Беларусiзацыя i лёс яўрэйскай творчай iнтэлiгенцыi ў межваенны перыяд

 

          Леанiд Лыч (Мiнск)


          1. Яўрэйскае пытанне ў праграмных дакументах беларусiзацыi

Да сярэдзiны лiпеня 1924 г. нацыянальна-культурнае адраджэнне баларускага народа больш мела грамадска-iнiцыятыўны, чым дзяржаўны характар. Усё карэнным чынам пачало мяняцца пасля таго, як 15 лiпеня 1924 г. Цэнтральны Выканаўчы Камiтэт (ЦВК) БССР прыняў пастанову "Аб практычных мерапрыемствах па правядзеннi нацыянальнай палiтыкi". Ад таго часу нацыянальна-культурнае адраджэнне становiцца ў поўным сэнсе слова дзяржаўнай палiтыкай i атрымоўвае добра вядомую i сёння назву — “беларусiзацыя”.

Працiўнiкi яе адразу ж пачалi пужаць нацыянальныя меншасцi рэспублiкi, заяўляючы, што ў вынiку ажыццяўлення такой палiтыкi апошнiм нiяк не ўдасца захаваць сябе як пэўную этнiчную групу, што ўсiх iх чакае непазбежнае абеларусеванне. Але гзта была найчысцейшай вады хлусня. Дзяржаўныя палiтыкi, блiзкая да iх беларуская iнтэлiгвнцыя не ставiлi перад сабой такой шавiнiстычнай мэты, бо добра ведалi: ад таго, як будуць пачуваць сябе нацыянальныя меншасцi, у значнай ступенi будзе залежыць i лес самой беларусiзацыi. I гата так, бо, ў выпадку непрыняцця, узнiкнення да яе апазiцыi з боку нацыянальных меншасцяў, многiя задумкi беларускага адраджэння засталiся б толькi на паперцы i ўсе звязаныя з iм планы па выратаваннi беларускага народа ад культурна-моўнай асiмiляцыi, якая ажыццяўлялася ўжо не адно стагоддзе, рухнулi б у бездань.

3 усiх нацыянальных меншасцяў асаблiвай увагi да сябе патрабавалi ад дзяржавы яўрэi.

Па-першае, на той час, як i раней, яны былi самымi шматлiкiмi з усiх прадстаўнiкоў некарэннага насельнiцтва Беларусi (у 1914 г. iх налiчвалася 1250 тыс. чалавек, альбо каля 14% усiх яе жыхароў; у 1926 г. яурэi складалi 8,2% насельнiцва БССР) [1].

Па-другое, на Беларусi яны мелi вельмi багатыя культурна-асветнiцкiя, рэлiгiйныя, сяыейна-бытавыя традыцыь каран! як:х трэоа шукаць яшчэ у далёкш сярэднявеччы. Спадзявацца, што нейкi новы лад жыцця — няхай сабе i сацыялiстычны, пра якi так марылi бальшавiкi,— прымусiць адмовiцца ад такiх традыцый, не было анiякiх падставаў.

Па-трэцяе, напярэдаднi беларусiзацыi яурэi вызначалiся незвычайна бурным ростам нацыянальнай самасвядомасцi i высокай грамадска-палiтычнай актыўнасцю.

Па-чацвертае, у iх было параўнальна шмат адукаваных, iнтэлiгентных людзей, якiя займалi высокiя пасады, прэстыжныя месцы практычна ва ўсiх сферах дзяржаўна-палiтычнага, эканамiчнага i культурнага жыцця i, значыцца, маглi актыўна ўплываць на яго.

Вучоны-гiсторык з Польшчы Аляксандра Бергман выявiла, што ў выдадзеным у 1924-1929 гг. "Яўрэйскiм Лексiконе" 3.Рэйзена прысутнiчаюць прозвiшчы 352 яурэйскх пiсьменнiкаў i публiцыстаў, якiя нарадзiлiся на Беларусi. У адпаведнасцi з данымi энцыклапедый, што выйшлi ў свет за 1956-1981 гг., да гэтай лiчбы Аляксандра Бергман дабаўляе яшчэ больш за сотню чалавек [2]. 3 iх значная колькасць жыла i працавала на Беларусi. Не лiшнiм будзе адзначыць, што з сямi прэзiдэнтаў Iзраiля трое паходзяць з нашага краю. Не выкарыстаць нейкай часткi духоўнага патэнцыялу яўрэйскай iнтзлiгенцыi дзеля беларусiзацыi з'явiлася б вялiкай памылкай у правядзеннi нацыянальнай палiтыкi.Улiчваюцы тую вялiкую ролю, якую яўрэйскае насельнiцтва звагло б адыграць у выраўэннi ўсiх вузлавых пытанняў нацыянальнай палiтыкi ў сферы культуры, дзяржава i партыя ўсяляк садзейнiчалi разгортванню яго творчых сiл.

Спаслацца тут можна на рэзалюцыю студзеньскага (1925 г.) пленума ЦК КП(б)Б па дакладзе "Чарговыя задачы КПБ у нацыянальнай палiтыцы". У ёй (рэзалюцыi) быў такi раздзел: “Лiнiя КП(б)Б у працы сярод яўрэяў, палякаў i латышоў". Як бачым, у згаданым раздзеле яўрэi стаяць на першым плане. I гэта зусiм не якое-небудзь адвольнае жаданне складальнiкаў рэзалюцыi. Вынясенне яўрэйскай меншасцi на першае месца дыктавалася яе роляй у эканамiчным, сацыяльна-палiтычным i культурным жыццi Беларусi. Згаданы раздзел рэзалюцыi меў такую тэкставую трактоўку:

"Пры вызначэннi задач нацыянальнай палiтыкi сярод нацыянальных меншасцяў КП(б)Б павiнна улiчваць усе асаблiвасцi гаспадарчага i палiтычнага становiшча гэтых групаў.

Задачы работы КП(б)Б сярод насельнiцтва гэтых нацыянальнасцяў павiнны быць вызначаны ў тым напрамку, каб стварыць найцяснейшае зблiжэнне працоўных гэтых нацыянальнасцяў з беларускiм сялянствам, зблiзiць горад i вёску Беларусi, сцёрцi ўсю нацыянальную варожасць, усе нацыянальнасцi ўцягнуць у працу над эканамiчным i культурным адраджэннем БССР.

Найважнейшымi задачамi КП(б)Б сярод яўрэйскага насельнiцтва з'яўляюцца:

1. Развiццё працы на яўрэйскай мове ў яўрэйскiх школах, сярод рабочых i саматужнiкаў.

2. Правядзенне працы па вывучэннi беларускай мовы ва усiх яўрэйскiх школах i, у парадку лiквiдацыi беларускай непiсьменнасцi, сярод рабочых i iнтэлiгенцыi.

3. Уцягненне яўрэяў у мястэчках у клубы, хаты-чытальнi, нардамы i iнш.

4. Уцягненне ў аб'яднаннi саматужнiкаў яўрэяў i дапамога гэтым

аб'яднанням.

5. Правядзенне землеўпарадкавання працоўнага яўрэйскага насельнiцтва i надзяленне яго зямлёй, пры гэтым весцi працу па надзяленнi яўрэйскага насельнiцтва зямлёй такiм чынам, каб не парушыць нармальных умоваў сумеснага жыцця яго з карэнным беларускiм сялянскiм насельнiцтвам" [3].

I тэта быў не адзiнкавы ў сваiм родзе дакумент, якiм партыя рыхтавала яўрэйскую нацыянальную меншасць да актыўнага ўдзелу ў вырашэннi пытанняў свайго культурнага жыцця. Рабiць такiм, а не iншым чынам абавязвала глыбокае ўсведамленне i таго, што дасягнуць пазiтыўных зрухаў у поглядах i практычных дзеяннях яўрэйскай iнтэлiгенцыi на беларускае пытанне, можна было, у першую чаргу, толькi забяспечыўшы неабходныя ўмовы для развiцця яе нацыянальнасцi.

Па лiнii дзяржаўных органаў важныя крокi ў гэтым напрамку былi намечаны ўжо ва ўпамянутым вышэй самым першым афiцыйным дакуменце па беларусiзацыi – “Аб практычных мерапрыемствах па правядзеннi нацыянальнай палiтыкi”. У яўрэяў, з аднаго боку, павышаўся нацыянальны гонар, а з другога — фармавалася пазытыўнае стаўленне да беларусiзацыi, чытаючы ў гэтым дзяржаўным дакуменце ўжо яго першы пункт: “Мовы нацыянальнасцяў, якiя насяляюць тэрыторыю БССР (беларуская, яўрэйская, руская, польская), з'яўляюцца раўнапраўнымi”.

У адпаведнасцi з гэтай пастановай усе асноўныя законы павiнны былi друкавацца на гэтых чатырох мовах, якiя прызнавалiся дзяржаўнымi, праўда, з наданнем беларускай мове пэўных перавагаў, пакольку ёю карысталася абсалютная большасць жыхароў рэспублiкi, прычым карэнных. Першым такiм дзяржаўным дакументам, складзеным адначасова на беларускай, яўрэйскай, рускай i польскай мовах, стала прынятая 25 лiпеня 1924 г. пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камiтэта i Савета Народных Камiсараў (СНК) БССР “Аб землебудаўнiцтве працоўных жыдоў”. Надрукавана ж яна была у снежнi таго года ў афiцыйным выданнi “Собрание узаконений и распоряжений рабоче-крестьянского правительства Белорусской Советской Социалистической Республики”.

Дзеля забеспячэння ва ўсiх дачыненнях зусiм нармальнага абслугоўвання яўрэйскага насельнiцтва агульнадзяржаўнымi, адмiнiстрацыйна-гаспадарчьмi i iншымi органамi, пастановай “Аб практычных мерапрыемствах па правядзеннi нацыянальнай палiтыкi” прадугледжвалася, што ў шэрагу выпадкаў для працы ў такiх органах абавязковым патрабаваннем да работнiкаў з’яўляецца валоданне iмi яўрэйскай мовай. Вызначэнне спiсу такiх пасадаў ускладалася на акруговыя Выканаўчыя камiтэты. Прадугледжвалiся i канкрэтныя тэрмiны вывучэння яўрэйскай мовы службоўцамi.

У несумненную заслугу распрацоўшчыкаў практычных мерапрыемстваў па правядзеннi нацыянальнай палiтыкi з поўным правам можна паставiць iх разумныя, узважаныя падыходы да пытанняў народнай адукацыi, ад стану якой калi не ўсё, дык вельмi многае залежала ў лесе не толькi карэннага на тэрыторыi БССР беларускага этнасу, але i ўсiх яе нацыянальных меншасцяў. Што такiя падыходы маладой беларускай дзяржавы i сапраўды былi i прагрэсiўнымi, i iнтэрнацыяналiсцкiмi, сведчыць наступны пункт пастановы: “Навучанне i выкладанне ва ўсiх установах сацыяльнага выхавання i прафтэхнiчнай адукацыi, а роўным чынам i абслугоўванне усiх астатнiх культурна-асветнiцкiх патрэбнасцяў насельнiцтва, павiнны весцiся на iх роднай мове” [4].. Прадугледжвалiся канкрэтныя захады па заснаваннi на педфаку Беларускага дзяржаунага унiверсiтэта спецыяльнага сектара па падрыхтоўцы кадраў для яўрэйскiх культурна-асветных устаноў, па забяспячэннi яўрэйскiх хатаў-чытальняў, народных дамоў, клубаў i бiблiятэк лiтаратурай на нацыянальнай мове.

Варта адзначыць, што многае з таго, што знайшло адлюстраванне ў разглядаемай пастанове ў дачыненнi да беларускiх яўрэяў, ужо было зафiксавана ў рэзалюцыях пленума ЦК КП(б)Б, прынятых прыкладна на тыдзень раней за дадзеную пастанову. Такiм чынам, у вырашэннi яўрэйскага нацыянальнага пытання на Беларусi павiнны былi браць канкрэтны практычны ўдзел не толькi дзяржаўныя i адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя, але i партыйныя органы, а разам з iмi i камсамол, якi ўжо i ў тыя гады будаваў сваю дзейнасць у адпаведнасцi з устаноўкамi партыi бальшавiкоў.

 

          2. Яўрэйская культура ва ўмовах беларусiзацыi


Iнтэрнацыяналiсцкi i дэмакратычны характар палiтыкi беларусiзацыi вельмi хутка спрачынiўся да таго, што да яе прыхiльна паставiлiся нацыянальныя меншасцi i, нават у меру сваiх магчымасцяў, сталi ўсяляк садзейнiчаць ёй. 3 другога боку, нацыянальныя меншасцi, не бавячы часу, прыступiлi да рэалiзацыi сваiх адраджэнскiх задумаў i планаў. Атрымаўшы ў вынiку беларусiзацыi даволi спрыяльныя ўмовы для ўласнага нацыянальнага развiцця, яўрэйская iнтэлiгенцыя актыўна ўзялася за iх пераўвасабленне ў жыццё. Сiл i энергii не шкадавалi на гэта, ведаючы, што яны акупяцца ў самы блiжэйшы час. I яно так сапраўды адбылося.

Па многiх напрамках нацыянальна-культурнага Адраджэння яўрэйская супольнасць не толькi не ўступала, а, наадварот, iшла паперадзе нават асноўнай нацыi рэспублiкi — беларускай. Датычыла гэта, найперш, такой важнай сферы жыццядзейнасцi любой нацыi, як асвета. Так, у разлiку на пэўную колькасць насельнiцтва, яўрэi мелi лепшыя паказчыкi, чым у беларусаў – па развiццi сеткi школ i дашкольных устаноў. Ужо ў 1924/25 н.г. у БССР было 87 яўрэйскiх школ супраць 45 расiйскiх i 94 польскiх [5]. Апошнiя перасягалi лiк першых, толькi дзякуючы сваей малакамплектнасцi, бо размяшчалiся пераважна ў сельскай мясцовасцi. Калi ж з агульнай колькасцi школ узяць толькi сямiгадовыя працоўныя, якiя ў той час далёка не усiм былi даступныя, дык тут склалiся такiя суадносiны: яўрэйскiх — 42, расiйскiх — 29, польскiх — 5 [6].

Пераканаўчым доказам сур'ёзнага падыходу яўрэяў да выхавання i навучання маладых пакаленняў могуць служыць наступныя статыстычныя даныя: з 81 дзiцячага дома i гарадка беларускiх было 32, яўрэйскiх — 28, расiйскiх — 22, польскiх — 5; адпаведна з 40 дзiцячых садоў 11 беларускiх, 21 яўрэйскiх, 6 расiйскiх i 2 польскiя [7]. На той час яшчэ не мелася анiводнай беларускай прафесiйна-тэхнiчнай школы, а яўрэйскiх функцыянавала 4. У агульнай колькасцi навучэнцаў такiх школ на беларусаў даводзiлася 45%, яўрэяў — 41, рускiх — 8, палякаў — 6% [8].

Першыя крокi ўдалося зрабiць i для развiцця яўрэйскай сярэдне-спецыяльнай i вышэйшай школы: працавалi два педагагiчныя тэхнiкумы (палякi мелi толькi адну такую навучальную ўстанову) i яўрэйская секцыя на педфаку БДУ. Прычым усе прадметы, якiя датычылi нацыянальных асаблiвасцяў яўрэяў, чыталiся на гэтай секцыi толькi на iх мове. У беларусаў жа пакуль што не было тэхнiкумаў на iх роднай мове. Навучальна-выхаваўчы працэс у сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай школе БССР будаваўся пераважна на рускай мове. Нават на беларускай секцым педагагiчнага факультэта БДУ шэраг дысцыплiн беларусазнаўчага характару чыталi на рускай мове.

