Сталiн i савецкае грамадзтва

 

          Сымон БАРЫС (Менск)

 

          1. Савецкая улада й сталiнiзм


У ХХ стагоддзi было некалькi дыктатараў, або тыранаў, як у старыя часы гаварылi пра iх. Зь iх найбольш жахлiвыя – Адольф Гiтлер i Iосiф Сталiн, якiя былi вартыя адзiн аднаго й параўнаць iх магчыма толькi зь Iванам IV Жахлiвым. Менавiта Гiтлер i Сталiн развязалi Другую сусьветную вайну ў вынiку патуральнiцтва й саступак з боку краiн Лiгi Нацый. Пад чырвонымi сьцягамi абодва дыктатары залiвалi й сваю й чужую землi крывёю. Адзiн бальшавiк-iнтэрнацыяналiст зь сярпом i молатам на сьцягу хацеў усталяваць сацыялiзм ва ўсiм сьвеце з цэнтрам у Маскве, другi – нацыянал-сацыялiст са свасьцiкай на чырвоным сьцягу хацеў падпарадкаваць увесь сьвет i стварыць сацыялiзм толькi для нямецкай нацыi з цэнтрам у Бэрлiне. У народаў сьвету хапiла розуму, мужнасьцi ды сiлаў, каб зь дзьвюх бедаў выбраць меншую й разграмiць фашызм у Эўропе.

Сталiнскi рэжым рухнуў у СССР у вынiку разьвiцьця сацыяльнага становiшча грамадзтва й насьпелых унутраных эканамiчных праблем. А галоўную ролю ў крушэньнi сталiнiзму адыгралi першыя кiраўнiкi Камунiстычнай партыi Савецкага Саюза Мiкiта Хрушчоў i Мiхаiл Гарбачоў. М.Хрушчоў, каб не раскрываць усю сутнасьць сталiнiзму й каб уратаваць Камунiстычную партыю прыдумаў для сталiнскiх метадаў кiраўнiцтва паняцьце «культ асобы», што фактычна азначае «самаўладдзе», «абсалютызм». Бальшавiцкая сыстэма ўлады ў СССР, гiтлераўскi рэжым у Нямеччыне й фашысцкая ўлада Мусалiнi ў Iталii атрымала ў палiтолягаў i гiсторыкаў назву “таталiтарызм” (ад лац. tаtalis – увесь, цэлы, поўны).

Савецкая таталiтарная сыстэма бярэ пачатак з 1918 г., з часоў “ваеннага камунiзму”. Аднак пачаткi яго сягаюць у 1917 год, калi былi забаронены газэты лiберальнага кiрунку й спынена дзейнасьць усiх партый, апрача РК(б) i левых эсэраў. Палiтоляг Аляксандар Якаўлеў у кнiзе «Омут памяти» пiсаў, што рэвалюцыя ў Расii закончылася пасьля захопу ўлады бальшавiкамi, бо ня стала свабоды друку й свабоды дзейнасьцi розных партый.

У часы НЭПа (1921–1928 гг.) дапускалася аслабленьне дыктатарскiх метадаў кiраваньня эканомiкай. У краiне ўводзiлася свабода гандлю, якая раней была немагчыма ў гады вайны. Аднак i НЭП выклiкаў незадаволенасьць сялян, бо iснавалi так званыя “нажнiцы цэн”, калi цэны на прамысловыя тавары былi значна даражэйшыя, чым на сельскагаспадарчую прадукцыю. Пры аднапартыйнай сыстэме назiралася дэмакратызацыя грамадзкага жыцьця, прызнаньне прынцыпаў народаўладдзя, свабоды й роўнасцi грамадзянаў. У 1923 г. бальшавiцкiя ўлады аб’явiлi амнiстыю беларускiм палiтычным дзеячам. У вынiку шмат хто зь вядомых палiтычных дзеячаў (напрыклад, В.Ластоўскi, А.Цвiкевiч, П.Бадунова й iнш.) вярнулiся з эмiграцыi на Радзiму. I гэты ўчынак ў гады рэпрэсiй каштаваў iм жыцьця.

