Нацыянальная структура насельнiцтва Беларусi у ХХ ст.

 

          Алесь СМАЛЯНЧУК


У гiсторыi ХХ стагоддзя адным з найбольш балючых i хвалюючых пытанняў чалавечага жыцця з’яўлялася нацыянальнае пытанне. Не абмiнула гэтая праблема i Беларусь. Фактар нацыянальных адносiнаў досыць iстотна ўплываў на гiсторыю беларускай зямлi на працягу ўсяго мiнулага стагоддзя. За гэты перыяд выразна змянiлася нацыянальная структура насельнiцтва Беларусi, адбылiся сур’ёзныя перамены ў нацыянальнай свядомасцi яе жыхароў. Параўнанне матэрыялаў перапiсу 1897 г. i 1999 г., звязаных з нацыянальным пытаннем, дае магчымасць зразумець гiсторыю Беларусi з пункту погляду этнанацыянальных працэсаў.

Арганiзатары Першага ўсеагульнага перапiсу насельнiцтва Расiйскай iмперыi 1897 г. пытанне пра нацыянальную прыналежнасць нават не ўключылi ў апытальны аркуш. Яны былi ўпэўненыя, што большасць насельнiцтва не будзе ў стане свядома адказаць на яго. Але адказы на пытаннi аб роднай мове i канфесiйнай прыналежнасцi даюць багаты матэрыял для даследчыкаў нацыянальных працэсаў. Менавiта яны дапамагаюць вызначыць прыблiзную нацыянальную структуру насельнiцтва беларускiх земляў на рубяжы стагоддзяў. У той час людзi ўжо не былi свабоднымi ад нацыянальнага пачуцця, хаця нацыянальная свядомасць звычайна набывала формы, вельмi далёкiя ад сучаснага разумення.

Перапiс 1897 г. паказаў, што ў Беларусi (у сучасных межах) пражывала прыблiзна 6,5 млн. чал. Паводле дадзеных па роднай мове цывiльнае насельнiцтва падзялiлася наступным чынам: беларускую мову прызналi роднай - 73,3% (4756,8 тыс.), яўрэйскую - 14,0% (911,7 тыс.), рускую - 4,3% (281,1 тыс.), польскую - 2,4% (156,5 тыс.) . Што датычыць канфесiйнай прыналежнасцi, то выразна дамiнавалi праваслаўныя - 70,8% (4599,4 тыс.), за iмi iшлi iўдзеi - 14,1% (915,2 тыс.) i каталiкi - 13,5% (879,7 тыс.). Спрэчкi сярод даследчыкаў закранаюць пераважна праблему колькасцi палякаў i беларусаў. Прычым галоўным аб’ектам дыскусii з’яўляецца нацыянальная свядомасць славянскага каталiцкага насельнiцтва Беларусi або ў адпаведнасцi з тэрмiналогiяй, прынятай беларускiмi гiсторыкамi, беларусаў-каталiкоў.

Сярод прац апошняга часу заслугоўвае асобнай увагi кнiга польскага дэмографа, географа i гiсторыка Пятра Эберхардта «Дэмаграфiчная сiтуацыя на Беларусi: 1897-1989» (Менск, 1997). Яна не свабодная ад недахопаў, але здаецца найменш iдэалагiзаванай.

Паводле падлiкаў польскага даследчыка беларусы складалi 67,8% насельнiцтва (4356,2 тыс.). Другiм па колькасцi народам Беларусi былi яўрэi - 14,2% (910,9 тыс.). Далей iшлi палякi - 13,0% (838,9 тыс.) i рускiя - 3,5% (224,5 тыс.) .

Для Беларусi быў характэрны сапраўдны сiмбiёз культур розных этнасаў. Пры пэўным спрашчэннi этна-саслоўнай структуры можна сцвярджаць, што на беларускай зямлi на рубяжы стагоддзяў яўрэйска-рускiя i яўрэйска-польскiя гарады спалучалiся з беларускай вёскай. А вось мястэчкi дэманстравалi ўнiкальную полiкультурнасць. Тут можна было ўбачыць каталiцкi касцёл побач з праваслаўнай царквой, яўрэйскую сiнагогу побач з мусульманскай мячэццю. На жаль, пазнейшыя гiстарычныя падзеi знiшчылi надзвычай цiкавы феномен шматэтнiчнага беларускага мястэчка.

Для разумення сiтуацыi канца ХiХ ст. трэба таксама заўважыць, што большасць польскай грамадскасцi Беларусi мела мясцовыя каранi . Яны паходзiлi пераважна ад паланiзаваўшыхся i паланiзаваных яшчэ ў XVII-XVIII ст.ст. беларусаў i лiтоўцаў i ўспрымалiся беларускiм насельнiцтвам як «свае». Напрыканцы ХiХ - на пачатку ХХ ст. яўрэi таксама ўспрымалiся як мясцовы традыцыйны элемент, як неад’емная частка беларускай гiсторыi. Беларуская зямля стала для iх Радзiмай прыблiзна з канца ХIV ст.

Тое ж самае можна сцвярджаць адносна беларускiх татараў. А вось з рускiмi ўсё было iнакш. Большасць з iх не прымала мясцовых звычаяў i традыцый i ўпарта iмкнулася зрабiць з Беларусi тыповую расiйскую правiнцыю. Зрэшты, палiтыка сацыяльнай, культурнай i гаспадарчай унiфiкацыi Беларусi, якая паступова набыла форму гвалтоўнай русiфiкацыi, была стрыжнем дзяржаўнага курсу адносна беларускiх земляў па меншай меры з другой паловы ХiХ ст.

Параўнанне падлiкаў Пятра Эберхардта з дадзенымi перапiсу 1999 г., у якiм нацыянальнасць запiсвалася са слоў чалавека (нацыянальнасць дзяцей на падставе заявы бацькоў), яскрава паказвае тыя каласальныя перамены, што адбылiся ў нацыянальнай структуры насельнiцтва Беларусi за перыяд з 1897 па 1999 г. (Таблiца 1).

Таблiца 1. Нацыянальная структура насельнiцтва беларускiх зямель. 1897-1999 гг.

Колькасць

Тысяч чалавек

1999 у % да

1897

У % да вынiку

Нацыянальнас

ць

1897

1999

1897

1999

Усяго

У тым лiку

Беларусаў

Рускiх

Палякаў

Яўрэяў

iншых

6493,6

4356,2 224,5 838,9 910,9 93,7

10045

8159 1142 396 28 318

154,7

187,3 508,7 47,2 3,1 339,4

100

67,8 3,5 13,0 14,2 1,5

100

81,2 11,4 3,9 0,3 3,2

Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя на Беларусi: 1897-1989. Менск, 1997.-С. 45.Численность и основные социально-демографические характеристики населения Республики Беларусь по данным переписи 1999 г. Минск, 1999.-С. 20.

Параўнанне з дадзенымi перапiсу 1989 г. дае яшчэ больш характэрныя для беларускай гiсторыi апошняга стагоддзя лiчбы. У 1989 г. у параўнаннi з 1897 г. беларусы складалi 181,5%, рускiя - 597,8%, палякi - 49,8%, яўрэi - 12,3%, iншыя - 400,2% . Сярод «iншых» у 1989 г. выразна дамiнавалi ўкраiнцы - 2,9% усяго насельнiцтва Беларусi (291 тыс.).