Рознiца ў становiшчы беларускай i яўрэйскай моваў у сферы адукацыi ёсць найперш вынiк ступенi яе забяспечанасцi адпаведнымi кадрамi. У яўрэяў тут асаблiвых праблемаў не iснавала, чаго нельга сказаць пра беларусаў, якiя яшчэ рабiлi только першыя крокi ў стварэннi сваёй нацыянальнай вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай школы. У 1924/25 н. г. сярод прафесараў, выкладчыкаў, асiстэнтаў, ардынатараў i навуковых супрацоўнiкаў ВНУ БССР (уключаючы i рабфакi) рускiх было 153, беларусаў – 104, яўрэяў – 103, палякаў – 3 [9]. Прычым з гэтага лiку беларусаў толькi нязначны працэнт мог выкладаць свае прадметы на нацыянальнай мове.
Тлумачылася гэта тым, што усiм iм некалi даводзiлася атрымлiваць вышэйшую цi сярэднюю спецыяльную адукацыю пераважна на рускай мове. У меншай ступенi дадзены фактар паўллываў на педагогаў яўрэйскай нацыянальнасцi, таму ў яўрэйскiх вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах практычна не iснавала анiякiх цяжкасцяў з укамплектаваннем кадрамi з добрым веданнем нацыянальнай мовы.

Iнтэнсiфiкаваць увод беларускай мовы ў навучальна-выхаваўчы працэс iнстытутаў i тэхнiкумаў не дазваляў таксама нацыянаяьны склад iх кантынгентаў. У 1924/25 н. г. на беларусаў даводзiлася 45% агульнай колькасцi студэнтаў ВНУ i рабфакаў, на яўрэяў — 39 (а ў самай прэстыжнай вышэйшай навучальнай установе — БДУ — 51%, у т. л. на медфаку — 58, на факультэце грамадскiх навук — 62%). У тым жа навучальным годзе ў падобнага роду ўстановах студэнты рускай нацыянальаасцi складалi 11%, лалякi — 0,6% [10]. Як вынiкае, першы год беларусiзацыi не ўнёс якiх-небудзь каранных пераменаў на карысць беларусаў у вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай школе. У апошняй, як i ў папярэднiя гады, беларусаў сярод выкладчыкаў, студэнтаў i навучэнцаў быў значна меншы працэнт, чым яны займалi ў агульнай колькасц! насельнiцтва рэспублiкi.

Беларусiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу адбывалася вельмi павольна, нi ў чым не абмяжоўваючы iнтарэсы нi яўрэяў, нi рускiх, нi палякаў, нi татараў, нi прадстаўнiкоў iншых нацыянальных меншасцяў, таму не дзiўна, што i з iх боку яна (баларусiзацыя) мела неабходную для сябе падтрымку. Нярэдкiмi з'яўлялiся выпадкi, калi i выкладчыкi, прафесары яўрэйскага паходжання ў якасцi рабочай выбiралi беларускую мову, уносячы гэтым самым свой пасiлъны ўклад у стварэнне беларускай нацыянальнай сiстэмы адукацыi.

У яўрэяў iснавалi добрыя ўмовы для паступлення на працу i вучобу ў сiстэму партыйных навучалъных устаноў. Яны нават мелi яўрэйскамоўнае аддзяленне пры Вiцебскай партыйнай школе другой ступенi. У гэтым тыпе навучальных устаноў рабочай мовай з’яўлялася руская, за выключэннем яшчэ только аднаго польскамоўнага аддзялення пры Мiнскай партшколе першай ступенi. Нацыянальны склад кантынгентаў усiх партыйных школ рэспублiкi ў 1924/25 н.г. меў такiя паказчыкi: сярод выкладчыкаў беларусаў — 43%, яўрэяў — 37%, расiйцаў — 14%, палякаў — 6%; сярод навучэнцаў адпаведна 45%, 32%, 12% i б% [11]. Адзначаная тэндэнцыя ў значнай ступенi захоўвалася i пазней. Так, у 1929/30 н. г. у саўпартшколах на курсантаў яўрэйскай нацыянальнасцi даводзiлася 30%, беларусаў — 62, расiйцаў — 4,5 [12].

Было што карыснага запазычыць беларусам ад яурэяo па частцы лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва, хаця ў апошнiх узровень адукацыi з'яўляўся самым высокiм з усiх нацменшасцяў рэспублiкi. У такiя школы вельмi ахвотна паступалi яўрэi, менш за ўсё звяртаючы ўвагу на мову выкладання, што тлумачыць высокi працэнт ахопу iх вучобай. У 1924/25 н. г. на яўрэяў даводзiлася 64% агульнага лiку навучэнцаў усiх школ для дарослых. 3 агульнай колькасцi такiх школ у 1924/25 н. г. на яўрэйскай мове працавала 15%, польскай — 0,2%, беларускай — 3% [13].

Стан яўрэйскай адукацыi на самiм старце беларусiзацыi нiколькi не быў пахiснуты ў наступныя гады. Наадварот, назiралася iстотнае паляпшэнне яго, што тлумачыцца шэрагам прычын як аб'ектыўнага, так i суб'ектыўнага характару. Не сакрэт, да прыкладу, што жывучы ў горадзе i мястэчках i, значыцца, маючы лепшую за вясковых беларускiх дзяцей тэарэтычную падрыхтоўку, яўрэйская моладзь без асаблўвых цяжкасцяў вытрымлiвала iспыты пры паступленнi на вучобу ў прафесiйна-тэхнiчныя школы, тэхнiкумы i iнстытуты. Таму не выладкова ў першым тыпе ўстаноў у 1929/30 н. г. на яўрэяў падала 38,4% усяго кантынгенту, у другiм — 27,8%, у трэцiм — 27,6% пры удзельнай вазе гэтай нацыянальнай меншасцi ў складзе насельнiцтва Беларусi 8,2% [14].

Найбольш папулярным сярод яўрэяў былi прафесii юрыста, гандлёвага работника, медыка, чаго iм удавалася даволi паспяхова дасягаць у сваiм жыцi. Так, у 1927 г. у БДУ з агульнай колькасцi прынятых на факультэт народнай гаспадаркi i юрыспрудэнцыi яўрэi складалi 46,5%, на медыцынскi — 43,9% [15].

У час, калb беларусiзацыя выйшла на свой самы высокi ўзровень i здавалася, што гэтым самым яна магла закрануць iнтарэс той цi iншай меншасцi, на практыцы ўсё было наадварот. Так, у 1929/30 н.г. яўрэi мелi 60 дашкольных устаноў, 174 школы I-га канцэнтру i 80 сямiгадовых, 35 вячэрнiх школ, шэраг пунктаў па лiквiдацыi непiсьменнасцi, 2 педтэхнiнумы, аддзяленне педфака ў БДУ i аддзяленне ў палiтасветтэхнiкуме, I сельскагаспадарчы тэхнiкум (г. Мiнск, Курасоўшчына), 4 прафтэхшколы, некалькi аддзяленняў рабфака, 2 тэатры, значную колькасць харавых студый, хат-чытальняў, бiблiятэк. У 1929/30 н. г. яўрэйскай лiтаратуры выдадзена ў памеры 270 друкаваных аркушаў.
Плённа працаваў калектыў яўрэйскага сектара Беларускай акадэмii навук [16]. У 1930 г. сярод дарослага яўрэйскага насельнiцтва пiсьменныя складалi 70%, у той час, як у беларусаў гэты паказчык быў роуны 36%, у рускiх — 49%, палякаў — 50% [17].

Асаблiвасцi мiжнацыянальных адносiн, на што iстотны адбiтак рабiла беларусiзацыя, не заўсёды абумоўлiвалi перавагу навучання дзяцей нацыянальных меншасцяў толькi на сваей роднай мове. Каб мець больш магчымасцяў для набыцця спецыяльнасцi ў тэхнiкумах i ВНУ, якiя пераважна працавалш на беларускай i рускай мовах, быў пэўны сэнс для яўрэяў, палякаў, украiнцаў, лiтоўцаў, латышоў, татараў i прадстаунiкоў iншых народаў на адной з гэтых моваў закончыць агулънаадукацыйную школу. Такi варыянт яўрэi выкарыстоўвалi ў большай ступенi, чым некаторыя iншыя нацыянальнасцi. Гэта адна з прычын, што у 1929/30 н.г. нацыянальнай школай было ахоплена 55% усiх яўрэйскiх дзяцей, а польскiх — 80% [18].

Усе тыпы яўрэйскiх навучальных школ працавалi тады на мове iдыш. Аднак у яе было нямала працiўнiкаў сярод самiх жа яўрэяў, якiя лiчылi, што iх сапраўднай нацыянальнай мовай з'яуляецца старажытнаяўрэйская. У абарону яе адкрыта i рашуча выступiу ў 1929 г, нехта Давiд Берман. У прысланай iм на адрас кiраўнiцтва Наркамасветы БССР дакладной запiсцы “Пытанне аб яўрэйскай мове” сцвярджалася, што сучасная яўрэйская мова мае на мэце служыць толькх сродкам iх асiмiляцыi, анямечвання. Паводле яго меркаванняў кастрычнiцкая рэвалюцыя 1917 г. забiла яўрэяў нацыянальна, бо “забаранiлi яўрэйскую мову, а ўвялi нямецкую”. Каб спынiць асiмiляцыю яўрэяў, ён прапаноўваў “перавесьцi ўсе яўпэдтэхнiкумы на старажытна-яўрэйскую мову, стварыць яўрэйскую акадэмiю навук, яўрэйскую ССР, яўрэйскую армiю...” [19].

Тыя станоўчыя зрухi, што назiралiся ў стварэннi яўрэйскай нацыянальнай адукацыi, амаль зусiм непрыкметнымi заставалiся на такiм важным i вельмi блiзкiм да яе ўчастку, як культурна-масавая праца. Датычыла гэта як гарадскiх яўрэяў, што мелi занятак на дзяржаўных i кааператыўных прадпрыемствах, так i местачковых, значная частка якiх працавала ў прамысловых арцелях i калгасах. У 1930 г. на яўрэйскай мове праводзiлася толькх 5% усяго аб’ёму культурна-масавай працы клубаў i 3% такой жа працы самiх прадпрыемстваў [20].

Такi нiзкi ўзровень выкарыстання яўрэйскай мовы ў рабочых калектывах нальга нiчым апраўдаць. Адказныя за правядзенне нацыянальна-моўнай палiтыкi, вiдаць, не улiчвалi, што яшчэ i ў 1930 г. на яўрэяў даводзiлася 36% агульнай колькасцi рабочых БССР [21]. Варта адзначыць, што i беларускай мове нiхто не пастараўся адвесцi належнае месца ў дзейнасцi культурна-масавых устаноў. Тут па-ранейшаму па-за канкурэнцыяй была руская мова. У тым жа годзе, паводле даных культаддзела Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР, на ёй абслугоўвалася 73% усёй культурна-масавай працы клубных устаноў i 50% такога роду мерапрыемстваў, што праводзiлiся непасрэдна заводамi i фабрыкамi [22].

Пра нездавальняючы стан культурна-масавай работы сярод яўрэяў не раз пiсаў добра вядомы ў 30-я гады журналiст X.Дунец. Найбольшы недахоп у ёй бачыўся ў iгнараваннi яўрэйскай мовы падчас правядзення рознага роду гутарак, выступленняў калектываў мастацкай самадзейнасцi, выдання насценных газет, папаўнення бiблiятэк кнiжным фондам, перыядычнымi выданнямi. У асаблiвым запусценнi знаходзiлася культурна-выхаваўчая работа ў яўрэйскiх калгасах [23].

3 усiх гарадоў Беларусi багаццем, змястоўнасцю яўрэйскага нацыянальнага жыцця вызначалася сама яе сталiца – горад Мiнск. У гэтым плане ён уступаў мала якiм гарадам Савецкага Саюза, На працягу 20-х – першай паловы 30-х гадоў у Мiнску iснавала самая вялiкая на Беларусi колькасць яўрэйскiх пачатковых i сярэднах школ, функцыянавалi “педагагiчныя тэхнiкумы i вучылiшчы, яўрэйскае аддзяленне ва унiверсiтэце, секцыя юдаiстыкi ў Акадэмii навук, выходзiла штодзённая газета, штомесячны часопiс... бiблiятэкi i клубы, яўрэйскiя кнiжныя выдавецтвы, працавалi драматычны тэатр, хор, з'явiлася вялiкая колькасць таленавiтых яўрэйскiх пiсьменнiкаў” [24].

Не мог адпужаць яўрэяў ад беларусiзацыi i яе курс на вылучэнне беларусаў на кiруючыя пасады ў дзяржаўныя i адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя органы. А такi курс быў вельмi лагiчным, бо ў iх i сапраўды вельмi мала працавала асобаў карэннага насельнiцтва Беларусi. Усё яшчэ давалася ў знакi шматгадовая дэнацыяналiзацыя гэтага краю расiйскiмi царскiмi ўладамi. Цяжар мiнулага не так проста было пераадолець, але пэуныя крокi рабiлiся ў гэтым напрамку. Прычым рабiлiся узважана, без усялякага спеху, па меры падрыхтоўкi адпаведных кадраў з лiку беларусаў. Таму рознага роду плёткi, што з пераходам да дзяржаўнай палiтыкi беларусiзацыi пачнецца тэрмiновае, франтальнае выцясненне прадстаўнiкоў некарэннага населънiцтва з усiх прэстыжных пасадаў, што партыя i саветы будуць садзейнiчаць развiццю только беларускай культуры i мовы, не пацвердзiлiся.
Зразумала, пэўныя прыярытэты ў вылучэннi беларусаў на высокiя дзяржаўныя i партыйныя, адмiнiстрацыйныя пасады, у садзеяннi iх культурнаму развiццю дапускалiся на практыцы, але бiць з-за гэтага ў званы не было анiякiх падставаў у прадстаўнiкоў нацыянальных меншасцяў, у т.л. i ў яўрэяў.

Усё гэта добра зразумела яўрэйская iнтэлiгенцыя, працягваючы спакойна, плённа працаваць над узбагачэннем духоўнай спадчыны найперш свайго народа. Кожны чарговы год беларусiзацыi заўжды быў у чымсьцi багацей за папярэднi Так, замест колiшнiх двух яўрэйскiх педагагiчных тэхнiкумаў пазней ужо стала функцыянаваць тры. У 1927/28 н. г. на яўрэйскай секцыi педфакультэта БДУ навучалася больш за 200 студэнтаў [25]. 3 добрымi вынiкамi iшоў да свайго 10-гадовага юбилею калектыў Вiцебскага яўрэйскага педагагiчнага тэхнiкума (адзначаўся ў канцы 1931 г.). За гэты час ён падрыхтаваў 300 педагогаў [26].

Значна актывiзаваў даследаванне розных бакоў яўрэйскага жыцця калектыў такой аўтарытэтнай у рэспублiцы ўстановы, як Iнстытут беларускай культуры. Вызначыўшы шырокую праграму па вывучэннi гiсторыi, эканомiкi, прыроды i культуры роднага краю, ён нiяк не мог абысцi сваёй увагай i самай шматлiкай тут на той час этнiчнай трупы – яўрэяў. 3 мэтай даследавання яе мiнулага i сучаснага жыцця пры Iнбелкульце у 1925 г. ствараюцца тры яўрэйскiя камiсii i дзве секцыi. Яўрэям давалiся шырокiя магчымасцi займаць высокiя пасады у кiруючых органах гэтага iнстытута. У лiку першых правадзейных членаў IБК значыўся ў 1925 г. вядомы вучоны-гiсторык Самуiл Хаiмавiч Агурскi. У студзенi таго ж года членам прэзыдыума IБК быў выбраны загадчык яўрэйскага аддзела дадзенай установы Барыс Аршанскi. У складзе прэзiдыума ён застаўся i пасля праведзенай у кастрычнiку 1927 г. рэарганiзацыi IБК.

