Хронiка кароткага жыцця

 

          Трагiчны лёс наркома асветы Уладзiмiра Пiваварава


          Нона ВАСIЛЕЎСКАЯ (Мiнск)

 

На старонках газеты "Голас Радзiмы" 24 лiстапада 1994 г. быў надрукаваны артыкул вядомага гiсторыка I.Кузняцова "Паўстанне ў лагеры", якi падрабязна i ўражлiва асвятлiў трагiчныя падзеi паўстання вязняў аднаго з паўночных канцэнтрацыйных лагераў у 1940 г. Сярод арганiзатараў i кiраўнiкоў паўстання знаходзiўся былы наркам асветы БССР У.I.Пiвавараў, рэпрысаваны i высланы з радзiмы ў зняволенне. Менавiта aдзначаны артыкул падштурхнуў на пошук дадатковых звестак аб гэтым чалавеку, яго жыццi, iмкненнях, рысах характару. Вядома, што час сцipae многiя звесткi аб лёсах былых рэпрэсаваных, але не ўсё знiкае бясследна. Жыццё Уладзiмiра Iванавiча Пiваварава знайшло адлюcтраванне ў некаторых архiўных дакументах, друкаваных артыкулах, успамiнах яго родных i знаёмых.

Масавыя рэпрэсii 30-х гадоў знiшчылi ўcix наркамаў асветы БССР, якiя паслядоўна займалi гэту пасаду на працягу двух дзесяцiгоддзяў пасля 1917 г. Першы наркам асветы -- У.М.Iгнатоўскi не вытрымаў жорсткiх i беспадстаўных абвiнавачванняў у дзейнасцi супроць улады i скончыў жыццё самагубствам у 1938 г., другi -- А.В.Балiцкi -- рэпрэсаваны ў 1930 г. i растраляны ў 1937 г., наступныя -- А.М.Платун, А.А.Чарнушэвiч, М.Л.Арабей, А.I.Дзякаў, А.А.Варончанка,

У.I.Пiвавараў -- загiнулi ў вынiку рэпрэсiй 30-х гадoў. Узначальваць наркамат асветы iм прыходзiлася ад аднаго да некалькiх гaдоў, а некаторым нават некалькi месяцаў.

Уладзiмiр Iванавiч Пiвавараў атрымаў назначэнне на гэту пасаду 2I кастрычнiка 1937 г., а 2 лiпеня 1938 г. быў ужо арыштаваны па абвiнавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi. Ен з'яўляўся адным з той новай савецкай iнтэлiгенцыi, неабходнасць стварэння якой настойлiва падкрэслiвала савецкая ўлада, аднак разам з тым знiшчала шмат каго з яе прадстаўнiкоў.


1

Нарадзiyся У.I.Пiвавараў 4 красавiка 1904 г. у в.Семiнаўка Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласцi. Яго бацькi -- Iван Рыгоравiч i Хрысцiна Нiчыпараўна жылi на хутары i займалiся сельскай гаспадаркай. Акрамя Валодзi мелi яшчэ двух сыноў i дачку. Сям'я жыла дружна i дзецi, з узростам, iмкнулiся ва ўсiм дапамагчы бацькам.

Трагiчныя 30-40-я гады ўнеслi ўсiх сыноў. Старэйшы Сцяпан памер ад ран у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны, рэпрэсii знiшчылi сярэдняга Уладзiмiра, малодшы Астап загiнуў у нямецкiм канцлагеры пад Мiнскам.

Здольны да вучобы i асаблiва па матэматыцы i фiзiцы Уладзiмiр паспяхова скончыў Гарадзецкую сямiгодку i паступiў у Рагачоўскi педагагiчны тэхнiкум (1923), дзе навучалася амаль выключна сельская моладзь. Студэнты ўдзельнiчалi ў шмат якiх гуртках, наладжвалi лiтаратурныя вечары, дзе гучалi вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановiча. У.Пiвавараў таксама прымаў y ix удзел i не ўяўляў сабе, што захапленне творамi вялiкiх паэтаў будзе расцэнена ў будучым як контррэвалюцыйная нацдэмаўская дзейнасць.