Скасаваньне НЭПа й пераход да суцэльнай, пераважна да прымусовай, калектывiзацыi сялянскiх гаспадарак прывялi да дыктатарскiх метадаў кiраваньня ўсiмi эканамiчнымi працэсамi. Да 1929 г. левы, трацкiсцкi, i правы ўхiлы ў партыi бальшавiкоў былi зломлены. Найбольш папулярныя рэвалюцыянеры, удзельнiкi кастрычнiцкага перавароту, былi адхiлены ад улады. Засталiся толькi тыя, хто ня меў сваёй уласнай пазiцыi й прывык толькi падпарадкоўвацца й выконваць волю Генэральнага сакратара ЦК УКП(б) I.Сталiна. Нельга сказаць, што камунiсты-бальшавiкi ня бачылi, куды вядзе савецкую дзяржаву iх правадыр. Бачылi й спрабавалi нешта зрабiць, але было ўжо позна. У 1932 г. М.Н.Руцiн, былы першы сакратар Краснапрэсьненскага райкаму партыi г. Масквы, быў выключаны з УКП(б) за правы ўхiл, стварыў «Саюз марксiстаў-ленiнцаў» дзеля «лiквiдацыi дыктатуры Сталiна й яго клiкi». Аднак Руцiн i яго прыхiльнiкi хутка былi арыштаваныя, а ў 1937 г. расстраляныя.

Сталiна можна было адхiлiць ад улады толькi на XVII зьездзе УКП(б) у 1934 г., калi б волю й настойлiвасьць праявiў С.М.Кiраў. Пасля забойства Кiрава рэпрэсii сталi масавымi, а ўлада Сталiна – фактычна бязьмежнай. Былi расстраляныя або аказалiся ў лягерах тысячы прадстаўнiкоў iнтэлiгенцыi ня толькi беларускай, але й рускай: фiзык Л.Ландау, iнжынеры А.Тупалеў, С.Каралёў, акадэмiк М.Вавiлаў i iнш. У размах рэпрэсiй, калi хто мог ратавацца, старалiся выкарыстваць такую магчымасьць. Так, паўнамоцны прадстаўнiк СССР у Балгарыi Фёдар Раскольнiкаў (адважны рэвалюцыянер, герой грамадзянскай вайны, якi ўзнагароджаны двума ордэнамi Чырвонага Сьцяга, камандуючы Балтыйскiм флотам у 1920 г.) адмовiўся ў 1938 г. вярнуцца ў СССР i накiраваў вялiкае пасланьне Сталiну, у якiм абвiнавацiў правадыра ў захопе ўлады й раскрыў сутнасьць сталiнскай улады. У 1939 г. Раскольнiкаў чамусьцi памёр за мяжой яшчэ ў маладым веку – яму было ўсяго 47 гадоў.

Аднак у той жа час, калi Ф.Раскольнiкаў крытыкаваў Сталiна, з розных куткоў Савецкага Саюза “правадыру ўсiх народаў” (яго так называлi на сходах i ў газэтах) паступалi лiсты, у якiх пiсалi падзяку й усхвалялi яго дзейнасьць. Неабходна хоць коратка расказаць пра «Пiсьмо беларускага народа вялiкаму Сталiну». Гэта пiсьмо было вышыта рознакаляровымi шаўковымi нiткамi на 24 абшытых белым шоўкам лiстох. На першай старонцы – назва пiсьма, на апошняй – герб БССР. Гэта быў калектыўны твор, над якiм працавалi 70 майстрых-вышывальшчыц. Кiраваў творчай работай мастак Мiкалай Пашкевiч, якi ў гады Другой сусьветнай вайны знайшоў прытулак на Захадзе. Пiсьмо было багата аздоблена беларускiм арнаментам. Пераказ пiсьма ў вершах зрабiлi паэты Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка ды iншыя.

Прывяду некалькi строф з гэтага пiсьма.
Хай смутак вачэй тваiх нiколi не росiць, –
Цi сонейка захад, цi сонейка ўсход!
Прымi ж прывiтанне, якое прыносiць
Табе, правадыр, беларускi народ.
Ты сонца для нас, што зямлю асвяцiла,
I ласкай сагрэла палi, гарады.
Ты рэк паўнаводных iмклiвая сiла,
Празрыстасць крынiц – дарагi правадыр.
Праз тры рэвалюцыi, бойкi, паўстаннi
Ты вёў з перамогаю нашы рады.
Ты нашых садоў i палёў красаванне,
Ты наша вясна – дарагi правадыр.

Для захаваньня такога каштоўнага пiсьма беларускiя разьбяры вырабiлi дзiвосны куфар з мноства кавалачкаў дрэва розных парод.

