткае. Народны энтузiязм у перабудове свайго жыцця, пафас першых пяцiгодак i ўдарнiцтва, дасягненнi ў эканомiцьi, навуцы, культуры, адукацыi — з цяжкiмi выпрабаваннямi, вялiкiмi людскiмi стратамi, трывогамi i пакутамi.

Адна з трагiчных рыс таго часу — неабгрунтаваныя рэпрэсii па палiтычных адзнаках. У дадзеным выпадку размова iдзе не пра карныя меры супраць тых, хто варожа ставiўся да Савецкай улады, вёў з ёю барацьбу — такiя людзi былi. На ўвазе маецца накiраванасць палiтычных рэпрэсiй супраць значнай часткi ўласнага народа — стваральнiка новага ладу жыцця. Таму iх i вызначылi як неабгрунтаваныя, яны не мелi падстаў, i яшчэ ў сярэдзiне 50-х гадоў iх асудзiлi ў самых вышэйшых партыйных i дзяржаўных iнстанцыях. Канец 20-х-ЗО-я гады ў грамадскiм жыццi Беларусi — ланцуг звязаных памiж сабою, праходзiўшых адначасова цi адразу ж адна за другою, iдэолага-палiтычньiх кампанiй па ачышчэннi грамадства, як тады пiсалi, ад «класава-чужых элементаў , якiя перашкаджаюць «разгорнутаму сацыялiстычнаму будаўнiцтву», а дакладней, сталiнскаму «крутому павароту ва ўсёй палiтыцы»:

1. супраць нацыянал-дэмакратызму i нацыянал-ухiлiзму як праяў варожага iншадумства, адбiтку рэстаўратарскiх настрояў i тэндэнцый ва ўмовах абвастрэння класавай барацьбы;

2. супраць «контррэвалюцыйнага трацкiзму», якi, паводле афiцыйных прапагандысцкiх клiшэ таго часу, iмкнуўся правесцi ў свядомасць членаў правячай партыi i шырокiх працоўных мас «iдэалагiчную кантрабанду», накiраваную на падрыў генеральнага курсу на будаўнiцтва сацыялiзма ў адной краiне;

3. супраць «замаскiраванай нацдэмаўшчыны», якая нiбыта хацела напачатку 30-х гадоў узяць рэванш за нядаўнiя паражэннi i правесцi свае старыя погляды на рэстаўрацыю капiталiстычнага ладу i выхад Беларусi з СССР, выступаючы пад «фальшыва-нацыянальным сцягам»;

4. супраць «кулацка-эсэраўска-прышчэпаўскай контррэвалюцыi», якая быццам бы рыхтавала антысавецкае паўстанне ў беларускай вёсцы, намечанае на вясну 1933 г. [18]. Кампанii вылiлiся ў шэраг вялiкiх i мноства малых «палiтычных спраў» з усiм трагiзмам пры абвiнавачваннi ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi вучоных, прадстаўнiкоў творчай iнтэлiгенцыi, партыйных i дзяржаўных функцыянераў, сялян i iнш.

Дэспатычна-аутарытарысцкi рэжым, якi ўмацоўваўся Сталiным i яго групай, не мог эфектыўна функцыянiраваць, не трымаючы масы ў стане пастаяннай мабiлiзацыйна-працоўнай i ваенна-абароннай гатоўнасцi, палiтычнай пiльнасцi да падкопаў унутраных i знешнiх класавых ворагаў, перманентнага ачышчэння ўсiх пластоў грамадства ад сацыяльнанебяспечных элементаў, а не толькi ад патэнцыяльнай антысталiнскай апазiцыi.

Людзей прывучалi да спрошчаных рашэнняў: рэвалюцыянер — контррэвалюцыянер, працаўнiк — шкоднiк, партыя — гэта вышэйшая мудрасць, а правадыр заўжды праў i г.д. На ворага, шкоднiка, двурушнiка можна было спiсваць правалы, няўдачы, памылкi ў буйнамаштабных сацыяльньiх пераўтварэннях, якiя нярэдка праводзiлiся без патрэбнай арганiзацыйнай падрыхтоўкi i матэрыяльнага забеспячэння, на падставе суб’ектывiсцка-валюнтарысцкiх рашэнняў, растлумачваць хiбы ў развiццi эканомiкi, невыкананне народнагаспадарчых планаў i г.д.