Пасля заканчэння педтэхнiкума з 1925 г. ён невялiкi час працаваў спачатку настаўнiкам фабрычнай школы ў г.Мазыры, а потым загадчыкам аддзела народнай асветы Мазырскага райвыканкама [1]. Апошняя праца не вельмi задавальняла: ён iмкнуўся вучыцца далей i асаблiва яго прыцягвалi фiзiка-матэматычныя веды, таму ў 1927 г. У.Пiвавараў падаў дакументы на фазiка-матэматычнае аддзяленне педагагiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта i без icпытаў быў залiчаны на яго другi курс. Вучыўся з вялiкiм жаданнем, за выдатныя поспехi неаднаразова чуў у свой адрас пахвалу ад выкладчыкаў фiзiкi i матэматыкi, атрымоўваў ад iх больш складаныя заданнi i настойлiва над iмi працаваў. 1929 год прынёс змены у яго сямейны стан. 3наёмства са студэнткай гiстарычнага факультэта БДУ Яўгенiяй Вiгурай прывяло ix да шлюбу, а 9 снежня гэтага ж года сям'я павялiчылася яшчэ на аднаго чалавека -- нарадзiлася дачка, якую назвалi Кларай.

Шмат гадоў пазней Клара Уладзiмiраўна ca cлoў мацi запicaлa аб больш чым сцiплым жыццi бацькоў y гэты час. "Здымалi пакой у I2 кв м прыватнага дома... Жылi на дзве стыпендыi, плюс бацька прысылаў мацi 6 рублёў у месяц. Аб ежы, адзеннi думалi мала, не бачылi ў гэтым сэнсу. Сэнс складала вучоба i маленькая дачка. Папа мяне вельмi любiў, ва ўсiм дапамагаў мацi па дому" [2].

У 1930 г. У.I.Пiвавараў з выдатнымi адзнакамi скончыў вучобу, быў накiраваны выкладчыкам матэматыкi ў Камунiстычны унiверсiтэт i адначасова паступiў y аспiрантуру Беларускай Акадэмii навук па спецыяльнасцi геафiзiка, а па сумяшчальнiцтву стaў працаваць у ёй малодшым навуковым супрацоўнiкам.

Лабараторная база акадэмiчных iнстытутаў у той час яшчэ толькi складалася, i па шмат якiм навуковым накiрункам прыходзiлася звяртацца за кансультацыяй у вядучыя навуковыя цэнтры Масквы i Ленiнграда. Там жа навучалiся шмат хто з аспiрантаў-беларусаў, асаблiва па прыклaдным навукам.

Тэма, над якой працаваў У.I.Пiвавараў, патрабавала ад яго спецыяльных ведаў па геафiзiцы, працы з новай лiтаратурай, эксперыментаў адпаведна з тэмай у абсталяваных лабараторыях, чаго пакуль што не мела Беларуская Акадэмiя навук. Таму ў I932 г. У.I.Пiваварaву быў прадоўжаны тэрмiн навучання ў аспiрантуры [3] з накiраваннем y Ленiнградскi Iнстытут cейсмалогii. Разам з сям'ёй ён пераехаў у Ленiнград i з сярэдзiны 1933 г. пачаў штодзённую эксперыментальную працу ў лабараторыях Iнстытута, бiблiятэках Ленiнграда, а потым Масквы, куды з I935 г. быў пераведзены Iнстытут сейсмалогii.

Работу над дысертацыяй Уладзiмiр Iванавiч завяршыў у 1936 г. Гэты год быў вельмi цяжкi, але i шчаслiвы. Радавала паспяховая абарона дысертацыi, доўгачаканае вяртанне разам з сям'ёй у Мiнск, атрыманая пасада старшага навуковага супрацоўнiка ў фiзiка-тэхнiчным iнстытуце АН БССР. Яго чакала цiкавая навуковая праца, да якой iмкнуўся ўсе гады, выхаванне ўжо двух дзяцей у дружнай i шчаслiвай сям'i.

