Беларусы i яурэi у польскiх узброеных сiлах на Захадзе (1939-1945 гг.)

 

          Юры ГРЫБОЎСКI


У гiсторыi беларускага i яўрэйскага народаў ссць шмат супольных старонак. Асобнае месца займае перыяд Другой сусветнай вайны, якая прынесла абодвум народам выпрабаванне i нядолю, паставiла ва ўмовы выжывання, якiя патрабавалi ад кожнага чалавека неабмежаваных высiлкаў i намаганняў. Як беларусы, так i яўрэi, зрабiлi свой унссак ў перамогу над гiтлерызмам.


1

Да лiку маладаследаваных старонак супольнага змагання беларусаў i яўрэяў супраць нямецкiх войск адносiцца ўдзел прадстаўнiкоў гэтых народаў у Польскiх узброеных сiлах на захадзе (ПУСЗ), якiя падпарадкоўвалiся польскaму эмiгранцкаму ўраду i дзейнiчалi ў аператыўным кiраваннi войскаў заходнiх саюзнiкаў. У савецкай гiстарыягафii за

ПУСЗ замацавалася своесаблiвая мянушка "армiя Андэрса", ад прозвiшча польскага генерала У. Андэрса, якiя ў 1941-42 г. камандаваў Польскай армiяй ў СССР. У рэчаiснасцi гэты панятак значна шырэйшы.

Пасля паразы Польшчы ў вераснёвай кампанii 1939 г. ужо 30 верасня на тэрыторыi Францыi быў створаны польскi эмiгранцкi урад на чале з ген. У. Сiкорскiм. Пасля капiтуляцыi Францыi ў чэрвенi 1940 г. польскi ўрад эвакуаваўся ў Вялiкабрытанiю, дзе знаходзiўся на працягу ўссй вайны. У якасцi адной з асноўных мэтаў новага ўраду стала стварэнне ўзброеных сiлаў.

Яшчэ падчас знаходжання ў Францыi, 4 студзеня 1940 г. была падпiсана французска-польская вайсковая дамова, якая прадугледжвала стварэнне Польская армii пад аператыўным камандaваннем французскага войска. Да моманту нападу Германii на Францыю было створана 84-тысячнае польскае войска, фармаваннi якога бралi ўдзел у баях з немцамi [1].

У якасцi людскога патэнцыялу дзеля фармавання польскiх вайсковых адзiнак сталi эмiгранты з мiжваеннай Польшчы, якiя пражывалi ў Францыi. Згодна з умовамi вышэйзгаданай дамовы прымусовай мабiлiзацыi падлягалi польскiя эмiгранты незалежна ад нацыянальнага паходжання.

Тагачасная беларуская эмiграцыя сярод "французскай палонii" складала не менш 30-35 тыс. чал. Стаўленне нацыянальных меншасцей да мабiлiзацыi ў Польскую армiю было розным. Так, масавае ўхiленне ад заклiку, выклiканае антыпольскай дзейнасцю палiтычнай эмiграцыi, было характэрным для ўкраiнцаў. У вынiку звыш 4 тыс. украiнцаў ухiлiлiся ад мабiлiзацыi i былi заклiканы ў французскае войска [2]. Спробы байкатаваць мабiлiзацыю былi сярод дзеячаў "Хаўрусу беларускiх работнiкаў у Францыi" [3] . Аднак гэта арганiзацыя не мела значнага ўплыву на беларускiх эмiгрантаў, таму колькасць ухiлiстаў з боку беларусаў складала некалькi соцен. Адзначаны выпадкi частага ўхiлення ад мабiлiзацыi i з боку эмiгрантаў-яўрэяў, якiя ў адрозненнi ад беларусаў i ўкраiнцаў, увогуле адмаўлялi вайсковую службу, нават у французскiм войску.