Да гэтых кардынальных змяненняў у першую чаргу прычынiлiся палiтычныя падзеi. Пачатак ХХ стагоддзя - гэта час нацыянальна-культурнага Адраджэння амаль усiх карэнных народаў Беларусi. У гэты перыяд значных поспехаў дасягнуў беларускi нацыянальны рух. Актыўная дзейнасць iнтэлiгенцыi спрыяла пашырэнню беларускай нацыянальнай iдэi i паступоваму пераўтварэнню беларускага руху ў фактар палiтычнага жыцця. Часткай нацыянальнай iдэалогii на пачатку ХХ ст. сталася iдэя палiтычнай незалежнасцi i дзяржаўнага суверэнiтэту беларускай нацыi. Прагрэс «беларускай справы» ў параўнаннi з сiтуацыяй ХiХ ст. быў вiдавочным. Аднак на фоне палiтычнай i культурнай дзейнасцi беларускiх i лiтоўскiх палякаў, лiтоўскага нацыянальна-культурнага Адраджэння, актывiзацыi яўрэйскiх грамадска-палiтычных i культурных арганiзацый, пашырэння прапаганды iдэалогii велiкарускага шавiнiзму беларусы з’яўлялiся аўтсайдэрамi. Расiйскiя ўлады здолелi iзаляваць беларускую нацыянальную элiту ад асноўнай масы насельнiцтва. Беларусы не здолелi стварыць нацыянальную школу, а менавiта яна магла стаць месцам, дзе нацыянальная iдэя спалучалася б з масавай свядомасцю. Наогул для беларусаў вельмi некарыснай аказалася сiтуацыя расiйска-польскага супрацьстаяння, якая значна абмяжоўвала магчымасцi прапаганды беларускай iдэi, бо так цi iнакш уцягвала беларусаў у гэтае супрацьстаянне.

Польскi рух у Беларусi ў гэты час вагаўся памiж нацыянальнай i краёвай iдэямi.

Апошняя грунтавалася на перакананнi, што iнтарэсы Беларуска-Лiтоўскага краю вышэйшыя за iнтарэсы яго асобных народаў. Мiхал Ромэр, адзiн з галоўных iдэолагаў краёвасцi, спрабаваў пашырыць палiтычнае (грамадзянскае) разуменне нацыi. У падмурку гэтага разумення знаходзiлася перакананне, што карэнныя народы Беларусi i Лiтвы ўтвараюць адзiную нацыю (часта яе называлi «нацыяй лiцвiнаў»), галоўным крытэрыем прыналежнасцi да якой з’яўляецца прызнанне краёвага грамадзянства. Большасць мясцовай польскай грамадскасцi на пачатку ХХ ст. арыентавалася на краёвую iдэю, хаця многiя разумелi яе толькi як тактычны сродак захавання польскiх пазiцый ва ўмовах нацыянальна-культурнага Адраджэння шматэтнiчнага краю. Краёвасць не перашкаджала змаганню за ўмацаванне пазiцый польскай культуры ў Беларусi. i ў гэтай справе палякi дасягнулi прыкметных поспехаў, нягледзячы на супрацьдзеяннi расiйскiх уладаў.

Лiтоўскi нацыянальны рух, пачынаючы, па меншай меры, з Вялiкага сейму ў Вiльнi (1905), прытрымлiваўся курса на ўтварэнне Лiтоўскай дзяржавы ў межах «этнаграфiчнай» Лiтвы «з прылеглымi тэрыторыямi» (каталiцкiя рэгiёны Беларусi) i са сталiцай у Вiльнi.

Пашырэнне лiтоўскай нацыянальнай iдэi спынiла працэс славянiзацыi лiтоўскага этнасу, якi назiраўся яшчэ напрыканцы ХiХ ст. на беларуска-польска-лiтоўскiм памежжы.

Усе гэтыя працэсы моцна спрыялi крышталiзацыi нацыянальнай свядомасцi асноўных па колькасцi i па ступенi палiтычных i культурных уплываў этнасаў беларуска-лiтоўскага краю. Гэтым працэсам супрацьстаялi ўпартыя спробы расiйскiх уладаў працягваць палiтыку русiфiкацыi Беларусi. Праўда, праводзiць гэты курс традыцыйнымi сродкамi забароны i знiшчэння мясцовых нацыянальна-культурных адметнасцяў станавiлася амаль немагчыма.

iстотныя карэктывы ў развiццё нацыянальных працэсаў унесла Першая сусветная вайна (1914-1918). Пасля захопу бальшавiкамi ўлады ў Расii гэтая вайна перарасла ў грамадзянскую (1918-1920), а потым у г.зв. польска-савецкую вайну (1919-1920). Ваенныя падзеi каштавалi Беларусi звыш 1,5 млн. чал. агульных стратаў. Па падлiках беларускага дэмографа Андрэя Ракава гэтыя страты ўключалi 107 тыс. загiнуўшых у баявых дзеяннях, 445 тыс. памерлых у вынiку эпiдэмiй, голаду i г.д., 522 тыс. эмiгрантаў i бежанцаў, якiя не вярнулiся ў родныя мясцiны, i 450 тыс. чалавек г.зв. недароду .

Ваенныя падзеi, бежанства, палiтыка германскiх акупацыйных уладаў, якiя не перашкаджалi нацыянальна-культурнай дзейнасцi беларусаў i лiтоўцаў i спрыялi паступоваму адраджэнню польскай дзяржаўнасцi з лiстапада 1916 г., нарэшце, распад Расiйскай iмперыi (1917) актывiзавалi нацыянальныя працэсы. Гэта прывяло да спынення палiтыкi русiфiкацыi Беларусi, маргiналiзацыi краёвай iдэалогii, абвяшчэння ў 1918 г. Лiтоўскай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi i Беларускай Народнай Рэспублiкi са сталiцай у Менску (25 сакавiка 1918 г.).

У адрозненнi ад лiтоўцаў беларускiя дзеячы не здолелi адстаяць уласную дзяржаўнасць. Абвешчаная бальшавiкамi ў Смаленску 1 студзеня 1919 г. Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка (БССР) не мела самастойнасцi. Яе ўнутраная i знешняя палiтыка цалкам вызначалася партыйным кiраўнiцтвам у Маскве. Фактычна, дзяржава, якая называлася СССР, была толькi прыдаткам да партыйнай структуры. Гэта праявiлася ўжо ў лютым 1919 г., калi па рашэннi кiраўнiцтва партыi бальшавiкоў была лiквiдавана БССР i ўтворана Лiтоўска-Беларуская ССР. Пры гэтым Смаленская, Магiлёўская i Вiцебская губ. адышлi да Савецкай Расii. У кастрычнiку 1920 г. беларусы яшчэ раз адчулi «клопат старэйшага брата». Падчас перамоваў у Рызе савецкая дэлегацыя адкрыта гандлявала зямлёй Беларусi, iмкнучыся да падпiсання мiрнай дамовы з Польшчай. У вынiку беларуская тэрыторыя аказалася падзеленай. Польшча далучыла да сябе заходнiя беларускiя землi ад Гароднi да Бярэсця. Усходняя Беларусь засталася ў складзе РСФСР.