Па словах Клары Уладзiмiраўны, сям'я разам з бабуляй (мацi жонкi У.I.Пiваварава), складала 5 чалавек. "Нам выдзелiлi, нарэшце, трохпакаёвую кватэру. Я памятую шмат кнiг проста на падлозе, самаробны стол са скрынi з чатырма дошчачкамi замест ножак (за iм папа займаўся), памятую як доўга чакалi пакупкi кухоннага стала, замест яго стаяла тумба i не было куды дзяваць ногi. Папа адчуваў сябе ў гэты час вельмi шчаслiвым. Ён меў магчымасць займацца любiмай навукай i ўкладаў у гэту справу ўсю душу... Быў адданы iдэям сацыялiзма, з I931 г. знаходзiўся ў складзе КП(б)Б, верыў савецкай уладзе i яе палiтыку праламляў праз сваё жыццё" .


2

Аднак нi вера ў iдэi сацыялiзма, нi шчырае iмкненне пераўтварыць ix у жыццё не абаранялi ад расправы савецкай улады над тымi, хто самааддана працаваў на яе карысць. У самыя трагiчныя для беларускай iнтэлiгенцыi 30-я гады рэпрэсii знiшчылi амаль усiх яе дарэвалюцыйных прадстаднiкод i вялiкую частку новай савецкай.

Восенню 1937 г. пасля арышту чарговага наркама асветы -- А.А.Варончанка зноў паўстала пытанне аб новай кандыдатуры на гэту пасаду. ЦК КП(б)Б прапанаваў партыйнай арганiзацыi АН БССР вылучыць на вакантнае месца аднаго з супрацоўнiкаў акадэмii, i ў працэсе абмеркавання вырашылi рзкамендаваць

У.I.Пiваварава. Ён настойлiва адмаўляўся ўзначалiць наркамат. Па-першае, вельмi не хацеў пакiдаць навуковую дзейнасць; па-другое, не любiў адмiнiстрацыйнкю працу i ўсяляк яе пaзбягаў. Да таго ж Уладзiмiр Iванавiч безумоўна ведаў аб лёсах папярэднiх наркaмаў i здагадваўся, чым можа скончыцца яго новы працоўны шлях. Разам з тым, ён разумеў: калi на пасаду накiроўвалi партыйныя органы, адмовiцца было амаль што немагчыма, гэта расцэньвалася, як непадпаpадкаванне партыйнай дысцыплiнe з ўсiмi выцякаючымi адсюль вынiкамi. У.I.Пiвавараў быў вымушаны даць згоду i 21 кастрычнiка 1937 г. прыступiў да працы наркaмам асветы БССР.

За выкананне новых абавязкаў узяўся з уласцiвай яму настойлiвасцю i адказнасцю. Вывучаў спецыяльную лiтаратуру па педагогiцы, звяртаўся да сяброў i калег за парадамi, унiкаў ва ўсе дэталi практыкi навучання i выхавання. Рэдкiя днi адпачынку праводзiў разам з сям'ёй. Па словах дачкi, гэта былi самыя радасныя хвiлiны. "Бацькi рэдка бывалi свабоднымi, бо шмат працавалi. Самыя цудоўныя ўспамiны засталiся ў мяне з дзяцiнства аб тых сумесных гадзiнах, калi мы ўсёй сям'ей ездзiлi ў дом aдначынку Прылукi на выхадны дзень. Там была прыгожая прырода, прастор, у доме вялiкi хол, доўгi стол у агульнай сталoвай. Памятую, як нехта папрасiў бацьку спець, i ён заспяваў "Як пайду я полем, лугам, дзе мой мiлы арэ плугам".

Iшоў 1938 г., i рэпрэсiўная машына працавала, як нiколi, бязлiтасна i метадычна. Прыкладамi так званай дзейнасцi "ворагаў народа" стракацелi газеты i часопiсы, ix прозвiшчы гучалi на агульных сходах працоўных, праводзiлiся чысткi, праверкi кадраў, вынiкам якiх з'яўляўся паток дакладных, паведамленняў, матэрыялаў з новымi выяўленымi "шкоднiкамi".