У першым годзе iснавання Беларускай акадэмii навук (адкрыта 1 студзеня 1929 г.) гэты аддзел стаў яе сектарам i меў у сваiм складзе “пяць камiсiй: лiнгвiстычную, тэрмiналагiчную, па вывучэннi гiсторыi яўрэйскай лiтаратуры, па вывучэннi яўрэйскага фальклору, па вывучэннi яўрэйскага насельнiцтва”. На чацвертым годзе iснавання згаданы сектар пераўтвараецца ў iнстытут яўрэйскай пралетарскай культуры БАН, “у якiм працавалi гiстарычная, лiтаратурная, лiнгвiстычная, сацыяльна-эканамiчная i антырэлiгiйная камiсii” [27].

Яўрэйская iтэлiгенцыя прыхiлъна паставiлася да тых iдэй, з якiмi выступiла створаная у лiстападзе 1923 г. лiтаратурная арганiзацыя пiсьменнiкаў БССР "Маладняк" (праiснавала да лiстапада 1928 г.). Пры ёй была заснавана i група яўрэйскiх маладых лiтаратараў. Пасля рэарганiзацыi ў лiстападзе 1928 г. "Маладняка" у Беларускую асацыяцыю пралетарскiх пiсьменнiкаў i паэтаў гэтая група ўвайшла ў яе ў якасцi секцыi i выдавала свой лiтаратурны альманах.

Ва ўмовах беларусiзацыi не адчувалi якiхсьцi абмежаванняў яўрэйскiя архiтэктары, скульптары i мастакi. Пры патрэбе яны закладвалi свае нацыянальныя творчыя аб'яднаннi. 3 лiку iх можна назваць “Групу яўрэйскiх мастакоў", у якую ўваходзiлi П.Кац, Ш.Коткiс, Г.Рэзнiкаў, А.Шэхтэр, К.Эйдэльман. А вось Абрам Бразер i Юдаль Пэн найвышэй за ўсё цанiлi сваю творчую незалежнасць i не ўваходзтлi ў якiя прафесiйныя аб'яднаннi, што нiколькi не паўплывала ў горшы бок на якасць iх працы. Не парушаючы свайго крэда, Юдаль Пэн i ў паслярэвалюцыйны перыяд аддаваў паравагу раскрыццю сродкамi выяўленчага мастацтва найперш жыцця мясцовых яўрэяў. Да лiку такiх твораў можна аднесцi "Шавец-камсамолец" (1925), "Швачка" (1927), "Пекар" (1928). Толькi цяпер, у адрозненне ад палотнаў, створаных да 1917 г., жыццё яўрэяў падаецца ў больш вясёлкавых танах.
А вось Абрама Бразера па-сапраўднаму цiкавлi i беларускiя матывы: адну з сваiх лiтаграфiчных прац ён прысвяцiў выдатнаму беларускаму першадрукару i асветнiку Францiшку Скарыну (1926).

А яшчэ раней, у 1924 г., Заiр Азгур стварыў скульптурны партрэт Скарыны. Праз год Янкелем Кругерам была завершана праца па напiсаннi жывапiснага партрэта Скарыны. Гэты ж яўрэйскi жывапiсец стварыў партрэты Я.Коласа (1928) i Я. Купалы (1925-1927). У дадзеных выпадках ужо ёсць усе падставы гаварыць i пра ўклад яўрэяў у культурныя здабыткi народа, зямля якога стала для iх другой радзiмай. Створаныя рукамi яўрэйскiх аўтараў партрэты слынных дзеячаў беларускай культуры — Ф.Скарыны, Я.Купалы i Я.Коласа саздзейнiчалi iх папулярызацыi ў шырокiх колах людзей. Акурат пад той час пачало вяртацца з забыцця вядомае толькi нязначнай колькасцi беларусаў iмя нашага вьдатнага асветнiка сярэднявечча Францiшка Скарыны.

3 пераходам да беларусiзацыi прыкметна ажывiўся перыядычны яўрэйскi друк. Прычым у iм вельмi шырока былi прадстаўлены i матэрыялы, якiя датычыл i тых цi iншых бакоў жыцця i беларускага народа. 3 яўрэйскамоўных часопiсаў варта адзначыць адзiн з самых папулярных з iх -орган краўцоў “Чырвоная Голка”. Такiм органам ён з'яўляўся не толькi для краўцоў Беларусi, але i Украiны.

Паказальна, што ўжо ў жнiўнi 1924 г. пры Беларускай драматычнай студыi ў Маскве вальмi ажывiлася праца яўрэйскай тэатральнай секцыi, мастацкiм кiраўнiком якой з'яўляўся Мiхаiл Рафальскi. Выпускнiкi гэтай секцыi i складуць асноўны касцяк створанага ў Мiнску ў кастрычнiку 1926 г. Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра.

Сярод тых яўрэяў з Беларусi, што рыхтавалiся ў вопытнага педагога М.Рафальскага стаць артыстамi, была i зусiм юная 16-гадовая мiнчанка Юдзiф Арончык. “Яшчэ пад час заняткаў у студых,— пiсала Клара Кузняцова,— пачала выяўляцца яе артыстычная прырода з яўна акрэсленай драматычнасцю пачуццяў... Яна спалучала нацыянальную адметнасць з агульначалавечым поглядам на маральнасць, духоўнасць. Таму яе лепшыя сцэнiчныя працы — здабытак нашай шматнацыянальнай культуры” [28]. З аднолькавым поспехам Юдзiф Арончык выконвала ролi як з класiчнай i новай яўрэйскай драматургii, так i з сусветнай класiкi. У 1938 г. ёй прысвоiлi званне Заслужанай артысткi БССР.

У канцы 20-х гадоў у Беларускiм дзяржаўным яўрэйскiм тэатры ў Мiнску (адкрыты ў 1926 г.) iшлi п'есы “Ботвiн” Воевiоркi, “Гiрш Лекерт” Кушнiрова, “Авечая крынiца” Лопэ-дэ-Вега, “Шэйлак” Шэкспiра, “Свята ў Касрылоўцы” Шолам-Алейхема, “На пакаянным ланцугу” Перэца, “Скапен” Мальера, “Патомства” Галоўчынера, “Гопля, мы живём” Толера i iнш. Тэатр практыкаваў гастролi ў iншыя саюзныя рэспублiкi. У 1928 г, ён выступаў у Харкаве, Кiеве i Адэсе. Газета “Киевский Пролетарий” ад 18 мая 1928 г. гiсала, што Беларускi дзяржаўны яўрэйскi тэатр, “якi ўпершыню прыехаў у Кiеў, паказаў сябе зусiм сучасным i глыбока чуткiм мастацкiм арганiзмам, якi засвоiў найбольш каштоўнае з найноўшай тэатральнай культуры”. Калектыў гэтага тэатра складаўся з артыстаў, якiя ў свой час прайшлi спецыяльную падрыхтоўку ў Маскве [29].

Калi i можна знайсцi якi-небудзь слабы бок у дзейнасцi Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, дык гэта, бадай, мо толькi яго адрыў ад мясцовай, пераважна беларускай таматыкi. Не выключана, што яму былi проста недаспадобы творы адносна маладой беларускай нацыянальнай драматургii, каб перакладаць iх на яўрэйскую мову i ставiць на сцэне свайго тэатра. Беларуская тэматыка не ўвайшла i ў драматычныя творы, што належалi яўрэйскiм аўтарам. Таму ў рэпертуары тэатра пераважалi творы немясцовых аўтараў, што не садзейнiчала iнтэграцыйным працэсам у сферы беларуска-яўрэйскiх культурных сувязяў, не спрыяла далучэнню яўрэяў да духоўных каштоўнасцяў карэннага насельнiцтва краю.

Як бачым, лiтаральна за лiчаныя гады выявiлася, што беларусiзацыя нiдзе i нi ў чым не падрывае карэнных iнтарэсаў яўрэйскай нацыянальнай меншасцi. Наадварот, адчуўшы ў вьшку такой палiтыкi цвёрды грунт пад сваiмi нагамi, яе iнтэлiгенцыя, як нiколi раней, плённа, з вялiкiм натхненнем працавала на розных дзялянках яўрэйскай культуры на Беларусi. Гэтаму нўхто не збiраўся перашкаджаць з боку карэннага насельнiцтва. Большасць з яго шчыра радавалася не толькi дасягненнямi яўрэяў у адраджэннi сваей культуры, але i ўс1х астатнiх нацменшасцяў, што абралi беларускую зямлю ў якасцi другой радзiмы.

 

          3. Яўрэi на нiве беларускай культуры


Сур’ёзныя клопаты i ўвага дзяржавы, грамадства да яурэйскай культуры спрыялi таму, што яе перадавыя, па-iнтэрнацыяналiсцку настроеныя носьбiты, найперш iнтэлiгенцыя, самым добразычлiвым чынам ставiлiся да iдэi беларусiзацыi. На выбар такой пазiцыi, несумненна, вырашальны ўплыў рабiла i сама палiтыка дзяржавы ў пытаннях беларусiзацыi. Яны нiколi не лiчылi, што апошняя з’яўляецца справай рук толькi самiх беларусаў. Так, у рэзалюцыi пленума ЦК КП(б)Б (25-29 студзеня 1925 г,) па дакладзе “Чарговыя задачы КПБ у нацыянальнай палiтыцы” быу такi пункт: “Шырока уцягваць у будаўнiцтва беларускай культуры камунiстаў, што вывучылi беларускую мову i асаблiвасцi краю, не беларусаў па нацыяналънасцi” [30]. Такiх “небеларусаў па нацыянальнасцi” было нямала сярод яўэряў, хаця iх мова i культура, у адрозненне ад такiх рускiх i польскiх адпаведнiкаў, стаяць зусiм далёка ад беларускай культуры i мовы.
Але не трэба забывацца, што пераважная большасць яўрэяў жыла у мястэчках, у якiх, не ў прыклад гарадам, былi вельмi моцнымi беларускiя нацыянальна духоўныя традыцыi. А яшчэ мацнейшымi яны былi ў навакольных вёсках, што тулiлiся, падтрымлiвалi цесныя сувязi з мястэчкамi. У такiх умовах яўрэям анiякай цяжкасцi не ўяўлялi авалоданне беларускай мовай, разуменне ўсiх вартасцяў беларускай нацыянальнай культуры.

Прагрэсiўную пазiцыю па пытаннi беларусiзацыi выказаў на старонках часопiса “Полымя” (1928, № I) А.Каплан: “... нам катэгарычна трэба заганiць байкi аб тым, што справу будаўнiцтва беларускае культуры трэба даручыць толькi беларусам. Кожны камунiст, якой бы ён нi быў нацыянальнасцi, павiнен гэтай справай займацца, зусiм зразумела, у рамках адведзеных яму яго культурным узроўнем”.

I такой справай сапраўды займалiся, прычым не пад прымусам, а зусiм добраахвотна. Многiя з прадстаўнiкоў навуковай i мастацкай яўрэйскай iнтэлiгенцыi калi не цалкам, дык iльвiную долю сваей энергii i таланту аддавалi беларускай культуры, нiколькi не грэбуючы пры гэтым сваiмi нацыянальнымi iнтарэсамi. Гэтыя людзi проста лiчылi, што на пэўнай дзялянцы беларускай культуры яны змогуць зрабiць куды больш карыснага для агульнай справы рэспублiкi, чым калi будуць працаваць толькi ў рамках сваёй нацыянальнай культуры. Трэба сказаць, што з усiх нацыянальных меншасцяў менавiта ў яўрэяў гэтая сфера чалавечай дзейнасцi найлепш была забяспечана прафесiйна падрыхтаванымi кадрамi. Таму яна не зведвала асаблiвых цяжкасцяў у сваiм развiццi, калi пэўная частка такiх людзей пачынала працаваць на карысць беларускай, рускай, польскай цi яшчэ якой-небудзь нацыянальнай культуры БССР.

Неацэнную карысць беларускай лiтаратуры прыносiш Самуiл Плаўнiк (лiт. Псеўданiм- Змiтрок Бядуля). Пiсаць па-беларуску ён пачаў яшчэ ў канцы першага дзесяцiгоддзя XX ст. Добрае валоданне беларускай мовай тлумачылася тым, што ён змалку жыў у тым асяроддзi, дзе яна непадзельна панавала сярод мясцовага насельнiцтва. У першы перыяд беларусiзацыi выйшлi з друку яго зборнiк "Буралом" (1925), “Паэмы” i аповесць “Салавей” (1928), аповесцi “Год за годам” i “Таварыш Мiнкiн” (1930). З 1928 г. ЗюБядуля пачаў пiсаць раман “Язэп Крушынскi”, якi закончыў у 1932 г.

Нямала сярод яўрэйскiх лiтаратараў было i асобаў, што займалiся перекладамi з замежных моваў на беларускую. У прыватнасцi музыказнавец, i публiцыст i перакладчык Юльян Дрэйзiн, пераклаў на яе шэраг лiбрэта класiчных опер, твораў антычных аўтараў, у т. л. "Антыгону" старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла.

Папулярнымi ў беларускага чытача былi выдадзеныя на яго роднай мове бiяграфiчныя кнiгi Уры Фiнкеля (нарадз. у мястэчку Ракаў) пра класiкаў яўрэйскай лiтаратуры — “Шолам-Алейхем” (1939), “Мендэле Мойхер-Сфорым” (1940). Ёсць у яго i лiтаратуразнаўчыя артыкулы пра Я.Купалу, Я.Коласа, 3.Бядулю.

Жывучы i працуючы на Беларусi, яўрэйскiя пiсьменнiкi проста не маглi не прысвячаць свае творы гэтаму краю. Прычым, пiсалi не толъкi пра самiх яўрэяў, але i пра беларусаў, рускiх, палякаў i iншых , для каго ён з'яўляўся родным домам. Мясцовая тэматыка заўсёды пераважала ў творах Моты Дзегцяра (1909-1939), пра што сведчаць iх назвы: “На рыштаваннях” (1934), “Савецкая Беларусь” (1935), “Будаўнiкi” (1936), “Барныя вартавыя” (1938), “Наша зямля” (1939). Апошнiя дзве кнiгi выйшлi з друку, калi iх аўтар служыў у Чырвонай Армii. Загiнуў М.Дзягцяр у лiстападзе1939 г. каля фiнскай мяжы.

Майстры яўрэйскага мастацкага слова служилi беларускай справе яшчэ I тым, што на сваю мову (iдыш) яны рэгулярна перакладалi творы беларускiх празаiкаў i паэтаў. Дзякуючы старанням Зэлiка Аксельрода (1904-1941), яўрэйскiя чытачы атрымалi на мове iдыш кнiгу выбраных вершаў Я.Купалы (1936), займелi магчымасць пазнаёмiцца з паэмай П.Броукi “Прамова фактамi” (у кнiзе “Паэзiя БелАПП”, 1931).