На пачатку 20-х гадоў бальшавiкi, iмкнучыся ўмацаваць уласныя палiтычныя пазiцыi, распачалi палiтыку «беларусiзацыi». Яна праяўлялася ў развiццi беларускамоўнай адукацыi, распаўсюджваннi беларускай мовы ў адмiнiстрацыйнай сферы, выхаваннi беларускай савецкай iнтэлiгенцыi ды iнш. Гэтая палiтыка, незалежна ад тых матываў, якiмi кiравалiся ўлады, паспрыяла развiццю беларускай культуры i росту нацыянальнай свядомасцi беларусаў. Пры гэтым не назiралася адмоўнага стаўлення да культур народаў-суседзяў беларусаў. Наадварот з ажыццяўленнем палiтыкi беларусiзацыi яўрэi i палякi атрымалi магчымасць карыстацца роднай мовай у школах i дзяржаўных установах.

Паводле перапiсу 1926 г. у БССР пражывала каля 5 млн.чал. З iх беларусы складалi 80,6% (4017 тыс.), яўрэi - 8,1% (407 тыс.), рускiя - 7,7% (383,8 тыс.), палякi - 1,9% (97,5 тыс.) . Змяншэнне колькасцi палякаў было звязана галоўным чынам з далучэннем заходнiх беларускiх зямель да Польшчы. Павелiчэнне рускага насельнiцтва можна растлумачыць кадравай палiтыкай уладаў, якiя iмкнулiся прызначаць на кiруючыя пасады пераважна выхадцаў з Расii.

Камунiстычныя ўлады праводзiлi беларусiзацыю з пэўнай аглядкай. Стан беларускай культуры, як i стан культуры iншых народаў Беларусi, iх нiколi не цiкавiў. Нават падчас беларусiзацыi працягвалi дзейнiчаць пэўныя русiфiкацыйныя фактары. Прыняцце беларускай мовы рускiмi савецкiмi чыноўнiкамi звычайна насiла фармальны, паказны характар. Перапiс 1926 г. зафiксаваў супярэчлiвасць нацыянальных працэсаў у БССР. Так, напрыклад, толькi дзве трэцi беларусаў адзначылi ў якасцi роднай мовы беларускую (67,3%). Затое рускую мову лiчылi роднай 1165,8 тыс. чал., з якiх каля 700 тыс. былi беларусамi. Толькi 43% палякаў захавалi вернасць мове ўласнай нацыянальнасцi .

Праводзячы палiтыку беларусiзацыi, бальшавiкi мiж iншым iмкнулiся паказаць тым беларусам, якiя апынулiся ў складзе Польшчы, як добра жывецца ў БССР. У адрозненнi ад Масквы польскiя ўлады не збiралiся разыгрываць «беларускую карту». На заходнiх беларускiх землях уладамi ii Рэчы Паспалiтай праводзiлася палiтыка дзяржаўнай асiмiляцыi. Беларускiя i ўкраiнскiя землi сталiся аб’ектам свайго роду ўнутранай каланiяльнай палiтыкi. Беларусы падвяргалiся палiтычнай i культурнай дыскрымiнацыi.

Гэтая сiтуацыя паспрыяла дамiнаванню ў беларускiм нацыянальным руху прасавецкага накiрунку. Многiя лiчылi БССР сапраўдным беларускiм П’емонтам. На самой справе гэты «П’емонт» быў звычайным ашуканствам. Ужо з канца 20-х гадоў у БССР распачалася палiтыка фiзiчнага вынiшчэння «ворагаў народа», адной з прыкметаў якiх сталася прыхiльнасць або прыналежнасць да беларускай культуры.

З улiкам польскага перапiсу 1931 г., якi праводзiўся ва ўмовах палiтыкi нацыянальнай асiмiляцыi, напрыканцы 1931 г. на тэрыторыi сучаснай Беларусi пражывала каля 8,5 млн. чал. З iх беларусы складалi - 71,5%, палякi - 13,0%, яўрэi - 8,0%, рускiя - 5,6% . Такiм чынам, лiчба насельнiцтва беларускiх земляў з 1897 па 1931 г. узрасла на 33,5%. Вельмi высокi натуральны прырост здолеў кампенсаваць з перавышэннем буйныя дэмаграфiчныя страты часоў Першай сусветнай вайны i рэвалюцыi. Асаблiва значным быў прырост рускага насельнiцтва - 115,3%. У Беларусь ехалi з усёй Расii савецкiя начальнiкi - спецыялiсты па будаўнiцтву камунiзма. Прырост колькасцi беларусаў склаў 40,5%, палякаў - 29,6%. А вось яўрэяў стала менш на 20,5%. Галоўнай прычынай гэтага змяншэння стала мiграцыя ў iншыя рэгiёны СССР i за межы Саюза.

У канцы 30-х гадоў у СССР праводзiлiся два перапiсы - у 1937 i 1939 гг. Першы з iх высветлiў страты насельнiцтва, выклiканыя арганiзаваным голадам пачатку 30-ых гадоў (асаблiва на Украiне), раскулачваннем i рэпрэсiямi. За сваю аб’ектыўнасць арганiзатары перапiсу заплацiлi ўласным жыццём. Перапiс 1939 г. даў тыя вынiкi, якiя былi патрэбныя кiраўнiцтву СССР, каб схаваць сляды генацыду супраць народу.

Аналiз вынiкаў перапiсу 1937 г., якiя сталi даступнымi толькi ў 90-я гг., iх параўнанне з дадзенымi перапiсу 1926 г., а таксама ўлiк вельмi высокага ўзроўню натуральнага прыросту насельнiцтва сведчыць, што страты насельнiцтва БССР перавысiлi 600 тыс. чал. Васiль Быкаў наступным чынам ахарактарызаваў вынiкi камунiстычных рэпрэсiй 30-х гг.: «Рэпрэсii (:) ахапiлi ўсю нацыю -- ад верхнiх эшалонаў улады да самых дэмакратычных нiзоў. Мноства людзей тады было пазбаўлена жыцця i волi, але былi прафесiйныя групы, якiя пацярпелi болей за iншых, i сярод iх - настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры. Для карных органаў гэта былi нiбы «гатовыя нацыяналiсты», вiна якiх ляжала на паверхнi, яе не трэба было нават iнспiраваць. Мабыць, з той пары i надоўга ў нацыянальнай свядомасцi беларусаў паняцце «нацыяналiзм» трывала злучылася з пачуццём найвялiкшай небяспекi, якая можа пагражаць чалавеку. На ўласным драматычным вопыце людзi пераканалiся, што абвiнавацiць у гэтым жахлiвым злачынстве могуць кожнага, хто нарадзiўся ў тутэйшых мясцiнах i мае няшчасце размаўляць па-беларуску» .