На жаль, немагчыма вызначыць дакладнай колькасцi беларусаў i яўрэяў, мабiлiзаваных у Польскую армiю ў Францыi, аднак iснуюць фрагментальныя звесткi, якiя магчыма пакласцi ў падмурак падчас падлiку прыблiзнай лiчбы гэтых асоб. Так, у 4-м варшаўскiм стралецкiм палку 2-й пяхотнай дывiзii яўрэi складалi 4%. Тым часам, у Польскай армii iснавалi фармаваннi з назвамi "крэсавы", сярод асабовага складу якiх пераважалi жыхары Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны [4].

Ускосныя звесткi адносна лiку беларусаў i яўрэяў у польскiх вайсковых адзiнках у Францыi дае аналiз палеглых паводле нацыянальнай i рэлiгiйнай прыкметы. Па падлiках яўрэйскiх даследчыкаў падчас баявых дзеянняў Польскай армii ў Францыi ў траўнi-чэрвенi 1940 г. загiнула 77 польскiх вайскоўцаў яўрэйскага паходжання, у тым лiку - 47 афiцэраў. Вядомы, таксама, прозвiшчы 4 ураджэнцаў Беларусi, якiя загiнулi ў складзе Польскай армii на тэрыторыi Нарвегii i Францыi [5]. На думку сучасных гiсторыкаў з iзраiля, а таксама беларускай палiтычнай эмiграцыi ваеннага перыяду, на працягу студзеня-траўня 1940 г. ў Польскую армiю ў Францыi было мабiлiзавана каля 14 тыс. польскiх эмiгрантаў яўрэйскага [6] i каля 3 тыс беларускага паходжання. Аднак гэтыя лiчбы патрабуюць дадатковага ўдакладнення.


2

Наступны перыяд ў iснaваннi ПУСЗ наступiў ужо на тэрыторыi Вялiкабрытанii ў другой палове 1940 г., калi распачалося фармаванне новых польскiх узброеных фармаванняў пад аператыўным камандаваннем брытанскiх узброеных сiлаў, якiя пазней склалi 1-ы Польскi корпус. Асобна варта вылучыць 1-ю танкавую дывiзiю i 1-ю асобную парашутную брыгаду, якiя былi цалкам сфармаваны толькi ў 1944 г., пасля чаго бралi ўдзел у баявых дзенняў на тэрыторыi Францыi, Бельгii, Галандыя i Германii. Акрамя сухаземных сiлаў на брытанскiх выспах кватаравалiся польскiя Ваенна-паветраныя сiлы i Ваенна-марскi фронт.

Фармаванне польскiх аддзелаў на тэрыторыi Вялiкабрытанii адбывалaся надзвычай марудна i павольна, што тлумачылася недахопам людскога кантынгенту. У пошуках выйсця польскi ўрад распачаў вярбунак добраахвотнiкаў з лiку польскiх эмiгрантаў з краiнаў Лацiнскай Амерыкi. Нацыянальны склад "лацiнаамерыканскай палонii" быў стракаты. Так, толькi ў Аргентыне сярод 220 тыс. эмiгрантаў з даваеннай Польшчы палякi складалi толькi 50 тыс., астатнiя былi прадстаўнiкi нацыянальных меншасцей, у тым лiку яўрэi - каля 100 тыс. i беларусы - каля 20 тыс [7]. Падчас прыйма добраахвотнiкаў вышэйшае камандаванне ПУСЗ уводзiла абмежаваннi для нацыянальных меншасцей, лiчба якiх не павiнна была перавышаць 15%. Разам з тым, беларусы трактавалiся афiцэрамi, адказнымi за вярбунак, як "найбольш неарганiзаваныя сярод астатнiх нацыянальных меншасцей: цалкам пазбаўленыя ўяўлення аб ўласнай дзяржаўнасцi..." [8]. Гэта дазваляла не абмяжоўваць прыймо беларусаў- добраахвотнiкаў.