Як вядома, ва ўсе часы любiмым традыцыйным прафесiйным заняткам беларускiх яўрэяў з'яўлалася музыка. У мiжваенны перыяд сярод iх было i нямала асобаў, якiя працавалi на карысць беларускага музычнага мастацтва. У першую чаргу, тут варта назваць выпускнiка Беларускай кансерваторыi па класе Васiля Залатарова Мiхаiла Крошнера. Заслуга яго у тым, што ён напiсаў музыку для першага беларускага нацыянальнага балета “Салавей” паводле аднайменнай аповесцi Змiтрака Бядулi. Дарэчы будзе сказаць, што у ролi Сымона ў дадзеным спектаклi выступаў ужо добра вядомы на той час вядучы класiчны танцоўшчык на беларускай сцэне яўрэй Сямён Дрэчын. М.Крошнер з'яўляецца аўтарам музычнага твора “Беларускiя сiмфанiчныя творы" (1937), шэрагу рамансаў на словы Я.Купалы i Я.Коласа, займаўся апрацоўкай беларускiх народных песень.

Прыкметны след у беларускiм нацыянальным музычным жыццi мiжваеннага перыяду пакiнуў выпускнiк Беларускага музычнага тэхнiкума кампазiтар Iсак Любан. Свой прафесiйны шлях у гэтым жанры творчай дзейнасцi ён пачаў з пасады мастацкага кiраўнiка музычнага вяшчання Беларускага радыё, а ў 1937-1941 гг. з'яўляўся мастацкiм кiраўнiком Ансамбля беларускай народнай песнi i танца. Асаблiвую папулярнасць прынесла яму песня на словы беларускага паэта Адама Русака “Бывайце здаровы”, якая не раз гучала на Маскоўскiм радыё, выконвалася ў час канцэртаў у многiх гарадах СССР,

Плённа працаваў, прычым адразу на двух напрамках — яўрэйскiм i беларускiм, кампазiтар Самуiл Палонскi, хаця на апошнiм даводзiлася сустракацца з немалымi цяжкасцямi: як-нiяк яго дзiцячыя i юнацкiя гады прайшлi па-за межамi Беларусi – у Падольскай губернi, адукацыю атрымаў на харавым факультэце Кiеўскага музычна-драматычнага iнстытута (1926). У Мiнск пераехаў у 1928 г., дзе спачатку працаваў мастацкiм кiраўнiком яўрэйскага вакальнага ансамбля, а затым хормайстрам капэлы Беларускай фiлармонii. Найбольшую вядомасць у нашим краi прынеслi яму харавая песня “Вечарынка ў калгасе” на словы Янкi Купалы, п'есы для аркестра беларускiх народных iнструментаў “Кiрмаш”, аперэта “Зарэчны барак” (пастаўлена ў 1940 г.).

Шэраг песень i рамансаў на словы Я.Купалы напiсаў Товiя Шнiтман (1871-1942), у т. л. “Мая жонка”, “Паляцi, мая мысль” i “Буду пець”.

Яўрэйская iнтэлiгенцыя дала беларускай нацыянальнай культуры нямала таленавiтых артыстаi, дзеячаў кiно. Сярод iх, у першую чаргу, вартым быць адзначаны ўраджэнец Бабруйска, оперны спявак Iсiдар Балоцiн (1907-1961; сапр. Iзраiль Балотны). Салiстам Беларускага тэатра оперы i балета стаў у першы ж год яго заснавання (1933). 3 аднолькава вялiкiм поспехам выступаў тут у беларускiх нацыянальных, рускiх i заходнееўрапейскiх операх. 3 калектывам гэтага тэатра самым цесньм чынам звязана творчае жыццё таленавiтых спявачак Соф’i Друкер i Рыты (Рэвекi) Млодак. Да пачатку вайны з фашысцкай Германiяй усе яны паспелi выступiць i ў беларускай нацыянальнай оперы: Соф’я Друкер – у партыi Аўгiннi (“У пушчах Палесся” Анатоля Багатырова), Рыта Млодак – у партыi Марысi (“Мiхась Падгорны" Яўгена Цiкоцкага). Пасля шматгадовай працы пiянiстам у Ленiнградзе, Iркуцку i Куйбышаве вярнуўя ў 1938 г. у родную Беларусь Сямён Талкачоў, якi адразу ж стаў канцэртмайстрам Беларускага тэатра оперы i балета.

Агульнавядома, якую важную ролю ў нашьм музычным жыццi адыграла заснаваная ў 1932 г. у Мiнску Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. У мiжваенны перыяд тут рыхтавалi спецыялiстаў па фартэпiяна, аркестравых iнструментах, спевах, кампазiцыi, музыказнаўстве, харавым дырыжыраваннi па народных iнструментах. Сярод яе выкладчыкаў было нямала i яўрэяў. Прыйшоў сюды i выпускнiк Ленiнградскай кансерваторыi Мiхаiл Бергер (родам з Мiнска). У 1937 г. ён знаходзiўся на пасадзе дацэнта, а ў 1940 г. атрымаў званне Заслужанага артыста БССР.

3 яўрэямi самым цесным чынам звязаны дасягненнi беларускага балета. Тут яны плённа выступалi як у ролi танцоўшчыкаў, так i балетмайстраў. Найбольш адметная фiгура ў гэгым жанры прафесiйнага мастацтва — Сямён Дрэчын. Яго талант у поўную меру праявiўся ўжо ў першыя гады iснавання Беларускага тэатра оперы i балета. Выступаць даводзiлася ў балеце Р.Глiэра “Чырвоны мак” (1934), Л.Дэлiба “Капелiя” (1935), Ц.Пунi “Канёк-гарбунёк” (1936), а пазней - у “Лебядзiным возеры” П.Чайкоўскага, “Дон Кiхоце” Л.Мiнкуса, “Марнай перасцярозе” Г.Гертэля i iнш. 3 выступленнямi ў балеце С.Дрэчын не парываў i ў час вайсковай службы ў Белпалку (Мiнск) у 1937-1938 гг. Самым жа вялiкiм дасягненнем артыста, несумненна, трэба лiчыць яго выступленне ў галоўнай ролi ў балеце М.Крошнера “Салавей” (1939). 3 гэтым балетам нашы танцоўшчыкi выязджалi ў 1940 г. на першую дэкаду Беларускага мастацтва i лiтаратуры ў Маскву i пакiнулi аб сабе вельмi добрую славу. У тым годзе С.Дрэчына ўзнагародзiлi ордэнам “Знак Пашаны”.

Ёсць каго адзначыць i з яўрэяў, што працавалi ў беларускiх нацыянальных драматычных тэатрах, прычым не толькi ў ролi артыстаў, рэ-жысёраў, але i кiраўнiкоў. Сярод першых, бясспрэчна, самым вядомым быў Леанiд Рахленка. Аматарам беларускага нацыянальнага драматычнага мастацтва ён запомнiўся сваiм блiскучым выступленнем у Беларускiм тэатры iмя Я.Купалы ў п'есах “Салавей” 3.Бядулi, “Раскiданае гняздо” Я Купалы, “Жыццё клiча” У.Бiль-Белацаркоўскага, “Ваўкi i авечкi”, “Без вiны вiнаватыя" А.Астроўскага, “Скупы” Мальера, “Партызаны” i “Хто смяецца апошнiм” К.Крапiвы. У гэтым жа тэатры ён з 1937 г. выконваў функцыi мастацкага кiраўнiка. На гэтай пасадзе яму давялося замянiць свайго супляменнiка Льва Лiтвiнава (сапр. Гурэвiч), на рахунку якога былi даволi ўдалыя пастаноўкi гэтым тэатрам п'ес “Бацькаўшчына” К.Чорнага, “Канец дружбы” К.Крапiвы, “Салавей” 3.Бядулi, “Вялiкадушнасць” В.Галаўчынера, "Неспакойная старасць” Л.Рахманава.

Паспяхова дэбютаваў у 1940 г. у Беларускiм тэатры iмя Я.Коласа ў Вiцебску рэжысёр Навум Лойтар, якi да гэтага працаваў у тэатрах Масквы, Ленiнграда i Кiева. Ужо ў 1941 г. ён падарыў вiцяблянам адзiн з самых любiмых у беларусаў нацыянальны спектакль “Несцерка”.

Ролю творчай яўрэйскай iнтэлiгенцыi анiяк нельга абмiнуць, калi гаворка заходзiць пра кiномастацтва Беларусi. Ля яго вытокаў стаяў рэжысёр кiнастудыi “Савецкая Беларусь” Эдуард Аршанскi, дзякуючы якому ў 30-я гады на экранах рэспублiкi з’явiлiся фiльмы “Баям насустрач”, “Двойчы народжаны”, “Новая Радзiма”, “Салавей”. У той жа час на гэтай кiнастудыi ў якасцi рэжысёра працаваў Аляксандр Файнцымер. Яго першыя мастацкiя кiнастужкi – “Атэль Савой” (1930) i “Шчасце” (1932), але сапраўдная вядомасць прыйшла толькi з выхадам на экраны фiльмаў “Паручнiк Кiжэ” (1934) i “Балтыйцы” (1937). У 1935 г. А.Файнцымеру было прысвоена званне Заслужены дзеяч мастацтва Беларусi.

Вялiкую долю творчай працы ўклала яўрэйская iнтэлiгенцыя ў стварэнне аднаго з самых папулярных даваенных мастацкiх фiльмаў кiнастудыi “Савецкая Беларусь” “Шукальнiкi шчасця” (1936). Аўтарам сцэнарыя быў Рыгор Кобец, але на заключным этапе яму на дапамогу прыйшоў яўрэйскi драматург Iаган Зельцар. Функцыi кансультанта гэтага фiльма выконваў ужо добра вядомы на той час акцёр i рэжысёр Саламон Мiхоэлс (ураджэнец Дзвiнска; з 1929 г. жыў i працаваў у Маскве). Музыку да фiльма напiсаў Iсаак Дунаеўскi. Заўважу, што i сам сюжэт фiльма быў прысвечаны лёсу шматдзетнай яўрэйскай сям’i з Пухавiцкага раёна, якая затым падалася шукаць шчасце ў толькi што створаную Яурэйскую аўтаномную вобласць. Кiнакамедыя “Шукальнiкi шчасця” дэманстравалася ў ЗША, Германii, Францыi, Белыгii i iншых краiнах (у 1987 г. была адноўлена на кiнастудыi iмя М.Горкага ў Маскве).

Мiжваенны перыяд у гiсторыi Беларусi адзначаны пэўнымм дасягненнямi ў развiццi архiтэктуры, скульптуры i жывапiсу, у якiх прыкметны след пакiнулi i прадстаўнiкi яўрэйскай творчай iнтэлiгенцыi. Сярод iх, бадай, самая адметная асоба — архiтэктар i педагог Iосiф Лангбард. Было б марным заняткам ва усiм, што створана гэтым майстрам, шукаць баларускiя нацыянальныя традыцыi, бо такое проста не ўваходзiла ў яго планы. У адпаведнасцм з патрабаваннямi эпохi, галоўная ўвага канцэнтравалася на тым, што магло самым найлепшым чынам паказаць магутнасць i велiч савецкай дзяржаўна-партыйнай сiстэмы. Малых памераў архмтэктурныя аб'екты не ў стане былi справiцца з рэалiзацыяй такой мэты.
Сiстэма жадала ў поўным сэнсе слова сапраўдных аграмадзiн дзеля свайго ўласнага ўзвышэння, i яна iх атрымала ад I.Лангбарда: Дом урада (1934) з магутным помнiкам У.Ленiну (скульптар Мацвей Манiзер), Беларускi тэатр оперы i балета (1938), акруговы Дом афiцэраў, галоўны корпус Акадэмii навук БССР, Дом Саветаў у Магiлёве (усе тры ўзведзены ў 1939 г.).

Хаця практычна кожнаму з архiтэктараў, скульптараў i жывапiсцаў давялося зведаць на сабе iдэалагiчны дыктат бальшавiцкай партыi, магутны ўллыў сацыялiстычнага рэалiзму, усё ж некаторыя творы былi вольныя ад палiтызацыi, эмаглi заняць важнае месца ў сваiх жанрах, стаць каштоўным здабыткам i беларускай нацыянальнай культуры. Сказанае ў пэўнай ступенi было характерна i творчасцi маладога i таленавiтага скульптара Заiра Азгура, якi адразу ж эвярнуў увагу на мясцовую, близкую да самога рэальнага жыцця тэматыку. Пасля вучобы ў Вiцебскiм мастацкiм тэхнiкуме ён затым набiраў яшчэ веды ў Ленiнградскай акадэмii мастацтваў, Кiеўскiм дзяржаўным мастацкiм iнстытуце, Тбiлiскай акадэмii мастацтваў. Прыбыўшы на радзiму, захапiўся партрэтнай скульптурай. У 1935 г. стварыў партрэты беларускага асветнiка сярэднявечча Васiля Цяпiнскага, пiсьменнiкаў Змiтрака Бядулi, Кузьмы Чорнага, мастака Абрама Бразера, у 1939 г. – беларускай опернай спявачкi Ларысы Александроўскай.
Але час патрабаваў ад З.Азгура, як i ад усiх яго калегаў, стварэння партрэтаў людзей зусiм iншага гатунку: буйных рэвалюцыйных, партыйных i дзяржаўных дзеячаў. У гэтую справу скульптар унёс немалую лепту партрэтамi К.Маркса, Ф.Энгельса, У.Ленiна, С.Арджанiкiдзе, А.Мяснiкова, Ф.Дзяржынскага i iнш.

Пад iдэалагiчным прэсам бальшавiцкай партыi праходзiла творчая дзейнасць скульптара, жывапiсца i графiка Абрама Бразера. З яго непалiтызаваных скульптурных партрэтаў найбольш удалымi аказалiся тыя, што былi прысвечаны ўраджанцу з Беларусi яўрэйскаму акцёру, рэжысёру i педагогу Саламону Мiхоэлсу (сапр. Воўсi), народнаму настаўнiку М.Голубу.

Неяк так здарылася, што ў значна меншай ступенi савецкая рэчаiснасць адбiлася на творчасцi жывапiсца Янкеля Кругера. Не выключана, што галоўную ролю тут адыграў узрост мастака: у 1929 г. яму ўжо споўнiлася 60 гадоў. Схiлiць яго працаваць на карысць сацыялiстычных iдэалаў не ўяўлялася адпаведным iнстанцыям вельмi простай, радавой справай. Нiбыта ў адказ на ажыўленне беларускага нацыянальнага руху, ён ужо ў 1923 г. напiсаў партрэт свайго любiмага пiсьменнiка Якуба Коласа. У 1927 г. Я.Кругерам быў увасоблены на палатне партрэт другога таленавiтага беларускага пiсьменнiка – Янкi Купалы. Блiзкiмi да рэальнага жыцця аказалiся яго карцiны “Дзiцячая калонiя”, “Кавальскi цэх” i шэраг iншых.

Немагчыма было знайсцi той галiны беларускай навукi, дзе б не працавалi i яўрэi. Пэўны час духу беларусiзацыi цалкам адпавядала навуковая дзейнасць гiсторыка Самуiла Хаiмавiча Агурскага, добра вядомага сярод iнтэлiгенцыi Беларусi сваiмi навуковымi працамi, у iх лiку “Очерки по истории революционного движения в Белоруссии” (1863-1917 гг.)», выдадзеныя ў 1928 г. у Мiнску. Ён быў рэдактарам шэрага зборнiкаў артыкулаў i дакументаў, найбольш буйныя з якiх “1905 год у Беларусi” (Мн., 1926), “Кастрычнiк на Беларусi” (Мн., 1927). Каб паспрыяць беларускаму народу лепш зразумець сваё мiнулае, якое доўгi час зусiм неадэкватна паказвалася польскiмi i рускiмi вучонымi афiцыйнага толку, Самуiл Агурскi iдзе на досыць смелы i небяспечны крок: змяшчае ў вышэй згаданых нарысах па гiсторыi рэвалюцыйнага руху на Беларусi тэкст усiх сямi нумароў газеты “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў Кастусь Калiноўскi. У ей жа, як вядома, друкавалiся матэрыялы, якiя не надта пасавалi да поглядаў многiх савецкiх гiсторыкаў на падзеi 1863-1864 гг. на Беларусi.