Уладзiмiр Iванавiч адчуваў, як у наркамаце нагнятаецца атмасфера страху i падазронасцi. Клара Уладзiмiраўна ўспамiнала, што ў доме, дзе яны жылi, "кожную ноч каго-небудзь арыштоўвалi i ўвозiлi. Арыштавалi бацькоў маiх падруг Маргелавых, засталiся дзве дзяўчынкi -- Нона i Янiна, ix забралi ў дзiцячы дом. Аднойчы памылкова прыйшлi да нас, бацька выйшаў у калiдор, строга сказаў iм нешта, а яны ў aдказ: "Маўчы! Хутка i за табой прыйдзем!" Усё гэта прыгнятала бацьку, ён адчуваў, што хмары згушчаюцца i над iм..." Расла трывога за сям'ю, маленькiх дзяцей. Ix у Пiваваравых было ўжо трое, i самаму маленькаму сыну -- усяго некалькi месяцаў.

25 чэрвеня 1938 г. на iмя сакратара ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнкi была накiравана дакладная запiска "Аб варожай дзейнасцi ў НК Асветы i засмечанасцi настаўнiцкiх кадраў" [4] за подпiсам наркама ўнутраных спраў БССР А.А.Наседкiна. У ёй адзначалася, што "назначаны восенню I937 г. наркaм асветы Пiвавараў нe толькi нe прыняў меры да лiквiдацыi паследстваў шкоднiцтва ў НК aсветы, а праводзiў тыя ж нацдэмаўскiя лiнii ў працы" (мелiся на ўвазе тыя ж, што праводзiлi i папярэдаднiя наркaмы). У матэрыялах адзначалася таксама, што У.I.Пiвавараў з'яўляецца ўдзeльнiкам антысавецкай арганiзацыi "Саюз вызвалeння Беларусi" i, больш таго, што ён, быццам бы стаяў на чалe яе ў Акадэмii навук БССР.

Абвiнавачваннi У.I.Пiваварава з'яўлялiся стандартнымi: нe ачысцiў Народны камiсарыят асветы ад нацдэмаў, не кiраваў працай педагагiчных вузаў, у вынiку чаго аспiрантура ў ix засмечана асобaмi, не унушаючымi даверу, кадры настаўнiкаў таксама засмечаны варожымi элементамi i г.д. Вынiк ycix абвiнавачванняў быў адзiны: 2 лiпеня I938 г. У.I.Пiвавараў арыштаваны НКУС як удзельнiк антысавецкай праватрацкiсцкай арганiзацыi. Разам з iм па такому ж сфабрыкаванаму абвiнавачванню органы НКУС прыцягнулi яшчэ 16 чалавек. У ix лiку: Ананьеў А.А. -- другi сакратар ЦК КП(б)Б, Патапейка В. Д -- начальнiк упраўлeння па cправах мастацтва пры СНК БССР, Кавалёў А.Ф. -- былы старшыня СНК БССР, Стакун М.В. -- былы старшыня ЦВК БССР i iншыя.


3

У час арыштаў ва ўсiх праводзiлiся вобыскi, забiралiся ўce матэрыялы асабiстага архiву. Сярод дакументаў У.I.Пiваварава асаблiвую цiкавасць слeдчага выклiкалi 4 маленькiх блакнотных старонкi выписак з працы Л.Троцкага "Нашы палiтычныя задачы", выдадзенай у 1928 г. i ўжо даўно занесенай у лiк контррэвалюцыйных. Для караючых органаў абвiняючым з'яўляўся ўжо сам факт чытання гэтай кнiгi, не кажучы аб той фразе, якую алоўкам падкрэслiў следчы: "Ленiнiзм нясе ў сябе залог непазбeжнага i пры гэтым скорага разлажэння". Выпiскi, зробленыя Уладзiмiрам Iванавiчам гаварылi толькi аб тым, што ix уладальнiк з'яўляецца думаючым i аналiзуючым падзеi чалавекам, аднак у следчай справe яны фiгуравалi як "контррэвалюцыйныя запiскi на 4-х старонках".

Дакументы арыштаваных, якiя не цiкавiлi следчых, асобай пастановай падлягалi спаленню. Знiшчаны асабiсты apxiў У.I.Пiваварава склаў 7I0 старонак, А.А.Ананьева -- дaклады i выступленнi на 570 старонках, фотаздымкi i кнiгi, асабiстая i службовая перапiска на 2I5 старонках, В.Д.Патапейкi -- архiўныя матэрыялы, у тым лiку вершы, артыкулы, асабiстая перапiска на 4I9 старонкaх i г.д. Становiцца зразумелым беззваротнае знiкненне лiтаратурных i iншых мастацкiх творaў, навуковых прац многiх таленавiтых людзей, рэпрэсаваных у гады савецкай ўлады.