На працягу 1940-42 гг. з Аргентыны было завербавана 1072 добраахвотнiкi, сярод якiх беларусы складалi 91 i яўрэi - 67 [9]. Аднак па шэрагу прычын накiравана на папаўненне часцей 1-га Польскага копуса было за гэты час толькi 968 добраахвотнiкаў, у тым лiку - 82 беларусы i 52 яўрэi. З гледзiшча маральна-палiтычнай характарыстыкi, як беларусы, так i яўрэi, былi малакарысным жаўнерскiм матэрыялам. Так, згодна з назiраннямi афiцэраў часцей, у складзе якiм знаходзiлiся г.зв. "аргентынцы", толькi 5% уяўлялi патрыятычны элемент, астатнiя - iшлi ў войска выключна з мэтай палепшыць матэрыяльнае становiшча, паколькi добраахвотнiкам i iх сем'ям прадугледжвалася досыць салiдная грашовая падтрымка [10]. Тым больш, што большасць эмiгрантаў у Лацiнскай Амерыцы знаходзiлiся ў надзвычай цяжкiх матэрыяльных умовах жыцця i нярэдка выказвалi шкадаванне эмiгравання ў Паўднсвую Амерыку.
Акрамя таго, эмiгранты з Лацiнскай Амерыкi былi схiльнымi да камунiстычнага руху i нярэдка тлумачылi свас жаданне служыць у ПУСЗ выключна салiдарнасцю з Савецкiм Саюзам. Адпаведна гэта адбiлася на стаўленнi да iх з боку афiцэраў i жаўнераў-палякаў.

Неўзабаве, у 1943-44 г. мелi месца выпадкi праяваў антысiмiтызму сярод асабовага складу 1-га Польскага корпуса, што выклiкала арганiзаваную дэзэрцыю вайскоўцаў-яўрэяў. Гэта з'ява звярнула ўвагу вышэйшага камандавання ПУСЗ, якое з лета 1943 г. рознымi сродкамi намагалася ўтаймаваць выпадкi антысiмiтызму. У якасцi нагоды было выкарыстана свята яўрэйскага Новага году, на якi ўсе вайскоўцы-яўрэi атрымалi 1-дзснны адпачынак. Камандуючы 1-м Польскiм корпусам ген. М. Берута-Спеховiч наведаў усе аддзелы, дзе служылi яўрэi. Было наладжала на ўзроўнi корпусу ўрачыстае святкаванне з удзелам вышэйшага камандавання. Адпаведная акцыя была праведзена ў дачыненнi да вайскоўцаў-беларусаў i ўкраiнцаў праваслаўнага веравызнання [11].

Аднак на працягу 1944 г. адбыўся шэраг буйных дэзэрцыяў вайскоўцаў-яўрэяў. Найбольш значныя выпадкi адбылiся 16 студзеня (68 чал.), а таксама 22 лютага (154 чал.) i 21 сакавiка (24 чал.). Усе дэзертыры звярнулiся ў Мiнiстэрства абароны Вялiкабрытанii з просьбай аб прыняццi iх у брытанскае войска, паколькi ў ПУСЗ яны зведваюць здзекi на глебе антысiмiтызму. Першапачаткова, камандаванне ПУСЗ пагадзiлася на перавод яўрэяў у брытанскiя адзiнкi. Аднак з мэтай ўтаймавання масавых уцскаў 13 сакавiка 1944 г. быў выдадзены загад Мiнiстра нацыянальнай абароны ген. М.Кукеля аб жорсткiм пакараннi ўдзельнiкаў дэзэрцыi, якая будзе здзейснена пасля выдання гэтага загаду. Ахвярамi апошняга сталi акурат вайскоўцы-беларусы. Так, 23 сакавiка 1944 г. з 1-й танскавай дывiзii ўцякло 25 вайскоўцаў, у тым лiку - 13 беларусаў i 8 украiнцаў. На судовым працэсе, якi адбываўся 18-28 красавiка, дэзертыры патлумачылi свой учынак рэлiгiйнай дыскрымiнацыяй з боку польскiх аiфцэраў, паколькi амаль ўсе падсудныя былi праваслаўнымi.
Другой прычынай сталi абвiнавачваннi з боку афiцэраў у сiмпатыi дэзертыраў да камунiстычнага руху i СССР [12]. Апошняе мела месца небеспадстаўна, паколькi ў шэрагу вайскоўцаў беларусаў, украiнцаў i яўрэяў былi знойдзены ўлсткi пракамунiстычнай арганiзацыi "Адзiнства i чын", якая мела на мэце падарваннe сiтуацыi ў ПУСЗ, выкарыстоўваючы нацыянальныя i рэлiгiйныя пытаннi. Вышэйшае камандаванне ПУСЗ ўважала, што з мэтай ажыццяўлення вышэйзгаданай задачы, "Адзiнства i чын" акцэнтавала ўвагу на вайскоўцах яўрэйскага паходжання, а потым -- беларусах i ўкраiнцах.