Яўрэi - ураджэнцы Беларусi не забывалiся на яе i пасля таго, калi лёс закiдваў iх у якiя-небудзь iншыя краi. Рана пакiнуў свой родны Капыль Леў Клейнбарт (у даваенным напiсаннi - Клейнборт; 1875-1950). Уся яго творчая дзейнасць была звязана з рускай лiтаратурай i публiцыстыкай. Але ў самы разгар беларусiзацыi i ў яго з'явiлася жаданне штосьцi карыснае прынесцi на яе алтар. I такiм падарункам стала кнiга “Молодая Белоруссия: Очерк современной белорусской литературы. 1905-1928 гг.» (Мн., 1928). У ёй дадзены глыбокi аналiз дасягненняў беларускага прыгожага пiсьменства, падрабязна расказана пра тых, хто творча працаваў на гэтай нiве.

“Клейнбарт быў першым бiёграфам Янкi Купалы i адным з першых даследчыкаў яго творчасцi. Ён падрыхтаваў першую крытыка-бiяграфiчную манаграфiю пра Купалу, аднак з-за нападак вульгарна-сацыялагiчнай крытыкi яна не выйшла” [31]. Пазней гэтага крытыка i лiтаратуразнаўца будзе добра дапякаць рэспублiканская партыйная прэса за яго прыхiльнасць i абарону беларускага “нацдэмакратызму”, што ён i сапраўды неаднаразова рабiў, выступаючы ў прадмовах да кнiг беларускiх аўтараў, выдадзеных на рускай мове ў Маскве i Ленiнградзе. Так, нехта “А.А.” у артыкуле “Жыве Клейнборт!” [32] такую падтрымку Клейнбортам “нацдэмакратаў” знайшоў у яго прадмове (30 старонак) да “Сборника стихов” Янкi Купалы, што выйшаў у 1930 г. у Дзяржвыдавецтве СССР. Клейнборт абвiнавачваецца ў беларускiм “нацдэмакратызме” за тое, што ў дарэвалюцыйнай Беларусi ён не бачыў падзелу яе карэннага насельнiцтва на класы, бо землеўладальнiкамi, лiчыў, тут былi палякi, чыноўнiкамi — рускiя, гандлярамi, купцамi — яурэi, а беларусы — гэта толькi сяляне.

Не падабаецца аўтару згаданага артыкула, што Клейнборт нацыяналiзм “Нашай нiвы” называе абарончым, якi зыходзiць ад прыгнечанага народа, што гэты навуковец “нi адзiным словам не гаворыць аб яўных арыентацыях беларускiх нацыяналiстычных партый на нямецкiх iмперыстах...” У артыкуле А.А. прыгадваецца, але не так падрабязна, i прадмова Клейборта да выдадзенага ў Ленiнградзе ў 1929 г. “Альманаха белорусской литературы". Самае галоўнае, у чым тут абвiнавачваецца Клейнборт,— гэта спроба абаранiць ад нападак беларускага пiсьменнiка Алеся Дудара, якога, як вадома, аднаго з першых абвiнавацiлi ў сябе на радзiме ў “нацдэмакратызме”. Заканчваецца ж артыкул такiмi тыповымi для таго часу пагрозлiвымi словамi: “Клейнбортаўшчына – гэта палiтычныя спробы ворага на iдэалёгiчным фронце выступiць супроць нашага сацыялiстычнага будаўнщтва. Клейнбортаўшчыне мы павiнны даць рашучы адпор”.

Шчыра прыняўшы iдэю беларусiзацыi як наiважнейшую ўмову нацыянальна-культурнага адраджэння Беларускага краю, што зусiм не пярэчыла яўрэйскаму iнтарэсу, яўрэйская iнтэлiгенцыя не магла быцъ раўнадушнай i да таго, а як жа iдуць справы ў беларусаў, што не па сваей волi жылi па-за межамi БССР. Вядомы шматлiкiя выпадкi бурных пратэстаў прадстаўнiкоў яўрэйскай iнтэлiгенцыi БССР на забарону ў сакавiку 1927 г. польскiм урадам дзейнасцi папулярнай i аўтарытэтнай у народзе Беларускай сялянска-работнiцкай грамады. Як пратэсг на гэтую антыдэмакратычную i антынацыянальную падзею супрацоўнiк рэдакцыi газеты “Савецкая Беларусь” Каплан змясцiў у адным з яе спецыяльных нумароў, прысвечаным расправе над Грамадой, вялiкую колькасць выкрывальнiцкiх артыкулаў, за што наклiкаў на сябе гнеў кiраўнiцтва гэтага друкаванага органа i быў зняты з працы.

У публiкацыi гiсторыка Уладзiмiра Мiхнюка (“Лiтаратура i мастацтва”, 8 студзеня 1993 г,, с . 14) прыводзiцца вельмi цiкавы факт, сутнасць якога заключаецца ў наступныы. У час першага допыту вядомага беларускага паэта Алеся Дудара 21 сакавiка 1929 г. ён прызнаў, што якраз такое варожае стаўленне рэдакцыi газеты да свайго калегi Каплана ў пэўнай ступенi i паўплывала на яго (Дудара) намер напiсаць у 1928 г. верш “Пасеклi наш край папалам”. Тут маецца на ўвазе падзел Беларусi на часткi ў вынiку падпiсання ў сакавiку 1921 г. у Рызе крайне невыгаднага для Беларусi дагавору памiж Савецкай Расiяй i Польшчай. Тон гэтага верша быў вельмi рэзкi ў дачыненнi да кiраўнiкоў дадзеных дзяржаў, але ў аснове сваей цалкам праўдзiвы:

Распаўся б камень ад жальбы,

Калi б ён знаў, як торг над намi

Вядуць маскоўскiя рабы

З вялiкапольскiмi панамi.

Калi i сапраўды ў чымсцi пераклiкаецца з'яўленне гэтага выкрывалънiцкага верша з лёсам Каплана, дык дзеяннi апошняга, нягледзячы на цяжкiя вынiкi (зняццё з працы), могудь быць цалкам апраўданымi, бо ад гэтага засталася ў выйгрышы беларуская справа: верш Дудара (распаўсюджваўся толькi ў рукапiсу) вельмi добра дапамагаў разабрацца, хто ж быў вiноўнiкам расчлянення беларускага арганiзма на часткi.

Словам, у творчай дзейнасцi яўрэйскай iнтэлiгенцыi i беларусiзацыi было нямала цесных судакрананняў i агульнага, што прыносiла вялiкую карысць i першай, i другой.

 

          4. “Нацдэмакратызм” i яго ўплыў на ўзаемадачыненнi беларускай i яўрэйскай iнтэлiгенцыi


Магутны размах беларусiзацыi не адпавядаў iнтарэсам савецкай таталiтарнай сiстэмы, якая вельмi рана пачала складвацца i набiраць сiлу. У дзеяннях актывiстаў беларусiзацыi iдэолагi гэтай сiстэмы ўбачылi нiбыта небяспечныя для яе праявы беларускага нацыянал-дэмакратызму, iмкненне да сепаратызму з мэтай адрыву БССР ад вялiкай краiны Саветаў. Ад гэтага часу ўжо далека не ўсе партыйныя i дзяржаўныя дзеячы рэспублiкi i адданыя iм прадстаўнiкi iнтэлiгенцыi глядзелi на беларусiзацыю як на фактар нацыянальна-кулытурнага адраджэння беларускага народа, эфектыўны сродак ладавання вольнага, раўнапраўнага жыцця усiх нацменшасцяў, у тым лiку i яўрэйскай. Канец 20-х гадоў не па вiне прадстаўнiкоў беларускай i яўрэйскай iнтэлiгвнцыi стаў пачаткам зараджэння негатыўных адносiн памiж некаторымi з iх.
Гэты вельмi небяспечны, як выявiцца пазней, канфлiкт умела распальвалi iдэалагiчныя службы партыi, якая паказала сябе няздольнай цi проста не пажадала вырашаць складанае, супярэчлiвае ва ўмовах СССР нацыянальнае пытанне цывiлiзаваныы шляхам.

Створаны нездаровай фантазiяй iдэалагiчнага апарату КП(б)Б мiф аб наяўнасцi ў рэспублiцы адзiнага антысавецкага беларуска-яўрэйскага фронту развязаў рукi работнiкам крайне рэпрэсiўнага Аб’яднанага дзяржаўнага палiтычнага ўпраўлення (АДПУ) для барацьбы супраць надуманых нацыяналiстаў i шавiнiстаў любой этнiчнай супольнасцi. У iх ранг вальмi легка было трапiць кожнаму, хто хоць трохi праяўляў актыўнасць у справе нацыянальна-культурнага Адраджэння незалежна ад таго, датычыла гэта беларусаў, яўрэяў цi палякаў. У такiх умовах зусiм бяспечным, спакойным магло ўяўляцца жыццё толькi тых, хто рашуча адмаўляў i сваё i чужое, станавiўся на пазiцыю пралетарскага iнтэрнацыяналiзму ў бальшавiцкiм разуменнi слова.

Трэба сказаць, што i сярод яўрэйскай iнтэлiгенцыi вельмi рана з’явiлiся такiя асобы. Яны арганiчна не прымалi беларусiзацыi i амаль зусiм не лiчылiся з iнтарэсамi ўласнага народа. Карцела быць суперiнтэрнацыяналiстамi, а ва умовах СССР гэта азначала быць рускiмi больш за самiх рускiх. Бачачы, пад якое цкаванне падпадаюць апантаныя духам беларусiзацыi самыя перадавыя i таленавiтыя грамадскiя i культурныя дзеячы карэннйй iнтэлiгенцыi, iх калегi з лiку яўрэяў не сталi рызыкаваць уласным жыццём. У сваёй творчай дзейнасцi многiя з iх усё больш i больш адыходзiлi ад беларускай нацыянальнай культуры, што далека не заўсёды вяло да вяртання ў яўрэйскую культуру. На Беларусi год ад году адбывалася пашырэнне дыяпазону рускай культуры, з якой, як вядома, пад уплывам iдэалагiчнай апрацоўкi людзей найбольш за ўсё звязвалася духоўнае жыццё iх у будучым камунiстычным грамадстве.
Працаваць на карысць такой культуры i пайшлi цяпер шмат хто з тых прадстаўнiкоў творчай яўрэйскай iнтэлiгенцыi, што адарвалiся ад сваей духоўнай спадчыны i як след не iнтэгравалiся ў беларускую нацыянальную культуру. Але не усiм такая метамарфоза забяспечыла спакойнае жыццё.

Як толькi бальшавiкi распачалi барацьбу з беларускiм “нацдэмакратызмам”, у iх прамовах i артыкулах усё часцей пачало ўсплываць на паверхню i пытанне аб яўрэйскiм i польскiм шавiнiзме. Вось як скрыжоўваў гэтыя штучныя з'явы Наркам асветы Антон Платун у час свайго выступлення ў 1929 г. у Мiнску на сходзе камсамольскага актыву: “...у зьвязку з абвастрэнънем клясавага змаганьня i беларускi, i яўрэйскi, i польскi нац. Дэмократызм i шовiнiзм адлюстроўваюць настроi кулака, настроi варожай нам клясы, выступаюць супроць лiнii партыi, супроць лiнii савецкае ўлады. I яны надзвычайна добра памiж сабой ужываюцца. Не сварацца памiж сабою яўрэйскiя, польскiя i беларускiя шовiнiсты i нац. дэмократы, а наадварот, падтрымлiваюць адзiк аднаго. Гэта ёсць адзiны фронт, якi выступае супроць лiнii комунiстычнае партыi, супроць лiнii савецкае ўлады” [33].

Ухiленне (пакуль што яшчэ скрытнае, добра замаскаванае) партыйных i савецкiх органаў ад цвёрдага курсу на беларусiзацыю, распачатая iмi барацьба з “нацдэмакратызмам” унеслi сур'ёзны раскол ва ўзаемаадносiны людзей памiж сабою. Асаблiва рэльефна назiралася такое ў неаднародных у нацыянальных адносiнах калектывах. А iх жа было нямала. Гэтая хвароба ахапiла i некаторых настаўнiкаў, якiм дзяржава, грамадства даверылi выхоўваць маладую змену. Якую карысць мог даць ёй настўнiк яўрэйскай школы ў Жыткавiчах Чудзiн, вельмi выразна вiдаць з наступных яго слоў: “Все школы, как национальные (сюды ён адносiў i яўрэйскiя.— Л.Л.), так и белорусские мы должны постепенно русифицировать” [34]. Як бачым, Чудзiна вельмi перапужалi тыя немалыя дасягненнi, якiя мелi беларусы i яўрэi ў нацыянальнай адукацыi. I сапраўды, апошняя гарантавала iм немалы поспех у нацыянальна-культурным Адраджэннi.

Яшчэ большую небяспеку для беларусiзацыi маглi ўяўляць асобы, якiя негатыўна ставiлiся да яе i займалi высокая пасады ў дзяржаўных i партыйных, гаспадарча-адмiнiстрацыйных органах, спецслужбах. У iх, асаблiва ў апошнiх, беларусам на працягу ўсяго мiжваеннага перыяду належаў намнога меншы працэнт, чым у агульнай колькасцi насельнiцтва рэспублiкi. А вось у яўрэяў усё было наадварот, што ўмела выкарыстаў у сваiх iнтарэсах партыйны Цэнтр у Крамлi. Па яго распараджэннi ў наш край накiроўваецца ўраджэнец Глуска Р.Рапарорт, яўрэй па нацыянальнасцi, каб заняць пасаду начальнi ка Аб'яднанага дзяржаўнага палiтычнага ўпраўлення БССР. Яму вельмi хутка ўдалося стварыць моцную каманду па выкараненнi беларускiх “нацдэмакратаў”. Зразумела, у яе ён пастараўся як мага больш уключыць i прадстаўнiкоў яўрэйскай супольнасцi, што працавалi на адказных пасадах у дзяржпартапараце, навуцы, культуры i асвеце.

У той час, як у большасцi саюзных рэспублiк iшло больш-менш спакойнае, мiрнае стваральнае жыццё, у БССР ужо ў канцы 20-х гадоў пачаўся адлоў “ворагаў савецкай улады”. Бальшавiцкая партыя своечасова i добра паклапацiлася, каб даць iдэалагiчнае, тэарэтычнае абгрунтаванне задуманаму ёю змаганню з найлепшымi прадстаўнiкамi, сапраўднаю красою беларускай нацыi. Пры адшуканнi галоўнай дзеючай асобы, вакол якой гуртавалiся б асноўныя тэарэтычныя сiлы па выкрыццi беларускага “нацдэмакратызму”, камунiсты беспамылкова зрабiлi стаўку на добра вядомага пад той час прафесара Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, з 1928 г. акадэмiка Беларускай акадэмii навук Сямёна Вальфсона – яўрэя па нацыянальнасцi, ураджэнца г. Бабруйска.
Усе яго асноўныя кнiгi – “Плеханов” (Мн., 1926), «Диалектический материализм» (6-е изд., ч. 1-3, Мн., 1926), “Интеллигенция как социально-экономическая категория” (Л., 1926), “Социология брака и семьи” (Мн., 1928), “Сучасная рэлiгiйнасць” (Мн., 1930) – вытрыманы ў духу марксiсцка-ленiнскай тэорыi, i таму iх аўтар карыстаўся поўным даверам у высокiх партыйных органах рэспублiкi. Лепшай кандыдатуры партыя i не магла б адшукаць для тэарэтычнага апраўдання сваiх каварных планаў. Такога высока тэарэтычнага ўзроўню вучонага-фiлосафа не было тады сярод беларусаў, рускiў, палякаў. У да-дзеным выпадку багатыя веды, вернасць камунiстычнай iдэалогii, як пазней пакажа час, не пайшлi на карысць i самому Сямёну Вальфсону.