Суадносячы колькасць i памеры рэпрэсiй канца 20-30-х гг. у БССР можна сцвярджаць, што ахвярай «нумар адзiн» сталi беларускiя палякi. Прычым у першую чаргу ад польскага насельнiцтва «ачысцiлi» тэрыторыю польска-савецкага памежжа.

Пётр Эберхардт у вынiку ўласнага аналiзу сцвердзiў, што на рубяжы 1937 i 1938 г. у межах сучаснай Беларусi пражывала каля 8,7 млн. чал. Нацыянальная структура выглядала наступным чынам: беларусы - 6324,0 тыс. (72,8%), палякi - 1186,7 тыс. (13,7%), яўрэi - 671,0 тыс. (7,7%), рускiя - 325,3 тыс. (3,7%), iншыя - 189,7 тыс. (2,1%) .

Напярэдаднi выбуху Другой сусветнай вайны ў вераснi 1939 г. на тэрыторыi сучаснай Беларусi пражывала паводле падлiкаў Спартака Польскага i Сяргея Мацюнiна болей за 8,7 млн. чал. Андрэй Ракаў лiчыць, што на 1 студзеня 1941 г. насельнiцтва БССР складала 9,2 млн. Пётр Эберхардт у цэлым пагаджаецца з гэтымi ацэнкамi .

У вынiку тайнага савецка-германскага пагаднення ад 23 жнiўня 1939 г. («пакт Молатава-Рыбентропа»), якое прывяло да сусветнай вайны, адбылося аб’яднанне тэрыторыi Беларусi. Гэты працэс суправаджаўся новай хваляй масавых рэпрэсiй. Па ацэнках даследчыкаў, колькасць рэпрэсаваных складала ад 125 тыс.(А.Хацкевiч) да 300 тыс. чал.. (П.Эберхардт). 60% з iх складалi палякi.

Важнай праблемай застаецца пытанне пра колькасць людскiх стратаў беларускай зямлi за перыяд савецка-германскай вайны 1941-1945 гг. Сёння ўжо вiдавочна, што сцвярджэнне быццам Беларусь у вынiку нямецкай акупацыi страцiла кожнага чацвёртага або нават кожнага трэцяга жыхара не мае дастатковага навуковага абгрунтавання. Пэўнай падставай для гэтага сцвярджэння было супастаўленне колькасцi насельнiцтва ў 1939 i 1947 гг. Яно паказала, што агульныя страты за гэты перыяд склалi прыблiзна 1,8 млн. чал.

Але гэтая лiчба ўвабрала ў сябе сотнi тысяч людзей, што былi эвакуiраваныя на ўсход у 1941 г. або былi вывезеныя на працу ў Германiю. Далёка не ўсе з iх вярнулiся ў родныя мясцiны. Апроч таго ў агульнае падсумаванне акупацыйных стратаў трапiлi прыблiзна 400 тыс. палякаў-рэпатрыянтаў, якiя (дарэчы, разам з беларусамi-каталiкамi) у перыяд з 1944 па 1947 гг. перабралiся жыць у Польшчу, сотнi тысяч маладых мужчын, што былi заклiканыя ў Чырвоную армiю. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што i ахвяры камунiстычных рэпрэсiй у перыяд з 1939 па 1941 г., у т.л. i Курапаты, былi запiсаныя на нацыянал-сацыялiстаў Германii. Страты сярод насельнiцтва, выклiканыя ваеннымi дзеяннямi i карнымi акцыямi супраць цывiльнага насельнiцтва, былi значнымi, але савецкая прапаганда моцна iх перабольшыла.

На падставе архiўных матэрыялаў гiсторык з Варшавы Ежы Туронак сцвердзiў, што ў перыяд акупацыi ў Беларусi было праведзена звыш 60 карных акцый супраць цывiльнага насельнiцтва падчас якiх былi знiшчаны мiж iншым 629 вёсак разам з жыхарамi. На падставе няпоўных дадзеных у 28 такiх аперацыях ад рук карнiкаў загiнула болей за 70 тыс. чал. Усю колькасць ахвяраў пацыфiкацыйных акцыяў у Беларусi гiсторык ацэньвае ў 100 тыс.

Нямецкiя ўлады заўважылi iмкненне беларусаў да нацыянальнага самавызначэння i паспрабавалi выкарыстаць яго дзеля ўласных iнтарэсаў, а менавiта дзеля барацьбы супраць партызанскага руху. Ва ўмовах акупацыi былi дазволены пэўныя праявы беларускага культурнага жыцця, напрыклад, iснавала беларускамоўная сiстэма адукацыi.

Пры гэтым новыя «гаспадары» Беларусi жадалi, каб беларуская моладзь выхоўвалася ў духу адданасцi «вялiкай Германii». Але дарма. Кастусь Акула адзначаў, што ўсе нямецкiя намаганнi «нейтралiзавалiся вялiкай патрыятычнай ахвярнасцю i адданасцю Бацькаўшчыне настаўнiцкага элементу. Беларускi вучань, пачуўшы праўду аб мiнуўшчыне свайго краю, вывучыўшы родную мову ды ацанiўшы яе раўнавартасць з чужымi мовамi, пазнаючы родныя песнi, гiсторыю й культуру, фармаваўся як самастойны, поўнасцю вартасны чалавек. Ад поўнай нацыянальнай свядомасцi й пачуцця сваёй вартасцi да палiтычна незалежнiцкiх iмкненняў i змагання за iх заставаўся ўсяго адзiн крок. Трэба было адно паставiць кропку над «i», а яе найчасцей i ставiлi самi гiтлераўскiя акупанты, толькi ўжо не ў школьных класах, але там, дзе зброяй i агнём безаглядна вынiшчалi часткi акупаванае Беларусi» .

Найбольшыя страты былi панесеныя ў вынiку вынiшчэння нямецкiмi ўладамi яўрэйскага насельнiцтва Беларусi. Фактычна ацалелi толькi эвакуаваныя на ўсход ды тыя нешматлiкiя ўцекачы, што знайшлi прытулак у партызанаў. На думку П.Эберхардта, з 700 тыс. яўрэяў, якiя жылi ў БССР напярэдаднi Другой сусветнай вайны, ацалела не болей за 200 тыс. чал . Аднак адзiнства сярод даследчыкаў па гэтаму пытанню няма. Эмануiл iофе лiчыць, што загiнула 810 тыс. яўрэяў . Даволi высокiмi, паводле даследаванняў Пятра Эберхардта, былi таксама страты польскага насельнiцтва. Разам з загiнуўшымi ад сталiнскiх катаў яны перавысiлi 250 тыс. чал .

Савецкiя ўлады пасляваеннай БССР прыкладалi велiзарныя намаганнi дзеля саветызацыi i русiфiкацыi насельнiцтва рэспублiкi. На беларускай зямлi быццам праводзiўся эксперымент па поўнай дэнацыяналiзацыi насельнiцтва. Пасляваенныя перапiсы адлюстравалi гэты працэс. Яны засведчылi даволi значны прырост насельнiтва Беларусi - ад 8 млн. у 1959 г. да 10,1 млн. у 1989 г. Але прырост асобных нацыянальнасцяў быў розным. (Таблiца 2). Калi колькасць рускiх узрасла прыблiзна на 104%, то беларусаў - толькi на 21%. Колькасць яўрэяў зменшылася на 25%, а палякаў - на 22,5%.