3

У супрацьстаяннi гэтай варожай чыннасцi камандаванне ПУСЗ чаргавала рэпрэсii з залагоджваннем. Так, улетку 1944 г. афiцэрскую годнасць атрымалi 30 яўрэяў. У вынiку праведзенага ў траўнi 1944 г. польскiм бокам следства высветлiлася, што адным з арганiзатараў вышэйзгаданай падрыўной дзейнасцi ў ПУСЗ з'яўлялўся былы дарадца расiйскай амбасады ў Лондане Я. Саблiн, якi меў шчыльныя стасунiк з савецкай разведкай. Менавiта з яго падтрымкi ў брытанскiх СМi была арганiзавана масавая антыпольская кампанiя ў сувязi са становiшчам нацыянальных меншасцей у 1-м Польскiм корпусе [13].

Варта адзначыць, што парушэннi правоў вайскоўцаў-непалякаў востра хвалявалi прадстаўнiкоў яўрэйскай i ўкраiнскай эмiграцыi, якiя звярталiся праз СМi, а таксама ў выглядзе спецыяльных зваротаў на iмя камандавання ПУСЗ у абарону сваiх суайчыннiкаў у польскiм войску. Аднак з беларускага боку гэткая вонкавая падтрымка палiтычных сiлаў адсутнiчала.

Кажучы наконт колькасцi беларусаў i яўрэяў у складзе польскiх узброеных фармаванняў у Вялiкабрытанii, адзначам, што падлiк вайскоўцаў-яўрэяў значна лягчэйшы, чым беларусаў, што звязана з рэлiгiйным фактарам. ПУСЗ фармавалiся ў надзвычай складаных i супярэчлiвых умовах, што ставiць пад сумнiў афiцыйныя тагачасныя дадзеныя адносна нацыянальнага складу, якiя складалiся камандаваннем ПУСЗ.

Нацыянальная свядомасць большасцi беларусаў была вельмi нiзкай, а служба ў ПУСЗ не спрыяла яе ўздыму. Так, беларусы-каталiкi амаль суцэльна дэкларавалi сябе палякамi. Гэта было характэрна i для значнай часткi беларусаў праваслаўнага веравызнання. У дачыннеi да яўрэяў пытанне падлiку выглядае значна прасцей, паколькi характэрна наяўнасць аднаго веравызнання - iўдаiзму. Згодна з падлiкамi iзраiльскiх гiсторыкаў, вайскоўцы гэтай нацыянальнасцi складалi ў Bаенна-марскiм флоце - 9 чал., Bаеннапаветраных сiлах - 95, сухаземных сiлах - 240 [14].

Згодна з дадзенымi камандавання ПУСЗ вайскоўцы iўдзейскага веравызнання ў гэтых радах зброi на 14 лiстапада 1942 г. складалi разам 626 чал., праваслаўныя 297, у тым лiку - толькi 34 беларусы [15]. Аднак беззваротныя страты даюць магчымасць вызначыць больш аб'ектыўную лiчбу беларусаў.

Так, сярод палеглых i памерлых вайскоўцаў сухаземных польскiх аддзелаў у Вялiкабрытанii ўраджэнцы Беларусi ў яе этнiчных межах складаюць - 202 чал [16].