Праўда, на пачатку ўсё складвалася вельмi паспяхова для фiлосафа №I на Беларусi. Ужо ў 1931 г. выходзiць у свет яго кнiга “Iдэолёгiя i мэтодолёгiя нацдэмакратызму”, у якой незаслужана палiвалiся брудам многiя слынныя дзеячы беларускага народа, у крывым люстэрку паказвалася тагачасная рэчаiснасць. Вынiкае гэта з наступнай цытагы кнiгi: “У сучасны момант беларускi нацдэмакратызм становiць сабой баявую контррэволюцыйную антысавецкую iдэалогiю, iдэалогiю кулака, буржуазнага i дробнабуржуазнага iнтэлiгента, якiя змагаюцца пад прыкрыццём нацыяналiстычных лозунгаў за звяржэнне ўлады саветаў i замену яе буржуазнай дэмакратыяй,— дыктатураю эксллуататараў” [35].

Зусiм не ў той ролi паказаны С.Вальфсонам беларускi першадрукар i асветнiк Францiшак Скарына. Кiраўнiк жа паўстання 1863-1864 гг. на Беларусi Кастусь Калiноўскi называецца шляхецкiм рэвалюцыянерам.

Было б несправядлiвым не адзначыць, што ў разглядаемай кнiзе С.Вальфсона ёсць i палажэннi на карысць беларусiзацыi. Ён, напрыклад, рэзка крытыкуе выкладчыкаў ВНУ, якiя не жадаюць пiсаць свае працы i чытаць прадметы па-беларуску, называючы iх за гэта вялiкадзяржаўнымi шавiнiстамi. Не абышоў ён увагай i яўрэйскi шавiнiзм, пiшучы, што яго прыхiльнiкi пад ручку з вялiкадзяржаўнымi шавiнiстамi спрабуюць барацьбой з беларускiм нацдэмакратызмам аганьбiць беларусiзацыю [36].

Перад тым як выдаць згаданую вышэй кнiжку, С.Вальфсон ужо добра набiў руку на змаганнi з беларускiм “нацдэмакратызмам” на старонках рэспублiканскага перыядычнага друку. Тыповай публiкацыяй такой накiраванасцi можа быць яго артыкул “Патрыёты “крыўскай дзяржавы”. Тут ён белым па чорным заяўляе, што “ўся творчасьць Ластоўскага прасякнута зьвярынай нянавiсьцю да Масквы”. Называўся гэты прагрэсiўны грамадска-палiтычны дзеяч, навуковец яшчэ i саўдзельнiкам бандыцкага бацькi Булак-Балаховiча [37].

Многа ў чым змянiў свае былыя адносiны да беларусiзацыi ўпамянуты раней гiсторык Самуiл Агурскi. Гэта таксама быў навуковец высокай для свайго часу квалiфiкацыi. Яшчэ да таго як на ўсю моц разгарнулася барацьба з “нацдэмакратамi” i ў першыя гады яе ён паспеў выдаць такiя буйныя працы, як “Яўрэйскi рабочы ў камунiстычным руху (1917-1921)” (1926), “Нарысы па гiсторыi рэвалюцыйнага руху на Беларусi (1963-1917) (1928). Выходзiлi яго кнiгi i на iдыш, у прыватнасцi “Яўрэйскiя камiсарыяты, яўрэйскiя камунiстычныя секцыi. 1918-1921” (1926), “На гiстарычным фронце: Супраць iдэалiзацыi Бунда” (1930), “Барацьба супраць Бунда: Ад станаўлення “Искры” да III з’езда РСДРП” (1932).
Таму, вiдаць, невыпадкова, калi старшыня Цэнтральнага выканаўчага камiтэта (ЦВК) БССР Аляксандр Чарвякоў перад тым, як перадаў у друк рукапiс сваёй працы “За Совецкую Беларусь”, палiчыў неабходным даць яго на прагляд С.Агурскаму i С.Гельтману (рэктар i загадчык кафедры эканомiкi i палiтыкi Камунiстычнага унiверсiтэта Беларусi ў Мiнску) i ў прадмове да кнiгi (выдадзена ў 1927 г.) дзякаваў iм “за правiльныя заўвагi, на падставе якiх” былi “зроблены своечасова папраўкi i дадаткi”.

Акрамя даволi значнай колькасцi навуковых прац, росту папулярнасцi С.Агурскага садзейнiчала заняцця iм на працягу 1924-1929 гг. высокiх i прэстыжных у тагачасным грамадстве пасадаў: загадчык Гiстпарта ЦК КП(б)Б, намеснiк дырэктара Iнстытута гiсторыi партыi прi ЦК КП(б)Б. Бальшавiцкая партыя, ствараючы iдэалагiчнае ядро для выкрыцця i барацьбы з беларускiмi “нацдэмакратамi”, проста не магла не выкарыстаць у гэтых мэтах багатага навуковага патэнцыялу С.Агурскага. Пад знiшчальны агонь яго вострай, але зусiм неабгрунтаванай крытыкi трапiў шэраг твораў выдатнага беларускага гiсторыка, першага прэзiдэнта Беларускай Акадэмii навук Усевалада Iгнатоўскага. Нападкi на гiстарычныя погляды апошняга не спынiлiся i пасля таго, як ён, не вытрымаўшы несправядлiвых дакораў i здзекаў з боку партыйных i рэпрэсiўных органаў, скончыў у лютым 1931 г. жыццё самагубствам.

На барацьбе з беларускiм “нацдэмакратызмам” пачынаў рабiць сабе кар’еру малады этнограф, фалькларыст i гiсторык Майсей Грынблат (1905-1983), якi разам са сваiмi беларускiмi калегамi Л.Бабровiчам, А.Ляўданскiм, I.Шпiлеўскiм выдаў у 1931 г. трэцюю частку кнiгi “Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыi”, якая мела назву “Этнаграфiя. Музейная справа”. У канцы яе пiсалася, што агульныя ўстаноўкi “беларускага нацдэмакратызму” накiраваны “на зрыў будаўнiцтва сацыялiзму, барацьбу з дыктатурай пралетарыяту i рэстаўрацыю капiталiзму”(с. 238). Усiх, каго абвiнавачвалi ў такiх поглядах, чакала суровая кара.

Вельм! рана актывiзаваўся на барацьбу з беларускiмi “нацдэмакратамi” лiтаратуразнавец яўрэйскага паходжання 0.Канакоцiн. Па дадзеным пытаннi ён выступiу ў 1930 г. з вельмi падрабязным дакладам, якi затым друкаваўся ў часопiсах “|Бальшавiк Беларусi” i “Маладняк”. Даклад меў загаловак – “Абвастрэнне клясавай барацьбы ў беларускай лiтаратуры ў перыяд сацыялiстычнай рэканструкцыi” [38]. Аўтар даклада нiколькi не сумняваўся i таму з усёй катэгарычнасцю сцвярджаў, што “нацдэмакратызм” трывала ўмацаваўся не толькi ў апараце Наркамасветы, Беларускай акадэмii навук, але i ў мастацкай лiтаратуры. Вынiкае гэта з яго наступных слоў: “На лiтаратурным фронце контррэвалюцыйны нацыянал-дэмакратызм выступаў праз сваiх агентаў, якiх ён завербаваў з меней устойлiвых у клясавых адносiнах прадстаўнiкоў беларускай культуры, цi проста пасылаў сваiх агентаў у шэрагi беларускiх лiтаратурных аб’яднанняў...
Беларускi нацыянал-дэмакратызм i на лiтаратурным фронце пасьпеў за гэтыя гады ня мала прынесьцi нам шкоды" (с.104). О.Канакоцiна радуе, што ў беларускай лiтаратуры адбываецца сацыяльна-класавая барацьба, што “самi лiтаратурныя органiзацыi ўскрываюць нацыянал-дэмократычныя тэндэнцыi, ачышчаючы свае шэрагi ад нацыянал-дэмократычных агентаў" (с.108).

Самымi небяспечнымi разважаннi 0.Канакоцiна становяцца тады, калi ён ад агульных слоў пераходзiць да абвiнавачвання канкрэтных асобаў у “нацдэмакратызме”. Найбольш актыўнымi прыхiльнiкамi апошняга ён лiчыць беларускiх пiсьменнiкаў А.Дубоўку, Я.Пушчу, М.Зарэцкага, Андрэя Мрыя, М.Грамыку, М.Гарэцкага i Я. Купалу. Прааналiзаваўшы два творы А.Дубоукi – “I пурпуровых ветразей узьвiвы” i “Комбайн”, лiтаратурны крытык партыйнага толку прызнае iх па-мастацку напiсанымi, але аўтар “з'яўляецца сьпеваком клясавага ворага”. М.Зарэцкага 0.Канакоцiн называе спеваком “нацыянал-дэмакратызму”, а яго апошнi твор “Крывiчы”, зняты па указцы адпаведных органаў з друку,— “вышэйшым дасягненьнем нацыянал-дэмократызму ў лiтаратуры” (с.112). Падставай для аднясення ў лагер “нацдэмакратызму” паэтаў А.Дудара i Я.Пушчы паслужыла для 0.Канакоцiна iх рэзкае асуджэнне той палiтыкi, якую вяла Масква ў час падпiсання ў сакавiку 1921 г. у Рызе мiрнага дагавора з Польшчай, паводле якога апошняй адышла значная частка этнiчнай тэрыторыi Беларусi.

Тая катэгорыя яўрэйскай iнтэлiгенцыi, што брала актыўны ўдзел у выкрыццi беларускага “наццэмакратызму”, прычьнiла немалую шкоду беларускаму нацыянальна-культурнаму Адраджэнню, але нiчога добрага не зрабiла i для яўрэйскай справы. Страты, акрамя тытульнага ў рэспублiцы народа — беларускага, не маглi не несцi i яе нацыянальныя меншасцi, Так партыi лягчэй было распраўляцца з “ворагамi савецкай улады” незалежна ад iх нацыянальнасi, фармаваць у вярхах адпаведную палiтыку па дадзеным пытаннi.

Сказанае добра пацвярджаюць такiя палажэннi з даклада першага сакратара ЦК КП(б)Б Мiкалая Гiкалы на ХV з’ездзе, якi праходзiў у студзенi 1934 г.: “Iменна засмечанасць раду звенняў КП(б)Б класава-чуждымi элементамi, нераззброiўшымiся выхадцамi з дробнабуржуазных партый (Бунд, Паалей-Цыён, Беларуская грамада) перашкаджала згуртаванню радоў КП(б)Б”. I далей: “Мы ў ходзе чысткi партыi выкрылi астаткi бундаўскiх тэорый, iдэалiзацыю Бунда, разграмiлi нацыяналiстычныя элементы i ахвосце раней iснаваўшых дробных контррэволюцыйных партый i ў Беларусi (Бунд, Паалей-Цыён, эсэры i iнш.). У нас да апошняга часу мела месца iдэалiзацыя Бунда, якая знайшла сваё адлюстраванне ў работах раду комунiстаў (Чарняўскi, Поташ, Ошэраў i iнш.)”

У адпаведным месцы прынятай на з'ездзе рэзалюцыi чытаем наступнае па пытаннi нацыяналiзму сярод некарэннага насельнiцтва Беларуси: “Усямерна ўзмацняючы барацьбу супроць вялiкадзяржаўнага рускага шавiнiзму, громячы беларускi нацыяналiзм як галоўную небяспеку ў БССР, КП(б)Б павiнна таксама ўзмацнiць барацьбу супроць мясцовых шавiнiэмаў, нацыяналiзмаў: яўрэйскага, польскага i iнш.” [39].

Як вынiкае з цытаты, з’езд нiкога не пакiдаў ў спакоi, арыентаваў дэлегатаў на больш жорсткае змаганне з класавым ворагам, не беручы пад увагу яго нацыянальную прыналежнасць.

На вялiкую бяду, у партыi бальшавiкоў нiколi не было нястачы ў такiх памагатых, у т. л. i сярод самых прэстыжных станаў iнтэлiгенцыi. Часта, каб дагадзiць партыi ў правядзеннi якой-небудзь подлай акцыi, у адной запрэжцы дзейнiчалi прадстаўнiкi самых розных нацыянальнасцяў. Як бачым, на пэўным этапе пабудовы “новага, сацыялiстычнага грамадства” бальшавiкi i сапраўды дамаглiся таго, што для некаторай часткi верных iм людзей класавыя, партыйныя iнтарэсы былi даражэй за нацыянальныя. Гэта выдатна даказалi лiтаратар i дзеяч культуры Вiталь Вольскi (сапр. Вольскi-Зейдэль, урадж. Пецярбурга) i беларускi пiсьманнiк яўрэйскага паходжання Алесь (Айзiк Евелевiч) Кучар. Iх антыбеларускiя настроi найбольш выразна прасочваюцца ў даволi буйным i для часопiса артыкуле “Беларуская совецкая лiтаратура за XX год” (“Полымя рэволюцыi”. 1937. № 11, с. 240-304).

Аўтары не абмежавалiся толькi савецкiм перыядам, як таго патрабаваў загаловак публiкацыi, а заглянулi i трошкi глыбей, каб надзейна адшукаць там вытокi “беларускага нацыяналiзму”. I iх “знайшлi” найперш у творах Францiшка Багушэвiча i Цёткi, пра што сведчыць наступная вытрымка з артыкула: “Захапленне нацыяналiстычнымi iдэямi з боку Багушэвiча, а таксама ўллыў на Цётку буржуазна-нацыяналiстычнай Беларускай Соцыялiстычнай грамады, членам якой яна была, не далi магчымасцi гэтым пiсьменнiкам стаць на паслядоўна-дэмакратычны шлях у сваей творчасцi” (с. 246). Сёння з гэтай думкай наўрад цi пагодзiцца нават вучань старэйшых класаў агульнаадукацыйнай школы, а ў 1937 годзе яна (думка) магла многiх збiць з панталыку, прымусщь паверыць, што Ф.Багушэвiч i Цётка сапраўды з'яўлялiся працiўнiкамi дэмакратым.

Паводле меркаванняў В.Вольскага i А.Кучара, газета “Наша нiва” “адлюстроўвала iнтарэсы беларускага купецтва i буржуазii” (с.253), не ў тым накiрунку паўплывала на Янку Кулалу, Якуба Коласа, Змiтрака Бядулю, якiя “пасля часта ў далейшым здавалi свае рэволюцыйна-дэмакратычныя пазiцыi i станавiлiся на пункт гледжання нацыяналiстаў. А к 1917 году нацыяналiсты так аблыталi гэтых пiсьменнiкаў, што яны ў днi рашаючых баёў беларускага народа за сваю свабоду пайшлi не з народам, а з нацыяналiстамi” (с.253). Незразумеўшы значэння Кастрычнiцкай рэвалюцыi, Купала, Колас i Бядуля “асталiся абыякавымi да гераiчных намаганняў беларускага народа адстаяць сваю незалежнасць...” (с.253). Такi беспадстаўны паклёп на найлепшых беларускiх пiсьменнiкаў не застаўся незаўважаным. 3 лёгкай рукi В.Вольскага i А.Кучара многiя крытыкi доўгiя гады пасля гэтага давалi менавiта такую характарыстыку дарэвалюцыйнай лiтаратурнай дзейнасцi Я.Купалы, Я.Коласа i Зм. Бядулi.