Следства над У.I.Пiваваравым вялося звычайнымi для таго часу метадамi. Бясконцыя допыты, якая пачыналiся пасля апоўначы i працягвалiся да свiтанку, paбiлi сваю жудасную справу: арыштаваных цяжка было пазнаць. А.Ф.Кавалёў у сваёй кнiзе "Колакал мoй -- праўда" напiсаў аб вочнай стаўцы на адным з допытаў яго i У.I.Пiваварава:

"Увялi Пiваварава, былога наркома асветы БССР. Яго арыштавалi раней мяне i так "адпрацавалi", што калi б не было названа яго прозвiшча, я б яго не пазнаў: жывы шкiлет, з гарашчымi запаленымi вачыма. Галава дцягнута ў прыпаднятыя плечы. Ён з цяжкасцю перасоўваў ногi. Мяне ўразiў выгляд гэтага чалавека, якога я ведаў здаровым, жыццярадасным i зусiм маладым. Зараз перада мною сядзеў немачны стары, у душы якога ўсё патухла i знiкла тая сiла, якая можа кiраваць... Як скалечылi яго маральна i фiзiчна! Яму было ўсё роўна, што гаварыць i як гаварыць. Толькi б не бiлi, не здзеквалiся" [5].

У час здзекаў патрабавалi называць усё новыя прозвiшчы сяброў, калег пa працы, проста знаёмых. Запiсаныя часта самiмi следчымi ў пратакол допыту, яны ўжо квалiфiкавалiся як саўдзельнiкi абвiнавачваемага. Такiм чынам, справа абрастала новымi "шкоднiкамi". Усяго па справе разам з У.I.Пiваваравым праходзiлi I74 чалавекi. Усе яны -- прадстаўнiкi iнтэлiгенцыi i служачыя, партыйныя i савецкiя працаўнiкi, настаўнiкi, выкладчыкi, навукоўцы, пiсьменнiкi, вайскоўцы. Па шчасцi, 157 чалавек з ix не былi асуджаны, i следства па ix спынена за недастатковасцю ўлiк. Сярод гэтых людзей лiчылiся Я.Купала, Я.Колас, М.Лынькоў, З.Бядуля,

П.Галавач i iншыя. Пасля папярэдняга следства астатнiх I7 чалавек, а сярод ix i У.I.Пiваварава, перавялi ў Бутырскую турму, дзе яны павiнны былi чакаць заключнага суда. 10 лiпеня I939 г. на паседжаннi Вярхоўнага суда СССР усiм I7 было вынесена папярэдняе абвiнавачванне ў контррэвалюцыйнай дзейнасцi па розных артыкулах Крымiнальнага кодэксу БССР.

Калi У.I.Пiвавараў азнаёмiўся пад распiску з рашэннем суда, ён пад абвiнавачваннем напiсаў: "Паколькi я нi ў чым не павiнен, сяджу ў турме па навету, прашу даць мне: 1. -- абаронцу, 2. -- выклiкаць сведкаў з волi, а таксама некаторых арыштаваных, якiх я пад катаваннямi абгаварыў... Прашу даць мне паперу, на якой я меў бы магчымасць падрабязна апiсаць усе катаваннi, якiя я перанёс, паказаць паклёпнiцкi характар суда i прыкласцi ўсе мае заявы..."


4

Пасля пераводу ў Бутырку Уладзiмiра Iванавiча не пакiдала надзея, што тут, у Маскве, магчыма дабiцца справядлiвасцi, i 2 лютага I940 г. ён звярнуўся ў камiciю партыйнага кантролю з лiстом, у якiм пiсаў аб сваёй невiноўнасцi, аб тым, што маральныя i фiзiчныя катаваннi следчых Быхоўскага i Годзiна даводзiлi яго да таго, што смерць здавалася шчасцем. У такiм стане яны прымушалi падпiсваць дакументы, у якiх ён узвёў паклёп на сябе i на iншых сумленных людзей. Усведамленне вiны перад iмi не давала Уладзiмipy Iванавiчу пакоя, i ён зноў пiша xадайнiцтва на iмя старшынi Ваеннай калегii Вярхо_нага суда СССР з просьбай праверыць яшчэ раз яго справу, дапытаць названых iм у сваix паказаннях людзей, i пераканацца ў яго i ix невiноўнасцi. Адказу на свае звароты ён не атрымаў.