Акрамя вайсковых аддзелаў у Вялiкабрытанii ў складзе ПУСЗ iснаваў 2-гi Польскi корпус пад камандаваннем ген. У.Андэрса. Гэта фармаванне бярэ свой пачатак з Польскай армii, якая фармавалася згодна з савецка-польскай вайсковай дамовай ад 12 жнiўня 1941 г. на тэрыторыi СССР. Асноўным людскiм кантынгентам для гэтай армii сталi iнтэрнаваныя польскiя вайскоўцы, якiя знаходзiлiся на тэрыторыi СССР з верасня 1939 г. па сутнасцi на ўмовах ваеннапалонных, а таксама дэпартаваныя органамi НКУС у 1940-41 г. у глыб СССР жыхары Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. Адсотак беларусаў i яўрэяў сярод спецпасяленцаў у Сiбiры i цэнтральных раснах РСФСР быў досыць заўважны. Так, беларусы складалi ў асобных рэгiснах да 15-20%, а яўрэi - 30%, якiя знаходзiлiся ў крытычных умовах жыцця [17].

Згодна з дасягнутымi савецка-польскiмi пагадненнямi гэтыя людзi атрымалi амнiстыю i магчымасць ўступаць у Польскую армiю, якая стала для iх адзiным шанцам вызвалiцца са спецпасялення i пазбавiцца пераследу НКУС. Неўзабаве, на прызыўныя кропкi штодзснна паступала вялiкая колькасць добраахвотнiкаў незалежна ад нацыянальнага паходжання. Як узгадваў польскi амбасадар С.Кот ":сяляне-беларусы з iмпэтам iдуць у польскую армiю i жадаюць падзяляць з палякамi ўсс долю i нядолю... " [18].


4

Згодна са звесткамi камандавання Польскай армii колькасць яўрэяў у запасных аддзелах дасягала 30%. Першапачаткова, не iснавала перашкод дзеля ўступлення непалякаў у польскiя фармаваннi. Аднак са снежня 1941 г., калi прысутнасць нацыянальных меншасцей у шэрагах Польскай армii стала вiдавочнай, савецкi ўрад адкрыта выступiў з патрабаваннем адклiкання непалякаў у Чырвоную Армiю. Польскi ўрад не пагаджаўся з гэтым, паколькi разглядаў жыхароў "усходнiх крэсаў" ў якасцi сваiх паўнапраўных грамадзян. Як адзначыў ген. М.Барута-Спеховiч ад 12 кастрычнiка 1941 г. "калi прыходзiць у нашу армiю яўрэй, беларус цi ўкраiнец i жадае ахвяраваць сваiм жыццсм за тыя ж мэты, за якiя б'емся i мы, то гэта паўнаварты грамадзянiн Рэчы Паспалiтай, якому мы не маем права адмовiць ва ўступленнi... " [19].

Пытанне заклiку непалякаў у Польскую армiю i дзяржаўнай прыналежнасцi Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны сталi прадметам спрэчак i дыскусiяў памiж польскiм i савецкiм урадамi на працягу 1942 г. Абодва бакi лiтаральна закiдвалi адзiн аднаго нотамi i заявамi. 1 снежня 1941 г. савецкi бок пазбавiў беларусаў, украiнцаў i яўрэяў польскага падданства, для якiх польскiя пашпарты з'яўлялiся адзiнай магчымасцю ўступiць у Польскую армiю. У такiх кiпучых умовах адбывалася далейшае фармаванне Польскай армii. Пад цiскамi савецкага боку польскае камандаванне ў асобе ген. З.Руднiцкага было вымушана выдаць спецыяльны загад, якi забараняў заклiк нацыянальных меншасцей ў польскiя адзiнкi. Аднак як адзначалi польскiя афiцэры, якiя ўваходзiлi ў прызыўныя камiсii, адрознiць крэсавага паляка ад беларуса было практычна немагчыма [20].