Таблiца 2.

Колькасць прадстаўнiкоў дадзенай нацыянальнасцi ў % да ўсяго насельнiцтва БССР.

1959-1989 гг.

Нацыянальнасць 1959 1970 1979 1989

Беларусы 81,1 81,0 79,4 77,9

Рускiя 8,2 10,4 11,9 13,2

Палякi 6,7 4,3 4,2 4,1

Украiнцы 1,7 2,1 2,4 2,9

Яўрэi 1,9 1,6 1,4 1,1

Татары 0,1 0,1 0,1 0,1

Цыгане 0,0 0,1 0,1 0,1

Лiтоўцы 0,1 0,1 0,1 0,1

iншыя 0,2 0,3 0,4 0,5

Численность, возрастная структура, состояние в браке, число и размер семей, национальный состав, уровень образования и источники средств существования населения Белорусской ССР.

По данным Всесоюзной переписи населения 1989 г. Минск, 1990.-С. 196-197.

У колькасным вымярэннi перапiс 1989 г. даў наступныя вынiкi: беларусаў - 7905 тыс., рускiх - 1342 тыс., палякаў - 418 тыс., украiнцаў - 291 тыс., яўрэяў - 112 тыс., татараў - 12,5 тыс., цыганоў - 10,8 тыс., лiтоўцаў - 7,6 тыс., iншых - 53,5 тыс. Усё насельнiцтва БССР складала прыблiзна 10152 тыс. чал .

Напрыканцы 80-ых г. ХХ ст. Беларусь з’яўлялася адной з рэспублiк СССР.

Нягледзячы на прадстаўнiцтва ў ААН яна не мела рэальнага суверэнiтэту i была пазбаўлена магчымасцi праводзiць уласную нацыянальную i культурную палiтыку. Вынiкi перапiсаў 1959, 1970, 1979 i 1989 г. выразна паказалi рэальную пагрозу знiкнення беларускай культуры, а разам з ёй i ўсёй беларускай нацыi. Колькасць беларусаў сярод усяго насельнiцтва рэспублiкi змяншалася. iмкненне ўладаў СССР да поўнай саветызацыi i русiфiкацыi рабiлi вельмi сумнiўнымi таксама перспектывы захавання i развiцця польскай, татарскай, яўрэйскай, лiтоўскай, украiнскай i iнш. культур на беларускай зямлi.

Адной з найменш дэнацыяналiзаваных абласцей Беларусi была Гарадзенская вобл., але i тут дзейнiчалi тыя самыя тэндэнцыi. (Таблiца 3).

Таблiца 3. Колькасць прадстаўнiкоў дадзенай нацыянальнасцi ў % да ўсяго насельнiцтва Гарадзенскай вобл. 1959-1989 гг.

Нацыянальнасць 1959 1970 1979 1989

Беларусы 60,1 65,7 62,0 60,3

Рускiя 6,7 7,7 8,8 10,7

Палякi 30,9 24,7 26,5 25,9

Украiнцы 1,1 1,4 1,7 2,0

Яўрэi 0,3 0,3 0,2 0,2

Татары 0,2 0,2 0,2 0,2

iншыя 0,7 0,6 0,6 0,7

Численность, возрастная структура, состояние в браке, число и размер семей, национальный состав, уровень образования и источники средств существования населения Белорусской ССР. По данным Всесоюзной переписи населения 1989 г. Минск, 1990.-С. 196-197.

Працэс дэнацыяналiзацыi асноўных этнасаў Беларусi (апроч рускага) адлюстраваўся таксама ў паказчыках роднай мовы насельнiцтва. Так, у прыватнасцi сярод беларусаў 80,2% (6341 тыс.) сваёй роднай мовай назвалi беларускую, а 19,7% (1560 тыс.) - рускую.

Сярод польскай грамадскасцi толькi 13,3% (55,7 тыс.) назвалi роднай мовай польскую, 63,9% (267 тыс.) - беларускую i 7,15% (30 тыс.) - рускую. 45,4% (132 тыс.) украiнцаў прызналi роднай мовай украiнскую, 48,7% (142 тыс.) - рускую i 5,8% (17 тыс.) - беларускую. Толькi 7,6% (8,5 тыс.) беларускiх яўрэяў адзначылi, што iх роднай мовай з’яўляецца яўрэйская, 90,0% (101 тыс.) указалi рускую мову i 2,1% (2,4 тыс) - беларускую . Такiм чынам, сувязь з беларускай мовай страцiў амаль кожны пяты беларус, сувязь з украiнскай мовай - амаль кожны другi беларускi ўкраiнец. Нязначная колькасць яўрэяў i палякаў захавалi вернасць мове сваёй нацыянальнасцi.

На Гарадзеншчыне працэс русiфiкацыi так далёка не зайшоў, але i тут паказчыкi па роднай мове сведчылi пра дзеянне агульнабеларускiх тэндэнцый. Беларускую мову назвалi роднай толькi 84,9% беларусаў (15,1% назвалi роднай рускую мову). Сярод палякаў польскую мову лiчыла роднай 15,6%, беларускую - 62,3%, рускую - 22,1%. Сярод яўрэяў Гарадзеншчыны толькi 9,3% указалi ў якасцi роднай мовы яўрэйскую мову. 87,4% лiчылi роднай рускую, а 3,0% - беларускую мову. Усяго 68,1% насельнiцтва Гарадзенскай вобл. у 1989 г. лiчылi роднай беларускую мову . Сiтуацыю ў абсалютных паказчыках адлюстроўвае таблiца 4.

Таблiца 4. Нацыянальны склад i родная мова. Гарадзенская вобл. 1989.

Нацыянальнасць Колькасць Мова сваёй нацыянальн. Руская Беларуская iншыя

Усяго 1163608 774840 106290 196675 493

Беларусы 702208 595883 106290 - 35

Рускiя 124250 119081 - 5076 93

Палякi 300836 46836 66395 187335 270

Украiнцы 23401 8290 12944 2160 7

Яўрэi 2208 205 1930 67 6

Численность, возрастная структура, состояние в браке, число и размер семей, национальный состав, уровень образования и источники средств существования населения Белорусской ССР. По данным Всесоюзной переписи населения 1989 г. Минск, 1990.-С. 199.

На сiтуацыю з палякамi трэба звярнуць асобную ўвагу. Велiзарная колькасць палякаў, якiя ў якасцi роднай назвалi беларускую мову, прымушае згадаць пра паходжанне большасцi прадстаўнiкоў мясцовай (беларускай) польскай грамадскасцi.