На VIII назвычайным зьездзе Саветаў СССР у Маскве 5 сьнежня 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, напiсаная Мiкалаем Бухарыным, якую назвалi “сталiнскай”. Пасьля адзначалi штогод 5 сьнежня як сьвята – Дзень Сталiнскай Канстытуцыi. На тым жа зьездзе 28 лiстапада беларуская дэлегацыя, якая складалася з вышэйшых кiраўнiкоў рэспублiкi, знаных дзеячаў навукi й мастацтва, уручыла «Пiсьмо беларускага народа вялiкаму Сталiну». Непасрэдна нясла дарагi фалiянт работнiца-стаханаўка Дуня Кiсель у суправаджэньнi беларускай дэлегацыi.

21 сьнежня 1949 г. у Савецкiм Саюзе шырока адзначалася 70-годдзе з дня нараджэньня Сталiна. У Беларусi пiсьменьнiкi напiсалi вялiкае вершаванае “Пiсьмо Вялiкаму Сталiна”. Яно было надрукавана ў многiх беларускiх газэтах i заняло адну старонку (мела 94 страфы). Яно заканчвалася наступнымi строфамi:

У дзень твайго сямiдзесяцiгоддзя,
Яшчэ цясней яднаем мы рады,
Да камунiзма мы з табою пойдзем,
На подзвiгi гатовыя заўжды.
Ты наша сонца, наша красаванне,
Жывi ж, наш бацька любы, многа год.
Прымi ж ад сэрцаў чыстых прывiтанне,
Што беларускi шле табе народ!

Расхвальваньне асобы Сталiна, празьмернае перабольшваньне яго ролi ва ўсiх справах дасягнулi пасьля гэтага юбiлею такога размаху, што яго нават абагаўлялi й ставiлi вялiкiя помнiкi ва ўсiх савецкiх гарадох. У гады Вялiкай Айчыннай вайны гiмн Савецкай дзяржавы «Iнтэрнацыянал» быў заменены на Дзяржаўны гiмн Савецкага Саюза, у якiм зьявiлiся такiя радкi:

Скрозь годы сияло нам солнце свободы
И Ленин великий нам путь озарил,
Нас вырастил Сталин на верность народу,
На труд и на подвиги нас вдохновил.

Iмя Сталiна зьявiлася ў многiх песьнях, асаблiва ў армейскiх. Нагадаю хаця б такую: «Артиллеристы, Сталин дал приказ…».

Дзейнасьць i жыцьцёвы шлях I.Сталiна, як i кнiга «Гасудар» Н.Макiявелi, сталi прыкладам для многiх дыктатараў.

Для бальшавiцкай таталiтарнай сыстэмы характэрныя наступныя прыкметы: панаваньне агульнай дзяржаўнай уласнасьцi на сродкi вытворчасьцi (зямлю, фабрыкi й заводы), аднапартыйная сыстэма са строгай цэнтралiзацыяй, панаваньне адной марксiсцка-ленiнскай iдэалёгii, апора партыйнага апарату на карныя ворганы. У Савецкiм Саюзе дыктатура бальшавiцкай партыi афiцыйна называлася дыктатурай пралетарыяту. Аднак рабочы клас, аб’яднаны ў прафсаюзы, уплываць на партыю бальшавiкоў ня мог, а партыйныя камiтэты поўнасьцю падпарадкавалi сабе ня толькi фабрычна-заводзкiя камiтэты, але й адмiнiстрацыю фабрык i заводаў. Нават калгасы й кааператыўныя арганiзацыi ператварылiся па сутнасьцi ў дзяржаўныя арганiзацыi. Прафсаюзныя й камсамольскiя арганiзацыi хоць i заставалiся грамадзкiмi арганiзацыямi, знаходзiлiся пад партыйным кантролем. Калi ўнiкнуць у сутнасьць савецкiх ворганаў улады, дык рэальнай улады яны ня мелi. Аб рэальнай савецкай уладзе можна гаварыць толькi ў адносiнах да Саветаў, якiя iснавалi ў 1917 i 1990–1991 гадох.