Характарызуючы польскiх вайскоўцаў беларускага i яўрэйскага паходжання, неабходна звярнуцца да афiцэрскiх рапартаў.

Так, згодна з афiцыйнымi звесткамi ў 6-й пяхотнай дывiзii знаходзiлася 635 беларусаў i 579 яўрэяў. Беларусы разглядалiся польскiм камандаваннем як "лаяльныя да польскай справы... 100% беларусаў выказваюцца за тое, каб памiж беларусамi i палякамi не было нiякай рознiцы... " [21].

Тым часам, наконт вайскоўцаў-яўрэяў захавалася наступная характарыстыка: "Трымаюцца пасiўна i чакаюча. Значная колькасць яўрэяў ўважаюць польскую армiю за часовы прытулак, якi абаронiць iх ад напасцяў антысiмiтызму ў савецкiм грамадстве: Зараз большасць яўрэяў выказваюць лаяльнасць да польскай справы, тым часам, як падчас знаходжання ў палоне яны пераважна адмоўна ставiлiся да гэтага..." [22].

На працягу 1942 г. Польская армiя пад камандаваннем ген. У. Андэрса згодна дасягнутымi савецка-польскiмi дамоўленасцямi была эвакуавана на тэрыторыю iрана. Перад апошняй эвакуацыяй Польскай армii ў iран, У.Андэрс паведамiў упаўнаважанаму Генштаба Чырвонай Армii ген. Панфiлаву, што ў складзе польскiх адзiнак знаходзiцца каля 20% яўрэяў i незначны % беларусаў i ўкраiнцаў [23]. Паводле апошнiх дадзеных iзраiльскiх гiсторыкаў лiк яўрэяў сярод польскiх вайскоўцаў, якiя эвакуавалiся ў iран, складала 4439 чал. [24] .

Згодна з дадзенымi нацыянальна-рэлiгiйнага перапiсу вайскоўцаў Польскай армii ад 31 снежня 1942 г. высветлiлася, што колькасць вайскоўцаў-яўрэяў iўдзейскага веравызнання складала 3545 чал., у тым лiку - 145 афiцэраў. Беларусы складалi 794 жаўнеры, акрамя таго, як "праваслаўныя палякi" выступалi яшчэ 1231 ураджэнцы Беларусi [25].

Магчыма вызначыць колькасць беларусаў i яўрэяў сярод паасобных катэгорый, якiя склалi кантынгент для фармавання Польскай армii ў СССР. Так, на люты 1940 г. сярод 23184 польскiх ваеннапалонных, якiя знаходзiлiся ў чатырох працоўных лагерах на тэрыторыi УССР утрымлiвалася беларусаў - 4894, яўрэяў - 641 [26]. Верагодна, большасць гэтых палонных у жнiўнi 1941 г. была заклiкана ў польскiя часцi.

Што датычыцца групы "спецпасяленцаў", то найбольшая колькасць яўрэяў знаходзiлася сярод бежанцаў з цэнтральных рэгiснаў Польшчы, якiя былi дэпартаваны органамi НКУС з заходнiх абласцей БССР i УССР 29 чэрвеня 1940 г. З Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны тады былi дэпартаваны 58852 асобы яўрэйскага паходжання. Колькасць беларусаў тольскi пасля двух з чатырох дэпартацый склала 9084 [27]. Тым часам, агульная колькасць дэпартаваных з заходнiх абласцей БССР ў 1940-41 г. склала 120 тыс. чал., сярод якiх пэўны % мелi беларусы. Большасць беларусаў з лiку службоўцаў лясной варты была дэпартавана ў лютым 1940 г. Менавiта вышэйзгаданыя катэгорыi ў 1941-42 г. падлягалi мабiлiзацыi ў Польскую армiю.