Вядома, што масавай мiграцыi насельнiцтва з этнiчнай Польшчы ў Беларусь не было, i сучасныя беларускiя палякi ў сваёй пераважнай масе з’яўляюцца нашчадкамi паланiзаваўшыхся беларусаў i лiтоўцаў . Вельмi часта беларуская мова была роднай для многiх пакаленняў мясцовых палякаў, чыя польскасць грунтавалася пераважна на атаясамлiваннi паняцця нацыянальнасцi з канфесiйнай прыналежнасцю да каталiцкага касцёла. Апроч гэтага сваю ролю адыграла забарона ў Беларусi (пасля 1947 г.) польскiх школ.

Польскiя даследчыкi гавораць пра працэс беларусiзацыi палякаў . З гэтым можна пагадзiцца, але трэба ўлiчваць i тое, што беларускай дзяржавы не iснавала, i беларусiзацыя мясцовых палякаў з’яўлялася толькi этапам да iх русiфiкацыi.

Перапiс 1999 г. зафiксаваў пэўныя змяненнi ў нацыянальнай структуры насельнiцтва. Гэта выразна вiдаць пры параўнаннi дадзеных двух апошнiх перапiсаў насельнiцтва (1989 i 1999 гг.). (Таблiца 5).

Таблiца 5. Нацыянальны склад насельнiцтва БССР i Рэспублiкi Беларусь. 1989-1999 г.г.

Колькасць

Тысяч чалавек

1999 у % да 1989

У % да вынiку

Нацыянальнасць

1989

1999

1989

1999

Усяго

У тым лiку

Беларусаў

Рускiх

Палякаў

Украiнцаў

Яўрэяў

iншых

Не вызначылiся.

10152

7905 1342 418 291 112 84 0,1

10045

8159 1142 396 237 28 80 3

99,0

103,2 85,1 94,7 81,4 24,8 95,2 -

100

77,9 13,2 4,1 2,9 1,1 0,8 -

100

81,2 11,4 3,9 2,4 0,3 0,8 -

Численность и основные социально-демографические характеристики населения Республики Беларусь по данным переписи 1999 г. Минск, 1999.-С. 20.

Найбольшая ўдзельная вага беларусаў аказалася ў Менскай вобл. (87%), найменшая - у Гарадзенскай (62%). Найбольшая ўдзельная вага рускiх аказалася ў Менску (16%), найменшая ў Берасцейскай вобл. (9%). Адпаведна, украiнцаў - у Берасцейскай вобл. (4%) i Вiцебскай (2%); палякаў - у Гарадзенскай (25%) i Магiлёўскай (0,2%) .

Упершыню за пасляваенны час у 1999 г. быў зафiксаваны рост удзельнай вагi беларусаў сярод усяго насельнiцтва рэспублiкi. Апроч таго беларусы аказалiся адзiным этнасам краiны, колькасць якога ўзрасла па абсалютным паказчыкам. Прычынамi гэтага росту можна лiчыць мiграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, развiццё нацыянальнай свядомасцi. Апошняе ў вялiкай ступенi вызначалася самiм фактам абвяшчэння дзяржаўнага суверэнiтэту i пашырэннем сярод насельнiцтва краiны беларускай гiстарычнай памяцi. Змяншэнне колькасцi iншых народаў тлумачыцца пераважна двумя фактарамi - мiграцыйнымi працэсамi i ўступленнем Беларусi (з 1994 г.) у стан дэпапуляцыi .

Галоўнай прычынай прыкметнага змяншэння абсалютнай колькасцi i ўдзельнай вагi рускiх трэба лiчыць мiграцыйныя працэсы. Непрыняцце палiтыкi пэўнай беларусiзацыi, надзеi на хуткае павышэнне жыццёвага ўзроўню грамадзян Расiйскай федэрацыi абумовiлi працэс актыўнай эмiграцыi рускiх з Беларусi на пачатку 90-ых гадоў. Але пасля 1995 г. сiтуацыя змянiлася. Беларусь стала усё больш нагадваць правiнцыю Расii, узровень жыцця ў якой быў вышэйшым, чым у многiх рэгiёнах яе ўсходняй суседкi. З 1995 г. iзноў пачынаецца прыток рускiх у Беларусь.

Зменшылася таксама i колькасць польскага насельнiцтва. Трэба адзначыць, што дадзеныя перапiсу 1999 г. па колькасцi палякаў выклiкалi пэўнае здзiўленне сярод польскiх навукоўцаў. Дэмографы Польшчы ў сваiх ацэнках колькасцi палякаў у БССР зыходзiлi з таго, што «польскiя» паказчыкi практычна ўсiх савецкiх перапiсаў былi фальсiфiкаваныя. Улады БССР, якiя паслядоўна праводзiлi курс на русiфiкацыю мясцовага насельнiцтва, былi зацiкаўлены ў занiжэннi колькасцi палякаў, лiтоўцаў, татараў i iнш. Актыўная грамадска-палiтычная i культурная дзейнасць Саюза палякаў Беларусi (старшыня Тадэвуш Гавiн), адраджэнне рэлiгiйнага жыцця каталiцкага касцёла ды iнш. яшчэ больш умацоўвалi перакананне ў занiжэннi савецкiх статыстычных дадзеных, якiя датычылi польскай грамадскасцi. Але вынiкi перапiсу 1999 г. гэта не пацвердзiлi. Праўда, нельга з абсалютнай упэўненасцю сцвярджаць, што ў 1999 г. не было фальсiфiкацыi, i вызначэнне нацыянальнасцi залежала толькi ад волi чалавека. Маглi дзейнiчаць i iншыя фактары. Нацыянальна-культурная i грамадска-палiтычная сiтуацыя ў рэспублiцы напрыканцы 90-ых гадоў у многiх людзей нарадзiла боязь публiчнага прызнання ў прыналежнасцi да польскай нацыянальнай меншасцi.

Апошняе датычыць i яўрэйскай грамадскасцi. Удзельная вага яўрэяў зменшылася найболей. Галоўная прычына - масавы выезд у iзраiль i ЗША. Аднак пры аналiзе дадзеных перапiсу прыходзiць думка, што ў iншых грамадска-палiтычных умовах значна большая колькасць людзей магла заявiць пра сваю прыналежнасць да яўрэйскай нацыi.

Распаўсюджванне ў рэспублiцы антысемiцкай лiтаратуры, адкрытая дзейнасць такой фашысцкай арганiзацыi як Расiйскае Нацыянальнае Адзiнства ды iнш. не спрыяюць стварэнню ў грамадстве атмасферы нацыянальна-культурнай свабоды.

Аднак гэтыя негатыўныя тэндэнцыi не здолелi канчаткова пераламiць працэс нацыянальна-культурнага Адраджэння народаў Беларусi. Па меншай меры гэтае сцвярджэнне датычыць беларусаў i палякаў. Такую выснову пацвярджаюць таксама звесткi перапiсу, якiя датычаць пытанняў аб роднай мове i мове, на якой людзi пастаянна размаўляюць (Таблiца 6).

Таблiца 6. Размеркаванне насельнiцтва Беларусi па нацыянальнасцям i мовам. 1999 г.

Нацыянальнасць

Колькасць

(тыс.чал.)

З агульнай колькасцi асобаў даннай нацыянальнасцi ў

Лiчаць роднай

Мову сваёй

Нацыянальн.

Мова, на якой размаўляюць у хаце

Беларус.