У духу бальшавицкай идэалогии В.Вольскiм i А.Кучарам падавалiся ўсе падзеi, якiя мелi дачыненне да беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння. На Беларускую Сацыялiстычную Грамаду яны глядзелi, як на “адкрытую контррэволюцыйную банду здраднiкаў народа, якiя прадавалi яго дзе толькi можна было” (с.254); беларускамоўныя газеты “Звон” i “Беларускае жыццё”, якiя выходзiлi ў перыяд польскай iнтэрвенцыi,— гэта “прадажныя нацыяналiстычныя газеткi” (с.256).

Гэтыя аўтары ўмелi падбiраць i карыстацца адпаведнымi фарбамi, каб паказаць самым непрыглядным твар “беларускага нацыяналiзму” ў паслярэвалюцыйны перыяд, што ў 30-я гады будзе вельмi добра апраўдваць жорсткасць савецкiх рэпрэсiй у дачыненнi да слынных прадстаўнiкоў нашай iнтэлiгенцыi. Чытача артыкула аўтары переконваюць — зразумела, галаслоўна, бяздоказна,— што лiтаратурныя аб'яднаннi “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” былi створаны па iнiцыятыве iдэолагаў беларускага нацыянал-фашызму (с.258, 259). В.Вольскi i А.Кучар вельмi катэгарычна сцвярджаюць, што да такiх iдэолагаў цесна прымыкалi Я.Купала, Я.Колас i Зм.Бядуля, бо яны “працягвалi жыць сваiмi нацыяналiстычнымi iлюзiямi” (с.259), “марыць пра нацыяналiстычную самастойнасць Беларусi”, “заставалiся ў палоне iдэологii “адраджанiзма” (с.260).

Шмат прэтэнзiяў — вядома, несправядлiвых — выказалi В.Вольскi i А.Кучар у адрас перыядычнага друку i, у першую чаргу, газеты “Совецкая Беларусь”, ахарактарызаваўшы яе “адным з пастаянных рупараў для адкрытых контррэволюцыйных вылазак”, паколькi яна надрукавала ў 1927 г. "пiсьмо за подпiсамi былых мiнiстраў буржуазнай нацыяналiстычнай рады”, а праз год разгарнула на сваiх старонках тэатральную дыскусiю, у час якой нацыяналiсты выступалi нiбыта “з выключнымi па сваей нахабнасцi артыкуламi” (с.260), а ў сапраўднасцi ж размова шла аб пабудове дзейнасцi беларускiх тэатраў i кiно ў адпаведнасцi з нашымi нацыяналънымi iнтарэсамi.

Самая станоўчая адзнака дадзена В.Вольскiм i А.Кучарам ажыццёўленым за 1929-1930 гг. рэпрэсiям супраць г. зв. беларускiх наддэмаў. Яны лiчылi, што барацьба з апошнiмi адыграла вырашальную ролю ў вызваленнi шэрага беларускiх пiсьменнiкаў, у т. л. Янкi Купалы i Якуба Коласа, “ад нацыяналiстычнага дурману” (с.261). Аўтары зусiм не хочуць прызнаць, што шалёная барацьба з “|нацдэмамi” ў значнай ступенi спаралiзавала актыўнасць, творчую дзейнасць навуковай i мастацкай iнтэлiгенцыi, а, наадварот, пiшуць: “У жорсткай барацьбе з ворагамi народа, з контррэволюцыйнымi буржуазнымi нацыяналiстамi, з трацкiстамi i бухарынцамi ўзмацнiлася i вырасла беларуская совецкая лiтаратура”, “вышла...на шырокiя прасторы сапраўднага майстэрства” (с.263). Адсюль вынiкае неабходнасць вядзення i надалей такой барацьбы, што, на думку крытыкаў, будзе толькi спрыяць развiццю беларускай культуры.

На шчасце, прадстаўнiкi яўрэйскай iнтэлiгенцыi, што ў той складаны i супярэчлiвы час здрадзiлi беларускай iдэi, аказалiся ў меншасцi. Пераважная ж большасць iх працягвала, як i належыць такой катэгорыi людзей, старанна i з вялiкай любоўю апрацоўваць нiву сваей цi беларускай культур. У час, кал! беларусiзацыя пачала даваць збоi з прычыны таго, што партыя разгарнула барацьбу з выдуманым ёю ж самою беларускiм нацдэмакратызмам, актывiзавалася ў самым добрым сэнсе творчая дзейнасцъ дацэнта, а затым прафесара кафедры лiтаратуразнаўства Беларускага дзяржунiверсiтэта Якава Бранштэйна (урадж. г.Вельска Гродзенскай губернii). Яго пяру належыць нямала змястоўных артыкулаў аб творчасцi Я.Купалы, Я.Коласа, М.Лынъкова, 3.Бядулi, К.Чорнага, Я.Маўра, С.Баранавых, I.Харыка, М.Кульбака i iнш. Пiсаў Я.Бранштэйн i пра стан тэатральнага жыцця на Беларуси.

Нельга не адзначыць, што ў той час, як адна частка яўрэйскай iнтэлiгенцыi вяла бязлiтасную барацьбу з беларускiм “нацдэмакратызмам”, другая — давала бой “нацдэмакратызму” ўласнаму, яўрэйскаму. Самым ведомым прадстаўнiком апошняй быў рэдактар яўрэйскай газеты “Октобэр” Хацкель Дунец. Свае пазiцыi па дадзеным пытаннi ён даволi грунтоўна выказаў у артыкуле “Пераклiчка яўрэйскага нац.-дэмакратызму з нац.-фашызмам Польшчы”. У iм ён выказвае ўпэўненасць, што “пераклiчка яўрэйскага шавiнiзму i нацыянал-дэмакратызму ў нас у краiне i за мяжой, ня ёсьць выпадковасьць, а сыстэма”; заяўляе, што “яўрэйскаму нацыянал-дэмократызму i шавiнiзму неабходна даць самы жорсткi адпор, накiроўваючы агонь таксама супроць яўрэйскiх нацыянал-апартунiстаў — буржуазнай агентуры ў радох партыi” [40]. Трохi счакаўшы, i сапраўды такi агонь адкрылi i па яўрэйскiх “нацыяналiстах”. Паслухалiся Х.Дунца. Больш таго, i яго, як будзе сказана нiжэй, паслалi на той свет, хаця ён гэтага i не прасiў у тых, каму сам.ааддана служыў.

 

          5. Масавыя рэпрэсii 30-х гадоў як галоўная прычына дэфармацыi нацыянальнага патэнцыялу беларускай i яўрэйскай культур


Бязмерныя стараннi людзей тыпу С.Вальфсона, С.Агурскага, О.Канакоцiна, А.Кучара дапамагчы савецкiм рэпрэсiўным органам дашчэнту вынiшчыць беларускi “нацдэмакратызм” нiколькi не паспрыялi таму, каб выклiкаць у iх вялiкую павагу да яўрэйскай нацыi, аслабiць барацьбу з праявамi “яўрэйскага нацыяналiзму”. Не той быў час, каб каму-небудзь рабiць скiдку. У вынiку страты ў культуры i людзях неслi абодва народы з той толькi рознiцай, што беларусаў напаткала гэта бяда намнога раней: у канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў. Да яўрэяў яна ўшчыльную наблiзiлася з другой паловы 30-х гадоў. Перадавая частка яўрэйскай iнтэлiгенцыi своечасова заўважыла пагрозу яе нацыянальнай культуры ў вынiку ажыццяўлення высунутай бальшавiцкай партыяй палiтыкi пралетарскага iнтэрнацыяналiзму. Галоўная ўвага гэтай часткай была звернута на захаванне яўрэйскай мовы, якая цяпер павiнна была заняць месца рэлiгii ў яўрэйскай супольнасцi, стаць звязуючым звяном людзей, якiя размаўляюць на iдыш.
Многiмi лiчылася, што мэтам захавання яўрэйскай нацыi старажытнаяўрэйская мова ўжо не магла служыць з-за неразумення яе большасцю насельнiцтва. Але ўсё ж паасобныя словы з гэтай мовы ўводзiлi ў iдыш, абы каб толькi не дапусцiць уключэння ў яго славянiзмаў, часцей за ўсе тых слоў, якiя з'яўлялiся ў рускай мове пад уплывай савецкай рэчаiснасцi: змена, кулак i г. д. Загадчыкам яўрэйскага сектара АН БССР Барысам Аршанскiм i блiзкiмi да яго людзьмi выказваўся погляд, што толькi тая частка яўрэйскай iнтэлiгенцыi можа называцца яўрэйскай, якая карыстаецца яўрэйскай мовай. “Тая-ж частка яўрэйскай iнтэлiгенцыi, якая гаворыць на iншай мове — адарвана ад мас, далёкая ад нас — чужая нам” [41].

Прыхiльнiкаў такiх поглядаў, як у Б.Аршанскага, было нямала сярод яўрэйскай iнтэлiгенцыi. Але ўсё больш сярод iх сустракалася i такiх, што дзеля служэння ўзведзенай камунiстамi ў абсалют iдэi iнтэрнацыяналiзацыi савецкай культуры, гатовыя былi адмовiцца ад сваiх нацыянальна-духоўных пачаткаў. Такая з'ява часцей за ўсе пачала назiрацца з разгулам масавых рэпрэсiй. Яны не абышлi i яўрэяi, хаця, як сведчыць гiстарычны вопыт, прадстаўнiкам гэтай нацыянальнасцi нярздка ўдавалася пазбягаць iстотных страт нават у самых экстремальных умовах, у якiя трапляла тая цi iншая краiна. На тэты раз такога не здарылася. Цёмныя рэпрэсiўныя хвалi паглыналi пад сабой красу яўрэйскай супольнасцi Беларусi – iнтэлiгенцыю, калечылi лёсы нi ў чым не вiнаватых людзей.

У ноч на 1 сакавiка 1937 г. ад рукi невядомага злачынца загiнуў на 81 годзе жыцця старэйшы мастак Беларусi яўрэй Юдэль Пэн, якi апошнiм часам нямала чаго зрабiў i для ўслаўлення сацыялiстычнага ладу жыцця. Каму мастак перайшоў дарогу, невядома, але, вiдаць, камусьцi добра замiнаў. Яго трагiчная смерць вялiкiм болем адгукнулася ў сэрцах не толькi яўрэяў, але i многiх беларусаў, якiя высока цанiлi багаты дармастака. На смерць адгукнуўся з Парижа i адзiн з першых вучняў Ю.Пэна Марк Шагал: “Не магу супакоiцца i не ведаю, як выразiць глыбокi смутак ад нечаканай жорсткай смерцi Ю.М.Пэна. Як я зайздрошчу ўсiм вам. Вы маглi быць на яго пахаваннi, хадзiць па нашай зямлi за яго труной... А я пеставаў сябе надзеяй убачыцца яшчэ з Пэнам, быць у сваiм горадзе, хадзiць з Пэнам iзноў на эцюды, як раней... Няма столькi фарбаў i засумаваных адценняў, якiмi б я агарнуць хацеў сваё апошняе прывiтанне Пэну” [42].

Пэндзалю Юдэля Пэна належала больш за 800 работ, але гэта не стала падставай для ўладаў зрабiць усё ад iх залежнае, каб захаваць памяць пра выдатнага мастака. Ён заставаўся доўгiя гады забытым, як i многiя iншыя таленавiтыя людзi Беларусi, што сталi бязвiннымi ахвярамi масавых рэпрэсiй.

Аднак, нягледзячы на першыя ўдары, яўрэйскi элемент заставаўся яшчэ досыць уплывовым у партыйных органах i ў iх самым цэнтральным рэпрэсiўеым ядры — НКУСе. У абраныя на XVI з'ездзе КП(б)Б (чэрвень 1937 г.) члены i кандыдаты ў члены ЦК КП(б)Б трапiла нямала яўрэяў, а Б.Берман i А.Мезiс увайшлi ў склад Бюро ЦК КП(б)Б. Пленум ЦК КП(б)Б, што адкрыўся 20 чэрвеня 1937 г., зацвердзiў Р.Рубiнштэйна загадчыкам аддзела кiруючых парторганаў ЦК КП(б)Б, Л.Готфрыда — загадчыкам аддзела прапаганды i агiтацыi [43], г. зн. вылучылi на самыя ключавыя пасады ў галоўным партыйным органе Беларусi. Але калi хваля за хваляю пранеслiся масавыя рэпрэсii, iм асаблiва не ўдалося паўллываць на стан жыцяя яўрэйскай нацменшасцi. Больш таго, яны самi аказалiся неабароненымi ад савецкiх карных органаў.

У адпаведнасцi з прыдуманай супрацоўнiкамi НКУС БССР у 1937 г. версii аб наяўнасцi ў рэспублiцы “Аб'яднанага антысавецкага падполля” (ААП) сцвярджалася, што ў iм дзейнiчалi i спецыяльныя яўрэйскiя арганiзацыi, у прыватнасцi “Бундаўска-сiянiсцкая арганiзацыя”, якой кiраваў рэдактар яўрэйскай газеты “Октобэр” В.Ашаровiч. Кiраўнiкамi “Трацкiсцка-тэрарыстычнай арганiзацыi”, якая ўваходзiла ў склад ААП, у дакументах нкусаўцаў як раз i праходзiлi загадчык аддзела палiторганаў ЦК КП(б)Б Р.Рубiнштэйн i загадчык культпрападдзела ЦК КП(б)Б Л.Готфрыд. Усе яны былi прыгавораны да расстрэлу.

У тых цяжкiх, непрадказальных умовах не магло ажыццяўляцца нармальнае развiццё культуры нi карэннага насельнiцтва Беларусi, нi яе нацыянальных меншасцяў, Датычыла гэта i яўрэяў. Прадстаўнiкi iх творчай iнтэлiгенцыi ўсё часцей бралiся за распрацоўку тэм, якiя цi зусiм, цi вельмi мала чаго мелi агульнага з яўрэйскай гiсторыяй i культурай. Актуальным лiчылася толькi тое, што служыла iдэалам кастрычнiцкай рэвалюцыi. Iх i трэба было ўсяляк апяваць.

Часта ж за сацыялiстычную тэматыку мастакi бралiся не па заклiку свайго сэрца, а таму што да гэтага iх штурхалi iдзолагi бальшавiсцкай партыi, крытыкi. Выступаючы ў друку, А.Пэўзнэр даў вельмi станоўчую характарыстыку творчасцi вядомага на Беларусi мастака Юдэля Пэна, аднак да ўсяго сказанага зрабiў такую выснову: “На вялiкi жаль, трэба адзначыць, што наш народны мастак не адбiвае ў сваей творчасьцi патосу [пафосу] сучаснай эпохi. Вялiкая будоўля соцыялiзму, выпрастаныя сьпiны, творчы агонь у вачох, радасьць узрастаючага соцыялiзму, дзецi – кветкi, дзецi – радасьць, дзецi вольных камун, дамоў i ясьляй, новы быт, не знайшлi патрэбнай адлюстроўкi ў творчасьцi нашага вялiкага мастака. Мы гэтага яшчэ чакаем ад яго” [44].

Насуперак усяму таму, што даводзiлася рабiць раней, цяпер ужо ў яўрэйскай творчай iнтэлiгенцыi на першым плане было не iмкненне аддаць увесь свой талент на карысць уласнай нацыянальнай цi беларускай культур, а клопаты, як усцерагчыся ад незаслужаных рэпрэсiй. Практыка паказала, што зрабщь гэта не такой ужо было i лёгкай справай.