Пасля вылучэння з Польскай армii на Усходзе 2-га Польскага корпусу лiчба вайскоўцаў iўдзейскага веравызнання ў iм вагалася на працягу 1944-45 г. у межах - 592- 984 чал. Адносна лiчбы беларусаў пэўныя звесткi даюць колькасць вайскоўцаў праваслаўнага веравызнання ў 2-м Польскiм корпусе, якiя складалi на працягу 1944-45 г. -- 2342-2576 чал. [28]. Большасць сярод вайскоўцаў гэтага веравызнання складалi менавiта беларусы. Немагчыма аднак вызначыць колькасць беларусаў сярод вайскоўцаў рымакаталiцкага веравызнання. Вядома, што сярод шэрагу вайсковых часцей каталiкi- ураджэнцы Беларусi складалi да 35% асабовага складу [29].

Павелiчэнне колькасцi беларусаў у складзе 2-га Польскага корпуса адбылося ўзiмку 1945 г., калi ў польскiя часцi ўступiла пэўная колькасць былых нямецкiх ваеннапалонных з лiку 30-й грэнадзсрскай дывiзii СС. Падчас баявых дзеянняў i iталii (1943-45 г.) загiнула 1002 ураджэнцы Беларусi, у тым лiку - 40 афiцэраў [30]. Невядомай застаецца колькасць беларусаў сярод гэтай лiчбы. Тым часам, вызначана, што ў iтальянскай кампанii брала ўдзел 838 яўрэяў, сярод якiх 28 загiнула [31].

Яшчэ адной старонкай удзелу беларусаў i яўрэяў у ПУСЗ стала з'ява дэзэрцыi. За перыяд iснавання Польскай армii ў СССР, Польскай армii на Усходзе i 2-га Польскага корпуса колькасць беларусаў-дэзертыраў не перакрочыла 150 чал., тым часам, як колькасць дэзертыраў сярод вайскоўцаў яўрэйскага паходжання склала звыш 3 тыс. чал. Так, на 1 кастрычнiка 1944 г. у 2-м Польскiм корпусе налiчвалася ўсяго 846 вайскоўцаў iўдзейскага веравызнання. У асобных аддзелах гэта зменшыла колькасць асабовага складу да 10%. У 1943 г. яўрэi склалi звыш 70% усiх выпадкаў дэзэрцыi. Такiм чынам, у вынiку дэзэрцыi колькасць яўрэяў у ПУСЗ паменшылася на 70% [32].

У.Андэрс усведамляючы масавасць гэтай з'явы нават не iмкнуўся гвалтам вяртаць дэзертыраў у войска. Пераважная большасць выпадкаў дэзэрцыi адносiцца да перыяду 1943 г., калi польскiя вайсковыя фармаваннi кватаравалiся на тэрыторыi Блiзкага Усходу [33]. Галоўнай прычынай масавай дэзэрцыi вайскоўцаў-яўрэяў з польскага войска ў гэты час стала акалiчнасць, што большасць жаўнераў яўрэйскага паходжання з самага пачатку ўступлення ў Польскую армiю ўспрымалi яе ў якасцi "iншаземнага легiсну" альбо "часовага прытулку", якi даваў адзiную магчымасць вызвалiцца са спецпасялення i пакiнуць СССР. Аб гэтым сведчыць той факт, што значная частка дэзертыраў уцякала ў гарады i мястэчкi ў Палестыне, дзе, як добрыя рамеснiкi, тэхнiкi i iнш., яны знаходзiлi працу.

Аналiзуючы выпадкi дэзэрцыi з удзелам беларусаў варта адзначыць, што асноўная iх колькасць прыпадае на першую палову 1942 г., калi Польская армiя яшчэ знаходзiлася на тэрыторыi СССР, а таксама на пасляваенны перыяд (травень 1945-травень 1946 г.), калi 2-гi Польскi корпус выконваў вартаўнiчую службу ў iталii. Падчас першага перыяду асноўнай прычынай дэзэрцыi выступала савецкая прапаганда i частыя выпадкi дыскрымiнацыi праваслаўных беларусаў з боку польскага афiцэрства, што выявiлася ў адмове эвакуацыi iх сем'яў у iран . У другiм выпадку ў якасцi тлумачэння выступае дзейнасць савецкiх цывiльных i вайсковых прадстаўнiцтваў, а таксама Кампартыi iталii, якiя заклiкалi беларусаў i ўкраiнцаў вяртацца на радзiму [35].