Пра больш канкрэтныя накiрункi «вялiкага ачышчэння» ў рэспублiцы, паламаўшага лёсы людзей можна прачытаць у «Матэрыялах да справаздачы ЦК КП(б) Беларусi ХVI з’езду КП(б)Б» (былi надрукаваны ў 1937 г. пад грыфам «сакрэтна» — толькi для дэлегатаў з’езда):

1. выяўленне i выкрыццё «контррэвалюцыйных трацкiсцкiх, нацдэмаўскiх i шпiёнскiх элементаў» у школах, тэхнiкумах, лiквiдацыя засмечанасцi iмi раённых аддзелаў народнай асветы;

2. вызваленне ад «захопу цi засмечанасцi ворагамi народа» важнейшых участкаў iдэалагiчнага фронту: АН БССР (за «контррэвалюцыйны трацкiзм i нацдэмаўшчыну» выключана з КП(б)Б палавiна яе партарганiзацыi), Саюза савецкiх пiсьменнiкаў Беларусi, Белдзяржвыдавецтва, рэдакцый газет, а таксама Наркамата асветы БССР, Белдзяржунiверсiтэта, Мiнскага, Вiцебскага i Гомельскага педагагiчных iнстытутаў.

Выключэннi «ворагаў i шкоднiкаў» з партыi па гадах склалi: 1934 г. — 1427 чалавек, 1935 г. — 7467 чалавек, 1936 г. — 1937 чалавек, а ўсяго 10831 членаў i кандыдатаў партыi за тры гады. [19]

Iдэолага-палiтычны механiзм стварэння «ворагаў народа» з прадстаўнiкоў творчай i навуковай iнтэлiгенцыi падвадзiў iх спачатку пад арышт, а потым i пад вышэйшую меру пакарання. «Ворагамi народа» нiхто з iх аднак не быў. Праведзенае ў 50-я гады i ў далейшым вывучэнне паказала, што нiякiх падстаў для праследаванняў па палiтычных матывах, арыштаў, тым больш для прысудаў да вышэйшай меры пакарання не было. Яны былi рэабiлiтаваны i па дзяржаўнай лiнii, i палiтычна. Рэабiлiтаваны пасмяротна. Забываць пра гэты трагiчны ўрок нашай нядаўняй гiсторыi, будуючы новую Беларусь, мы не маем права.

 

          ЛIТАРАТУРА:

1. Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000, С. 7.
2. Там жа, С. 46.
3. Касцюк М. П. Бальшавiцкая сiстэма ўлады на Беларусi. Мн., 2000, С. 141.
4. Палiтычныя рэпрэсii на Беларусi ў ХХ стагоддзi. Мн., 1998, С. 16.
5. Там жа.
6. НАРБ. Ф. 4, В. 21, С. 365, Л. 18.
7. НАРБ. Ф. 4, В. 21, С. 1400, Л. 172.
8. Адамушка У. I. Палiтычныя рэпрэсii 20-50-ых гадоў на Беларусi. Мн., 1994, С. 61.
9. Там жа, С. 61-62.
10. Там жа, С. 62.
11. НАРБ. Ф. 4, В. 21, С. 331, Л. 112.
12. Адамушка У. I. Палiтычныя рэпрэсii 20-50-ых гадоў на Беларусi. Мн., 1994, С. 66-67.
13. НАРБ. Ф. 4, В. 21, С. 365, Л. 143.
14. Адамушка У. I. Палiтычныя рэпрэсii 20-50-ых гадоў на Беларусi. Мн., 1994, С. 80-81.
15. Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000, С. 69-75.
16. Там жа, С. 93-94.
17. Адамушка У. I. Палiтычныя рэпрэсii 20-50-ых гадоў на Беларусi. Мн., 1994, С. 49.
18. Платонаў Р. П. Лесы: Гiсторыка-дакументальные нарысы аб людзях i малавядомых падзеях духоўнага жыцця ў Беларусi 20-30-х гадоў. Мн., 1998, С. 4-5.
19. Там жа, С. 7-8.

 
 
Яндекс.Метрика