Рускi

iншыя

Усяго

У тым лiку

Беларусы

Рускiя

Украiнцы

Палякi

Яўрэi

10045

8159 1142 237 396 28 81,9

85,6 90,7 42,9 16,5 5,4 36,7

41,3 4,3 10,2 57,6 3,8 62,8

58,6 95,7 83,6 37,7 95,7 0,5

0,1 0,0 6,2 4,7 0,5

Численность и основные социально-демографические характеристики населения Республики Беларусь по данным переписи 1999 г. Минск, 1999.-С.23.

Варта адзначыць прыкметны рост беларусаў i палякаў, якiя лiчаць роднай мову сваёй нацыянальнасцi: беларусы - 80,2% (1989) i 85,6% (1999); палякi - 13,3% (1989) i 16,5% (1999). Затое адпаведны паказчык адносна ўкраiнцаў i яўрэяў зменшыўся: украiнцы - 45,4% (1989) i 42,9% (1999); яўрэi - 7,6% (1989) i 5,4% (1999). Магчыма, на гэтае змяншэнне паўплывалi мiграцыйныя працэсы. Наогул, сярод усяго насельнiцтва Беларусi роднай мовай назвалi мову сваёй нацыянальнасцi 81,9%. У 1989 г. гэты паказчык быў меншым - 77,7%.

Вельмi цiкавым паказчыкам з’яляюцца звесткi пра мову, на якой людзi размаўляюць.

Цалкам верагодна, што ўвядзенне гэтага пытання было абумоўлена чыста палiтычнымi меркаваннямi ў духу сучаснай дзяржаўнай палiтыкi. Нехта разлiчваў даказаць, што беларуская мова практычна памерла. Але вынiкi перапiсу сведчаць зусiм пра iншае.

Прыблiзна кожны трэцi жыхар Беларусi заявiў, што размаўляе па-беларуску (36,7%).

Даволi высокiм для сучаснай грамадска-палiтычнай сiтуацыi аказаўся працэнт беларускамоўных беларусаў (41,3). А самым беларускамоўным народам краiны з’яўляюцца беларускiя палякi (57,6%). Прыцягвае ўвагу таксама невялiкая колькасць рускiх (4,3%) i яўрэяў (3,8%), якiя таксама размаўляюць па-беларуску. (У 1989 г. адпаведна 2,2% рускiх i 2,1 яўрэяў). Цалкам верагодна, што гэты паказчык трэба звязваць з працэсамi спантаннай беларусiзацыi, якая ўсё яшчэ працягваецца сярод iнтэлiгенцыi.

Што датычыць Гарадзенскай вобл., то яна, безумоўна, застаецца «флагманам» беларускасцi. (Таблiцы 7 i 8).

Таблiца 7. Нацыянальны склад насельнiцтва Гарадзенскай вобл. 1989-1999.

Колькасць

Тысяч чалавек

1999 у % да 1989

У % да усяго

Нацыянальнасць

1989

1999

1989

1999

Усяго

У тым лiку

Беларусы

Палякi

Рускiя

Украiнцы

Лiтоўцы

Татары

Яўрэi

iншыя

Не вызначылi

нацыянальнасцi

1163,6

702,2 300,8 124,3 23,4 3,1 2,5 2,2 5,1

0,0

1185,2

738,2 294,1 119,2 21,2 3,0 2,2 0,9 5,8

0,6

101,9

105,1 97,8 95,9 90,4 96,0 87,5 42,4 112,7

0,0

100

60,3 25,9 10,7 2,0 0,3 0,2 0,2 0,4

0,0

100

62,3 24,8 10,1 1,8 0,2 0,2 0,1 0,5

0,0

Численность и основные социально-демографические характеристики населения Гродненской обл. по данным переписи населения 1999 г. Гродно, б.д.-С. 17.

Таблiца 8. Размеркаванне насельнiцтва Гарадзенскай вобл. па нацыянальнасцях i мовах. 1999 г.

Нацыянальнасць

Колькасць

(тыс.чал.)

З агульнай колькасцi асобаў даннай нацыянальнасцi ў

Лiчаць роднай

мову сваёй

нацыянальн.

Мова, на якой размаўляюць у хаце

Беларус. Рускi iншыя Усяго

У тым лiку

Беларусы Палякi Рускiя Украiнцы Лiтоўцы Татары Яўрэi

1185,2

738,2 294,1 119,2 21,2 3,0 2,2 0,9 69,3

87,9 18,7 88,0 34,1 60,2 12,8 8,2 53,6

60,5 58,9 8,3 15,3 39,3 43,9 6,2 44,7

39,4 35,5 91,7 81,7 30,6 55,7 93,3 1,7

0,1 5,6 0,0 3,0 30,1 0,4 0,5

Численность и основные социально-демографические характеристики населения Гродненской обл. по данным переписи населения 1999 г. Гродно, б.д.-С. 23.

Гарадзеншчына аказалася адзiнай вобласцю Беларусi, дзе большасць насельнiцтва размаўляе па-беларуску (53,6%). На беларускай мове размаўляе таксама большасць палякаў i лiтоўцаў. Апроч гэтага значная частка насельнiцтва Гарадзеншчыны размаўляе на г.зв. «iншых» мовах - польскай, лiтоўскай, татарскай ды iнш. Большасць з гэтых людзей размаўляе па-польску (1,4%). Беларусы сярод iх складаюць 0,5 тыс. чал. (0,1% ад беларусаў Гарадзеншчыны). Трэба таксама адзначыць, што за перыяд з 1989 г. колькасць беларусаў, якiя прызналi роднай мовай рускую зменшылася на 3,1%, палякаў - на 6,0%, рускiх - на 7,8%, яўрэяў - на 10,4%. У той жа час звяртае на сябе ўвагу больш iнтэнсiўнае, чым па ўсёй рэспублiцы змяншэнне колькасцi яўрэйскага насельнiцтва. Толькi 937 жыхароў Гарадзенскай вобл. у 1999 г. заявiлi пра сваю прыналежнасць да яўрэйскай нацыi.

З пункту погляду этнанацыянальных працэсаў гiсторыя Беларусi ХХ ст. - гэта гiсторыя iмкнення народаў краiны да нацыянальнага самавызначэння. Нацыянальна-культурнае Адраджэнне пачатку ХХ ст. не атрымала свайго лагiчнага завяршэння.

Беларуская нацыянальная дзяржава ў сiлу шэрагу неспрыяльных унутраных i знешнiх абставiн не стала палiтычнай рэчаiснасцю. Аднак бальшавiкi, якiя ў 1918 г. захапiлi ўладу ў Беларусi, былi вымушаны ў 20-ыя г. пайсцi на пэўныя ўступкi нацыянальным iмкненням. Беларусiзацыя 20-ых г. адыграла значную ролю ў працэсе нацыянальнага самавызначэння народаў рэспублiкi. У 30-ыя г. камунiстычныя ўлады СССР узялi пэўны рэванш за сваё вымушанае часовае адступленне. Масавыя рэпрэсii вялi да фiзiчнага або маральна-псiхалагiчнага вынiшчэння нацыянальнай элiты народаў Беларусi. Аднак нават Курапаты не здолелi цалкам спынiць працэс нацыянальнага самавызначэння. У перыяд савецка-германскай вайны (1941-1945) нямецкiя акупацыйныя ўлады паспрабавалi выкарыстаць гэтае iмкненне народаў Беларусi. Дзеля барацьбы з партызанамi акупанты актыўна разыгрывалi <беларускую карту>.