          Литература:

1. Bieganski Witold. Wojsko Polskie we Francji. 1939-1940. Warszawa, 1967. S.234.
2. Bieganski Witold. Oblicze spoleczne Armii Polskiej we Francji. 1939-1940 // Wojskowy Przeglad Historyczny. 1964. Nr.2. S.83.
3. Ранiца. 1941. N1.
4. Bieganski Witold. Oblicze spoleczne Armii Polskiej we Francji. 1939-1940 // Wojskowy Przeglad Historyczny. 1964. Nr.2. S.87.
5. Wykaz poleglych i zmarlych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Obczyznie w latach 1939-1946. Londyn, 1952. S. 5.
6. Majerczak B. Zydzi w Polskich Silach Zbrojnych w Drugiej wojnie swiatowej. Tel-Awiw, 1993. S.8.
7. Instytut Polski i Muzeum im. gen. Sikorskiego (IPMS). A XII. 3/31.
8. Ibidem.
9. IPMS. A XII. 29/3.
10. Ibidem. A. XII. 3/31.
11. IPMS. A. XII. 28/16B.
12. IPMS. A. XII. 3/31.
13. Partacz Czeslaw. Kwestia ukrainska w polityce polskiego rzadu na uchodzstwie i jego ekspozytur w Kraju. Koszalin, 2001. S.269-270.
14. Majerczak B. Zydzi w Polskich Silach Zbrojnych w Drugiej wojnie swiatowej. Tel-Awiw, 1993. S.12.
15. Partacz Czeslaw. Kwestia ukrainska w polityce polskiego rzadu na uhcodzstwie i jego ekspozytur w Kraju. Koszalin, 2001. S.269-270.257.
16. Wykaz poleglych i zmarlych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Obczyznie w latach 1939-1946. Londyn, 1952. S. 28.
17. Bloch Czeslaw. Polacy na Obczyznie w latach 1939-1945 // Wojskowy Przeglad Historyczny. 1987. - Nr. 2. S.87.
18. Kot Stanislaw. Listy z Rosji do gen. Sikorskiego. Londyn, 1956. S.330.
19. IPMS. A XII. 59/11.
20. Siemaszko Zbigniew. Polacy i Zydzi w ujeciu Sarnera //Zeszyty Historyczne. Z. 131, 2000. S.190-197.
21. IPMS. A XII. 22/42.
22. IPMS. A XII. 22/42.
23. Русский архив: Великая Отечественная. СССР и Польша. 1941-1945. К истории военного союза. Документы и материалы. М., 1994. Т. 14 (3-1). С. 112.
24. Majerczak B. Zydzi w Polskich Silach Zbrojnych w Drugiej wojnie swiatowej. Tel-Аwiw, 1993. S.12.
25. IPMS. A. XII. 28/13.
26. Glowacki Albin. Jency Polscy w ZSSR, wrzesien 1939 - lipiec 1941 // Wojskowy Przeglad Historyczny. 1992. Nr. 3. S.65.
27. НАРБ. Ф.4п. воп.1. спр. 2085. Л.75-78.
28.IPMS. A. XII. 28/13.
29.IPMS. A.XI. 42/6.
30. Wykaz poleglych i zmarlych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Obczyznie w latach 1939-1946. Londyn, 1952.
31. Majerczak B. Zydzi w Polskich Silach Zbrojnych w Drugiej wojnie swiatowej. Tel-Аwiw, 1993. S.12.
32. IPMS. A. XII. 59/11.
33. Ibidem.
34. IPMS. A. XII. 28/17
35. Архiў iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтру пры УУС Мiнскага Аблвыканкама. Спр. 2396. Л.31.

 
 
Яндекс.Метрика