Каля года, iзаляваныя адзiн ад аднаго, зняволеныя ўтрымлiвалiся ў Бутырскай турме i толькi 27 мая 1940 г. на зачыненым паседжаннi Вярхоўнага суда СССР пачалося слуханне iх справы, а 29 мая iм вынеслi прыгавор. Па яму 11 чалавек былi прызнаны ўдзельнiкамi антысавецкай праватрацкiсцкай арганiзацыi, якая быццам бы дзейнiчала на тэрыторыi БССР i ставiла сваёй мэтай аб'яднанне антысавецкiх элементаў для барацьбы супроць ВКП(б) i савецкай _лады, праводзiла шкоднiцкую працу ва ўсех галiнах народнай гаспадаркi i культуры БССР. Усе яны атрымaлi розныя тзрмiны зняволення ад 2 да 20 гадоў у папраўча-працоўных лагерях.

У.I.Пiвавараў быў прыгавораны да I5 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Астатнiх 6 чалавек суд апраўдаў, аднак вызваленне ix так i не адбылося. Тры гады яны ўтрымлiвалiся ў турме, а 29 лiпеня I943 г. Пленум Вярхоўнага суда СССР апраўдацельны прыгавор адмянiў i справы ix вярнуў на новы разгляд. 1 сакавiка I944 г. Асобая нарада пры HКУС СССР усё ж прызнала ix вiноўнымi i асудзiла на розныя тэрмiны зняволення.

Пад час правядзення папярэдняга следства ў Мiнску, знаходжання ў Бутырскай турме У.I.Пiвавараў адчуваў, што не пакiнуты свай сям'ёй i меў верную падтрымку сваёй жонкi Яўгенii Iванаўны. Застаўшыся пасля яго арышту без працы, з трыма дзецьмi на руках, яна пераехала ў вёску Рафалава Бялынiцкага раёну i ўладкавалася на працу настаўнiцай у школе. Штомесячна, пакуль вялося следства, яна прыязджала ў Мiнск з передачамi для мужа, хаця i ведала, што гэта вельмi небяспечна для яе i дзяцей. Калi чарговы раз яна наведвала У.I.Пiваварава, ёй адмовiлi ў перадачы, сказалi, што яго няма ў Мiнску, i яна не змагла дабiцца звестак, дзе ён знаходзiцца.

Толькi ў сакавiку I940 г. з кароткай запiскi, перададзенай вызваленым з турмы чалавекам, Яўгенiя Iванаўна даведалася, куды перавезлi яе мужа. У Маскву яна трапiла, калi зняволеным ужо абвясцiлi канчатковы прысуд. Пазнаўшы тэрмiн зняволення У.I.Пiваварава, з надзеяй дапамагчы мужу, яна вырашыла звярнуцца з заявай у Ваенную калегiю Вярхоўнага суда СССР. Яна напiсала аб тым, што глыбока пераканана ў яго невiноўнасцi i прасiла дапусцiць абаронцу з юрыдычнай калегii для азнаямлення з матэрыяламi справы У.I.Пiваварава i выкарыстаць усе сродкi для яго апраўдання. Але адзiнае, чаго яна змагла дабiцца, гэта спаткання з мужам у Бутырскай турме. Падрабязнасцi яго Яўгенiя Iванаўна запомнiла на ўсё жыццё.

"Усё спатканне доўжылася хвiлiн 20 не болей. Паспела толькi пачуць аб судовым прысудзе -- I5 гадоў строгага рэжыму лагераў без права абскарджвання, без права перапiскi з сям'ёй. I яшчэ ён паспеў у гэтым шуме сказаць: "Не вер, Жэня, дрэннаму, што на мяне могуць нагаварыць. Шмат разоў мяне збiвалi да страты прытомнасцi (i iншых такcaмa), калi прыходзiў да памяцi, катаваннi працягвалi зноў. Допыты цягнулiся па многа гадзiн, прымушалi стаяць, а сiлы не было. У мяне только з сакавiка 1939 г. пачалi pacцi новыя пазногцi на пальцах..." Званок перапынiў нашу сустрэчу" [6]. 3 таго часу сям'я не атрымала аб У.I.Пiвавараве нiякiх звестак, нягледзячы на ўсе намаганнi родных адшукаць яго.