У пасляваенны час улады БССР па ўказцы Масквы прыкладалi велiзарныя намаганнi дзеля завяршэння саветызацыi i русiфiкацыi Беларусi. На пачатку 80-ых г. здавалася, што пастаўленыя мэты амаль дасягнутыя. Аднак вымушаны адыход партыйнага кiраўнiцтва сярэдзiны 80-ых г. (М.Гарбачоў) ад палiтыкi падаўлення i гвалту ў нацыянальным пытаннi паказаў дарэмнасць усiх намаганняў па дэнацыяналiзацыi Беларусi.

На пачатку 90-ых гадоў ХХ ст. працэсы русiфiкацыi i саветызацыi ў значнай ступенi былi спынены. Распачаўся новы этап нацыянальна-культурнага Адраджэння народаў краiны. Беларусы, палякi, лiтоўцы, татары, яўрэi, украiнцы ды iнш. адраджалi свае культурныя традыцыi, стваралi сiстэму вывучэння мовы ўласнай нацыянальнасцi. Усё гэта спрыяла пашырэнню нацыянальнай самаiдэнтыфiкацыi сярод народаў Беларусi. Амаль упершыню ў ХХ ст. гэтыя народы адчулi дзяржаўны клопат пра iх нацыянальна-культурнае развiццё. З’явiлася рэальная магчымасць фармавання з розных этнасаў краiны палiтычнай беларускай нацыi. Гэты працэс суправаджаўся эмiграцыяй часткi прышлага рускага насельнiцтва, якой найцяжэй было прыняць факт iснавання незалежнай беларускай дзяржавы, i вяртаннем на Радзiму значнай колькасцi беларусаў з былых рэспублiк СССР.

Iншым фактарам, якi досыць моцна пачаў уплываць на нацыянальную структуру насельнiцтва Беларусi стаўся дэмаграфiчны крызiс, першыя праявы якога сталi прыкметнымi ўжо ў канцы 80-ых-пачатку 90-ых гадоў. Вядома, што ў 1992 г. нарадзiлася прыблiзна столькi ж дзяцей, колькi ў 1943 ваенным годзе. У сярэдзiне 90-х Беларусь па ацэнках дэмографаў уступiла ў стан дэпапуляцыi.

У 1994-1995 гг. дзяржаўная палiтыка зрабiла досыць рэзкi паварот. Працэс беларусiзацыi быў гвалтоўна спынены. Узнiклi перашкоды ў правядзеннi культурна-асветнiцкай i грамадскай дзейнасцi нацыянальных суполак Беларусi. У масавай свядомасцi iзноў пачала пашырацца боязь быць заўважаным у прыналежнасцi да той або iншай нацыянальнай супольнасцi. Тым не менш цалкам пераламiць тэндэнцыю нацыянальна-культурнага Адраджэння ўлады не здолелi.


          Литература:

1. Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. тт. II, IV, XI, XVII, XXII, XXIV. Санкт-Петербург, 1904-1905.
2. Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя на Беларусi: 1897-1989. Менск: Беларускi фонд Сораса, 1997.-С. 22.
3. Там жа. -С. 34.
4. Там жа.-С. 45.
5. Jurkiewicz J. Osadnictwo Polskie w Wielkim Ksiestwie Litewskim w swiatle badan historycznych // Acta Baltico-Slavica. 1994, t. 22; Romer M. Dwie teorie o Polakach litewskich // Zeszyty historyczne. Z.106. Paryz, 1993, s.132;
6. Карашчанка I., Валахановiч А. Палякi . Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т.5, Мiнск: Беларуская энцыклапедыя, 1999, с. 393;
7. Карашчанка I. Палякi . Этнаграфiя Беларусi. Мiнск:Беларуская энцыклапедыя, 1989, с. 381-382;
8. Werenicz W. Historyczne i kulturalne podstawy swiadomosci narodowej Polakow w Zwiazku Radzieckim. (na przykladzie Bialorusi) . Polacy w kosciele katolickim w ZSSR. Pod red. ks. E.Walewandra. Lublin: KUL, 1991.
9. Численность, возрастная структура, состояние в браке, число и размер семей, национальный состав, уровень образования и источники средств существования населения Белорусской ССР. По данным Всесоюзной переписи населения 1989 г. Минск, 1990.-С. 196-197.
10. Ракаў А. Колькi нас i што нас чакаеi . Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя на Беларусi: 1897-1989. Менск: Беларускi фонд Сораса, 1997.-С. 267.
11. Лыч Л.,Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. Мiнск: НКФ <Экаперспектыва>, 1996.-С. 219.
12. Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя ... -С. 110.
13. Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя ... -С. 127.
14. В.Быкаў. Крыжовы шлях. Мiнск: Гронка, 1998.-С. 58-59.
15. Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя ... -С. 144.
16. Там жа.-С. 145.
17. Turonek J. Bialorus pod okupacja niemiecka. Warszawa-Wroclaw, 1989.-S. 102.
18. Акула К. Змагарныя дарогi. Мiнск: <Мастацкая лiтаратура>, 1994.-С. 16.
19. Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя ... -С. 155.
20. Иоффе Э. Страницы истории евреев Беларуси. Краткий научно-популярный очерк. Минск, 1996.-С. 162.
21. Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя ... -С. 156.
22. Численность, возрастная структура, состояние в браке ... -С. 196-197.
23. Там жа.-С. 205.
24. Там жа.-С. 221.
25. Werenicz W. Historyczne i kulturalne podstawy swiadomosci narodowej Polakow w Zwiazku Radzieckim. (na przykladzie Bialorusi) // Polacy w kosciele katolickim w ZSSR. Pod red. ks. E.Walewandra. Lublin: KUL, 1991;
26. Klimas P.Litwa - jej mieszkancy i granice. Wilno, 1919;
27. Romer M. Dwie teorie o Polakach litewskich . Zeszyty historyczne. Z.106. Paryz, 1993;
28. Romer M. Odpowiedz Juzefowi Pilsudskiemu . Znak. 1989 Nr 6.-S. 72-75. («Odpowiedz» была напiсана ў 1922 г.);
29. Jurkiewicz J. Osadnictwo Polskie w Wielkim Ksiestwie Litewskim w swiatle badan historycznych . Acta Baltico-Slavica. 1994, t. 22 i iн.
30. Эберхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя ... -С. 217-218 i iнш.
31. Численность и основные социально-демографические характеристики населения Республики Беларусь по данным переписи 1999 г. Минск, 1999.-С. 20.
32. Ракаў А. Колькi нас i што нас чакае? Эбэрхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя на Беларусi: 1897-1989.
33. Менск: Беларускi фонд Сораса, 1997.-С. 268.

 
 
Яндекс.Метрика