Нкусаўцы так разгулялiся, што не спынiлiся нават перад учыненнем у кастрычнiку 1937 г. злачыннага акта над таленавiтым яўрэйскiм паэтам, ураджэнцам Барысаўшчыны Iзi Харыкам. А усяго ж за год да фiзiчнай расправы яму было прысвоена званне члена-карэспандэнта АН БССР! З'яўляўся членам ЦВК БССР.

Шмат агулънага з Iзi Харыкам было ў лесе Якава Бранштэйна, добра вядомага ў той час яўрэйскага i беларускага лiтаратуразнаўцы i крытыка, члена-карэспандэнта АН БССР. У складзе беларускiх лiтаратараў рэспублiкi ўдзельнiчаў у 1934 г. у працы I Усесаюзнага з'езда савецкiх пiсьменнiкаў, часта выступлаў з крытычнымi артыкуламi, у якiх разглядаў творчасць беларускiх празаiкаў i паэтаў, з’яўляўся аўтарам уступнага артыкула да трохтомнага выдання твораў Янкi Купалы. Усе крута перамянiлася ў жыццi яўрэйскага вучонага i лiтаратара ў 1937 г. У хроннiы часопiса “Полымя рэволюцыi” (1937, № 6) аб агульным сходзе савецкiх пiсьменнiкаў БССР дадзена такая характарыстыка Бранштэйну (дарэчы, ён жа рабiу асноўны даклад): “Прахадзiмец i двурушнiк, сiанiсцкi ўблюдак Бранштэйн умела абышоў усе вострыя палiтычныя пытаннi, знарок не выкрыў усе агiдныя справы ворагаў, якiя доўгi час арудавалi ў беларускай лiтаратуры” (с.142).
Калi 2 мая 1938 г. надышоў судны час для Якава Бранштэйна, савецкая Фемiда не пажадала палiчыцца з яго заслугамi перад яўрэйскiм i беларускiм народамi i вынесла смяротны прысуд.

Рэпрэсiўная каса заўчасна пазбавiла жыцця таланавiтага яўрэйскага пiсьменнiка Майсея Кульбака. Каб можна было б прадбачыць, ён нiколi б не падаўся ў 1927 г. з Вiльнi ў БССР. Праўда, напачатку ўсё складвалася даволi прыстойна. Працуе ў рэдакцыях рэспублiканскiх газет, у Акадэмii навук Беларусi, выходзяць адна за адной кнiгi: “Вершы i паэмы" (1929), раман “Зельманцы” у дзвюх кнiгах (1931, 1935), паэма “Дзвiнскi Чайльд Гарольд” (1933), “Выбраныя вершы” (1934), п'есы “Бойтрэ” (1936; ставiлася Дзяржаўным яўрэйскiм тэатрам у Мiнску) i “Бiнiамiн Магiдаў" (1937).

Рана згусцiлiся хмары над Хацкелем Дунцом. Гэты быў зусiм нерадавы чалавек у духоўным жыццi як свайго, яўрэйскага, так i беларускага народаў. Папулярнасцi яго iменi садзейнiчала праца ў якасцi намеснiка наркама асветы БССР (кiраваў там Галоўмастацтвам Беларусi), рэдактара газет “Октобэр” на яўрэйскай мове i “Лiтаратура i мастацтва” (быў першым рэдактарам ад часу яе заснавання ў 1932 г.), палiтрэдактара (пазаштатнага) Белдзяржвыдавецтва. Ён жа з'яўляўся членам праўлення Саюза савецкiх пiсьменнiкаў Беларусi i кiраўнiком яго яўрэйскай секцыi.

Ад моманту абвяшчэаня барацьбы з беларускiм “нацдэмакратызмам” нiводны наркамат нкусаўцы гэтак на трэслi, як наркамат асветы. Здаралася, кiраўнiку яго нават i году не ўдавалася ўтрымацца ў крэсле. Часта мянялi ў гэтым наркамаце i кiраўнiкоў не такога высокага рангу. У лютым 1932 г. выключылi з партыi i X.Дунца. Абвiнавацiлi ў трацкiсцка-зiноўёўскай кантрабандзе, стварэннi групаўшчыны сярод яўрэйскiх пiсьменнiкаў, праявах буржуазнага нацыяналiзму. Давялося ўладкавацца на працу культработнiка Мiнскага станкабудаўнiчага завода iмя Кiрава. Але не надоўга, бо ўлетку 1936 г. Асобая нарада пры НКУС СССР асудзiла яго на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў, а ў кастрычнiку 1937 г. Ваенная калегiя Вярхоўнага суда СССР — да расстрэлу.

Нават калi б панесеныя яўрэйскай iнтэлiгенцыяй страты ў вынiку масавых рэпрэсiй абмежавалiся смерцю Iзi Харыка, Якава Бранштэйна, Майсея Кульбака i Хацкеля Дунца, усё роўна той жахлiвы час заслугоўваў бы поўнага праклёну ад iх супляменнiкаў. Варта адзначыць, што ад фiзiчнай расправы многiх з яўрэяў не выратоўвала i тое, што наркамамi ўнутраных спраў былi асобы iх нацыянальнасцi – Iзраiль Ляплеўскi i Барыс Берман [45]. Больш таго, у лютым 1938 г. iх самiх прыгаварылi да вышэйшай меры пакарання.

Моцна перажывала ўся яўрэйская супольнасць пагiбель у 1937 г. ад рук катаў свайго знанага рэжысёра i педагога, народнага артыста БССР Мiхаiла Рафальскага, якi вельмi багата чаго зрабiў для развiцця яе тэатральнага мастацтва. Пераехаўшы ў 1921 г. з Украiны на Беларусь, ён стварае ў Мiнску яўрэйскую тэатральную трупу i накiроўваецца з ею на вучобу ў Маскву. 3 1922 г. М.Рафальскi – мастацкi кiраўнiк студыi, а з 1926 г. – Дзяржаўнага яурэйскага тэатра БССР. На працягу 1933-1937 гг. з'яўляўся нават членам Цэнтральнага выканаўчага камiтэта БССР, але i гэта не выратавала яго ад арышту i смерцi.

Па колькасцi арыштаваных у сiстэме Акадэмii навук БССР вучоных яўрэi (19 чалавек) уступалi толькi беларусам (196). Ахвярамi тагачасных экзекуцый сталi 9 рускiх акадэмiчных вучоных, 7 — лiтоўскiх i 13 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцяў.

У сiтуацыi, што склалася на Беларусi з кожным годам станавiлася ўсё цяжэй i цяжэй здзяйсняць планы па нацнянальна-культурным развiццi яўрэйскай меншасцi, якая вельмi ўпэўнена шла ўгару ў перыяд найбольшага росквiту беларусiзацыi. Але як толькi апошняя па вiне самiх яе высокiх эшалонаў дзяржаўнай i партыйнай уладаў пачала даваць сур'ёзныя збоi, iстотна затармазiлася развiццё яўрэйскай культуры i асветы. Скарачаюцца сетка i кантынгенты яўрэйскiх навучальных устаноў, падаюць тыражы яўрэйскiх кнiг, газет i часопiсаў. Толькi не пахiснулiся, а, наадварот, нават умацавалiся на Беларусi пазiцыi рускай культуры. Нямала i прадстаўнiкоў творчай яўрэйскай iнтэлiгенцыi стала працаваць на карысць гэтай культуры, ператварылася ў яе пасiўных i актыўных носьбiтаў. Аднак, далека не ўсе.

Зведваючы немалыя цяжкасцi з рэалiзацыяй сваiх нацыянальных iдэалаў i добра разумеючы прычыну ўсяму гэтаму, многiя яўрэi ўсё ж iмкнулiся прысвяцiць свой талент, калi не роднай, дык культуры беларускага народа як карэннай нацыi дадзенага краю. Менавiта ў такiм духу працаваў мастацкi кiраўнiк Ансамбля беларускай народнай песнi i танца Iсак Любан. Вялiкую славу прынесла яму песня “Бывайце здаровы” на словы беларускага паэта Адама Русака. Своеасаблiвым яўрэйскiм падарункам беларускаму народу быў пастаўлены ў 1940 г. першы беларускi нацыянальны балет кампазiтара Мiхаiла Крошнера “Салавей” паводле аднайменнай аповесцi беларускага пiсьменнiка яўрэйскай нацыянальнасцi Змiтрака Бядулi. Хто-хто, а ён мог бы вельмi лёгка перакiнуцца ў рэчышча рускай лiтаратуры i, можа, нават намнога спакайнейшым зрабiў бы свае жыццё. Але пiсьменнiк не стаў на такi шлях, працягваў i ў часы масавых рэпрэсiй узбагачаць спадчыну беларускай мастацкай лiтаратуры.
Вiдаць, у адньм з сваiх раннiх дарэвалюцыйных вершау ён не дзеля прыгожага слоўца пiсаў: “Я люблю бясконца бедную, святую матку-Беларусь”. Такою яна заставалася для мастака i ў канцы 30-х гадоў.

Ва усiх адносiнах балет “Салавей” атрымаўся чыста беларускiм, нацыянальным, хаця аўтарамi музыкi i лiбрэта былi яўрэi. Кампазiтар М.Крошнер разам з сааўтарам сцэнарыя i пастаноўшчыкам Аляксеем Ермалаевым максiмальна улiчылi пажаданнi Зм.Бядулi: “... да стварэння нашага нацыянальнага (меўся на увазе беларускi.— Л. Л.) балета неабходна прасякнуцца самабытнай рытмiкай нашага народа ва усiх яго праявах. Не проста абнаўляць старое, а на аснове гэтага старога знайсцi новыя шляхi. У нашым новым балеце трэба стварыць сваю ўласную школу, свой уласны стыль. Тут патрэбна не так просты запiс фiгур, як сама iх душа — унутраны сэнс, няўлоўныя рысы, тэмпы i настрой беларускага народа” [46]. Гэты балет з вялiкiм поспехам прайшоў 9 i 10 чэрвеня 1940 г. у час Першай дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. У газеце “Правда” ад 11 чэрвеня 1940 г. балет “Салавей” характарызавазся як адзiн “з найцiкавых спектакляў дэкады”.

I ўсё ж падобных прыкладаў, як з балетам “Салавей”, было вельмi i вельмi мала на той час у культурным жыццi Беларусi, якое няўхiльна губляла свой нацыянальны каларыт. Датычыла гэта як беларусаў, так i нацыянальных меншасцяў рэспублiкi, за выключэннем рускай.

Наш кароткi гiстарычны экскурс у 1920-30-я гады пераканаўча сведчыць, што нацыянальныя меншасцi нармальна могуць развiвацца толькх пры умове, калi карэнны народ пачувае сяба поўнаўладным гаспадаром у сваёй краiне, бо толькi тады ён мае жаданне i ў стане паклапацiцца i пра iншых. Страчваючы ж па чыёйсйi вiне свае пазiцыi ў духоўным жыццi роднага краю, такi народ становiцца раўнадушным, абыякавым да ўсялякiх запатрабаванняў нацыянальных меншасцяў. Iх асiмiляцыя ў параўнаннi са сваей асiмiляцыяй здаюцца яму нiкчэмнай дробяззю. Усё гэта трэба мець на ўвазе сёння, калi да актыўнага нацыянальнага жыцця разам з беларусамi ўздымаюцца ўсе прадстаўнiкi iншых народаў, якiх лёс з'яднаў у адну шматэтнiчную сям’ю нашай агульнай краiы. Iх выжыванне, культурны росквiт у вырашальнай ступенi будуць залежаць ад таго, як адраджэнскiя працэсы пойдуць у асяроддзi самога беларускага народа.
Узаемаразуменне i ўзаемападтрымка — вось тыя фактары, што зробяць духоўнае жыццё i дзяржаўнага этнасу, i нацменшасцяў багатым на змест i форму, i, што не менш важна, непадуладным асiмiляцыi, якая прычынiла такую вялiзарную шкоду культурам усiх этнiчных груп нашага краю, акрамя рускай, iстотна збяднiла яго былую культурную адметнасць.

 

          Литература:

1. Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя. Мн., 1989, с. 556.
2. Лiтаратура i мастацтва (у далейшым – ЛiМ). 1990, 2 лютага, с.12.
3. Резолюции пленума ЦК КП(б)Б. 25-29 января 1925 г. Мн., 1925, с.7.
4. Собрание узаконений и распоряжений рабоче-крестьянского правительства Белорусской Социалистической Советской Республики. Мн., 1924, с. 5.
5. Полымя. 1925, №4, с. 119.
6. Тамсама, с. 126.
7. Тамсама, с. 129.
8. Тамсама, с. 131, 133.
9. Тамсама, с. 138.
10. Тамсама.
11. Тамсама, №5, с. 192, 194, 196.
12. Матэрыялы да справаздачы Цэнтральнага камiтэту КП(б)Б. Мн., 1930, с. 169.
13. Полымя. 1935, №5, с. 189, 191.
14. Платун А.М. Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.-Л., 1931, с. 41-42.
15. Записки Белгиоуниверситета. Мн., 1929, с. 30.
16. Звязда. 1930, 14 лiпеня.
17. Тамсама, 20 чэрвеня.
18. Просвеўенiе нацiональностей. 1930, №9-10, с. 14.
19. Звязда. 1930, 15 снежня.
20. Да ХIII зьезду КП(б)Б. Мат эоыялы да справаздачы Цэнтральнага камiтэту КП(б)Б. Мн., 1930, с. 65.
21. Звязда. 1930, 20 чэрвеня.
22. Тамсама, 21 мая.
23. Тамсама, 24 верасня.
24. Скир А. Еврейская духовная культура в Белоруссии. Мн., 1995, с. 72.
25. Матерiалы к докладу Совета Народных Комiссаров БССР Совету Народных Комiссаров СССР. Мн., 1928, с. 233.
26. Просвещение национальностей. 1931, №9, с. 83.
27. Иоффе Э.Г. Страницы истории евреев Белоруссии. Мн., 1996, с. 95.
28. ЛiМ. 1989, 12 мая, с. 13.
29. Полесская правда. 1929, 10 февраля.
30. Резолюции пленума ЦК КП(б)Б. 25-29 января 1925 г., с. 7.
31. Iофэ Э. I Бядуля выбраў беларускую... ЛiМ. 1994, 4 лiстапада.
32. Звязда. 1930, 11 чэрвеня.
33. Узвышша. 1930, №2, с. 109.
34. Камунiстычнае выхаванне. 1931, №5, с. 7-8; Звязда. 1931, 16 красавiка.
35. Вальфсон С. Iдэолёгiя i мэтодолёгiя нацдэмократызму. Мн., 1931, с. 7.
36. Тамсама, с. 86.
37. Звязда. 1930, 24 снежня.
38. Маладняк. 1930, №12, с. 103-127.
39. Гiкала Н.Ф. Адчотны даклад ХV з’езду аб рабоце ЦК КП(б)Б 17 студзеня 1934 г. Мн., 1934, с. 47, 51, 69.
40. Звязда. 1930, 15 снежня.
41. Тамсама, 27 красавiка.
42. Вольскi Вiт. Жыццё i творчасць Юрыя Пэна // Полымя рэволюцыi. 1937, №4, с. 172, 181, 182.
43. Большэвiк Беларусi. 1937, №6, с. 84.
44. Маладняк. 1930, №8-9, с. 141.
45. Яго цёзка Мацей Берман у 1930-я гады ўзначальваў ГУЛАГ АДПУ СССР (з 1937 г. – ГУЛАГ НКУС СССР).
46. Цыт. па: “ЛiМ”. 1990, 24 жнiўня, с. 10.

 
 
Яндекс.Метрика