Бальшавiцкая сыстэма ўлады дапускала падзел улады. Так, iснавалi й дзейнiчалi «дырэктыўныя ворганы» (партыйныя камiтэты), прадстаўнiчыя органы (сэсii Саветаў дэпутатаў працоўных, камiтэты прафсаюзаў), выканаўчыя й распарадчыя ворганы (Савет Народных камiсараў, Савет Мiнiстраў, Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркi, Савет Мiнiстраў рэспублiкi, Савет Народнай Гаспадаркi рэспублiкi, аблвыканкамы, райвыканкамы, выканкамы сельсаветаў, ворганы кантролю (пракуратура, народны кантроль, рэвiзiйныя арганiзацыi), судовыя ворганы, грамадзкiя ворганы. I нават пры такiм падзеле ўлад захоўвалася дыктатура адной галiны ўлады ВКП(б), або па-беларуску — УКП(б), якая з 1952 г. называлася КПСС. Улада ў самой УКП(б) трымалася на строгай дысцыплiне й безумоўным падпарадкаваньнi “па вертыкалi” нiжэйшай арганiзацыi вышэйшай, а вышэйшай – першай асобе, якiм быў Генэральны сакратар ЦК УКП(б). Вертыкаль партыйнай падпарадкаванасьцi будавалася “зьнiзу” даверху, такiм чынам, парткам заводу – райкам – гаркам – абкам – ЦК КП(б) саюзнай рэспублiкi – ЦК УКП(б).

УКП(б)–КПСС была адзiнкай у дзяржаўнай структуры СССР, што пазьней, у 1977 г. было замацавана артыкулам 5 Канстытуцыi СССР як кiруючая й накiроўваючая сiла савецкага грамадзтва. Камунiсты ў СССР кiравалi ўсiм: i гаспадарчымi прадпрыемствамi, i ўзброенымi сiламi, i судамi, i грамадзкiмi арганiзацыямi. Нават прафсаюзныя арганiзацыi й ўстановы прафсаюзаў апекавалiся партыйнымi ворганамi УКП(б).

Грамадзкая моладзевая арганiзацыя ВЛКСМ (камсамол) падпарадкоўвалася толькi Камунiстычнай партыi й дзейнiчала пад яе кантролем. Усе камсамольскiя й прафсаюзныя арганiзацыi курыравалiся (апякавалiся) адпаведнымi партыйнымi ворганамi: пярвiчныя камсамольская й прафсаюзная арганiзацыi – партыйным сакратаром пярвiчнай партыйнай арганiзацыi прадпрыемствы або ўстановы, прафкамы фабрык i заводаў – адпаведнымi фабрычнымi й заводзкiмi парткамамi, абкамы камсамолу й абласныя саветы прафсаюзаў – абласнымi камiтэтамi партыi, ЦК ЛКСМБ i Белсаўпроф Цэнтральным Камiтэтам КП(б) Беларусi.

Назiраўся татальны кантроль з боку Камунiстычнай партыi й у iншых дзяржаўных i грамадзкiх арганiзацыях. Ва ўсiх установах й на прадпрыемствах былi ўтвораны пярвiчныя партыйныя арганiзацыi. Яны падпарадкоўвалiся райкаму або гаркаму Камунiстычнай партыi й мелi права кантролю за дзейнасьцю прадпрыемства й арганiзацыi, калi гэта была цывiльная (грамадзянская) арганiзацыя. У вайсковых, мiлiцэйскiх i ўрадавых установах пярвiчныя партыйныя арганiзацыi права такога кантролю за дзейнасьцю адмiнiстрацыi ня мелi.

Палiтычны рэжым у СССР у 1930-я гады

Таталiтарызм Культ асобы

Дзяржаўны сацыялiзм Сталiна

Звышэцэнтралiзаваная структура ўлады Манаполiя УКП(б)

Разгалiнаваная сыстэма карных ворганаў Сталiнiзм

Карная сiстэма СССР у 1930-я гады

Карныя ворганы СССР у 1930-я гады

Судовыя ворганы Пазасудовыя ворганы Пракуратура СССР

11,7% спраў 88,3% спраў

Вярхоўны суд СССР Асобая нарада НКУС Генеральны

Пракурор СССР

Вярхоўны суд Калегiя АДПУ Пракурор

Рэспублiкi рэспублiкi

Абласны суд “Тройкi” Пракурор вобласцi

Народны суд “Двойкi” Пракурор траёна

Ваенны трыбунал Ваенны пракурор

У савецкiх людзей стаўленьне да сталiнскага рэжыму было рознае: адныя абагаўлялi Сталiна, iншыя – баялiся, а многiя – ненавiдзелi. Сваю ацэнку народ мог выказаць толькi ў фальклёры, часьцей за ўсё ў анекдотах. Прывяду некалькi прыкладаў з часоў Сталiна, Хрушчова й Брэжнева.