Намеснiк старшiнi Вярхоўнага суда СССР В.Ульрых 11 червеня 1940 г. ўсё ж даў адказ на хадайнiцтвы У.I.Пiваварава аб дaдатковым расследваннi яго абвiнавачванняў. У iм паведамлялася, што скарга, з якой звяртаўся У.I.Пiвавараў аб пераглядзе сваёй cправы, разгледжана i пакiнута без задавальнення ў сувязi з беспадстаўнасцю, аднак невядома, цi дайшоў гэты адказ да асуджанага, тым больш, што ён нiчога не мяняў у яго лёсе.


5

Па ўспамiнах дачкi У.I.Пiваварава "толькi вясной 1955 г. мы атрымалi даведку аб рэабiлiтацыi i даведку аб смерцi. I толькi у 80-я гады нам удалося шляхам перапiскi i асабiстых кантактаў з органамi пазнаць пра апошнiя крокi нашага бацькi на зямлi. Мы былi на месцы лагпункта "Лесарэйд" каля сяла Усць-Уса Кoмi АССP. Менавiта тут па дакументах ён працаваў i памёр 29 жнiўня I94I г. ад паралiча сэрца. Захавання няма".

Звесткi аб смерцi рэпрысаваных, атрыманыя пасля ix рэабiлiтацыi, часцей зa ўce нe з'яулялiся праўдзiвымi. Яны не сталi выключэннем i адносна У.I.Пiваварава, што падцвердзiў артыкул I.Кузняцова "Паўстанне ў лагеры" [7].

Як паведамiў даследчык, лагер "Лесарэйд", у якiм адбываў пакаранне У.I.Пiвавараў, быў невялiкi – 27 вольнанаёмных i 193 зняволеных, асуджаных, у асноўным, па палiтычных матывах. Менавiта сярод гэтай часткi вязняў знайшлiся

арганiзатары i кiраўнiкi паўстання. Aдным з iх з'яўляўся У.I.Пiвавараў. Даведзяныя да адчаю людзi паднялiся супроць бесчалавечнага лагернага рэжыму i павольнага памiрання.

Паўстанне пачалося 24 студзеня 1942 г., у iм прынялi ўдзел 109 чалавек. Тяжка сказаць, як знясiленыя вязнi ў лютыя маразы, з недастатковай зброяй збiралiся процiстаяць добра абмундзiраванай i узброенай ахове i часцям НКУС. I ўсё ж паўстанцы пратрымалiся некалькi дзён. Тыя, хто застаўcя ў жывых, i сярод ix У.I.Пiвавараў, былi захоплены i перапраўлены ў Сыктыўкарскую турму НКУС. Следства па паўстанню вялося на працягу двух месяцаў, i 30 сакавiка 1942 г. пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР 26 яго ўдзельнiкаў, у тым лiку i У.I.Пiвавараў, былi прыгавораны да расстрэлу i загiнулi.

Усё той жа Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР (толькi ў iншым складзе i ў другi час -- 25 снежня 1954 г.) У.I.Пiвавараў быў рэабiлiтаваны пасмяротна.


          Литература:

I. Архiў НАНБ, с. 7, л. 106, I08.
2. Копii лiстоў дачкi У.I.Пiваварава, з якiх прыводзяцца вытрымкi, знаходзяцца ў аўтара артыкула.
3. Apxiў НАHБ, ф.11, с. 13, л, 5.
4. НАБ, ф. 4, в. 2I, с. I400, л. 2.
5. Ковалев А.Ф. Колокол мой -- правда. Майсеня А. Забыть не дано. Минск, I989, с. 30, 31.
6. Вiгура Я. I магiлы няма. Лiтаратура i мастацтва, I990, 7 вeрасня, с. 16.

 
 
Яндекс.Метрика