1. – Как расшифровать ВКП(б)?
- Второе крепостное право большевиков.
2. Молiцца бабуля ў царкве, а ў яе пытаюцца:.
– За каго молiшся, бабуля?
– За Ленiна – вучыцеля, за Сталiна – мучыцеля, за Булганiна – турыста, за Хрушчова – аферыста, за Радзiму-мацi, каб не дала прапасьцi.
3. – Як жылося?
– Пры Ленiне было, як у метро: вакол цёмна, а ўперадзе – лiхтар. Пры Сталiне, як у аўтобусе: палова сядзiць, палова трасецца й выйсцi ня можа. Пры Хрушчове, як увосень у моры на караблi: гойдае й кiдае ў розныя бакi. Пры Брэжневе, як у самалёце: адзiн за штурвалам, а астатнiх ванiць. А пры Гарбачове, як у таксi: чым далей, тым даражэй.

Падумайце над сутнасьцю зьместу гэтых анекдотаў. Яны маюць глыбiнны сэнс i даюць кароткую характарыстыку савецкiх правадыроў.

Важна адзначыць некаторыя рысы ўлады найбольш яркiх правадыроў КПСС. Сталiна баялiся й абагаўлялi. За гады бальшавiцкай дыктатуры было рэпрасавана 32 млн. чалавек. Гэту лiчбу ўстанавiла Камiсiя па рэабiлiтацыi пры Прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыi. Старшыня Камiсii Аляксандар Якаўлеў заявiў, што ў грамадзянскую вайну ў Расеi загiнулi 13 млн. чалавек, а ў час рэпрэсiй — 15 млн. чалавек. Былы старшыня КДБ СССР В. Кручкоў прызнаў, што ў 1930—1953 гг. было рэпрасавана 4 млн. Чалавек, але ж рэпрэсii праводзiлiся з 1918 г.!

Сьмерць Сталiна (5 сакавiка 1953 г.) выклiкала ў адной палове насельнiцтва СССР радасьць i надзею на лепшую будучыню, а ў другой – гора. Многiя перажывалi й плакалi. Пасьля спробы М.С.Хрушчова зьмякчыць савецкi рэжым i некалькi рэфармаваць сыстэму, наступiлi брэжнеўскiя часы (1964–1982 гг.) застою, калi зноў сталi абмяжоўвацца свабода слова й пачалi панаваць дыктатарскiя метады кiраваньня. Тыя, хто асьмелiўся крытыкаваць уладу, аказалiся або ў шпiталях для душэўнахворых або за кратамi. Пiсьменьнiк Аляксандар Салжанiцын быў высланы за межы СССР i пазбаўлены грамадзянства СССР, а акадэмiк Андрэй Сахараў адпраўлены ў закрыты горад Арзамас, абмежаваны свабодай перамяшчэньня й пад нагляд супрацоўнiкаў КДБ.

Прыход да ўлады Ю.У.Андропава прывёў да ўзмацненьня строгасьцi дысцыплiны ва ўсiх установах. Характэрная дэталь – у першы дзень яго праўленьня ў Менску каля штаба ЧБВА паставiлi вартавога каля варотаў й гэты пост застаўся там назаўсёды. Праўленьне Андропава характэрна тым, што ўсiх прымушалi працаваць. I калi больш месяца працаздольны чалавек не працаваў, яго прымушалi працаваць карныя ворганы. У буднiя днi ўдзень у гарадох па ўсёй краiне (i ў Беларусi таксама) мiлiцыянеры рабiлi аблавы на людзей у кiнатэатрах, цырульнях, унiвермагах, палiклiнiках. Затрымлiвалi там усiх, iншых садзiлi ў аўтобусы й правяралi дакумэнты, выяснялi, чаму ў гэты час не на рабоце. Калi выявiлi, што чалавек павiнен быць на працы, а яго злавiлi ў краме, дык ён i яго начальнiк атрымоўвалi адмiнiстрацыйнае спагнаньне.

 

          2. Сацыяльная структура савецкага грамадзтва 1928–1958 гадоў


У Савецкiм Саюзе клясычная мадэль савецкага грамадзства iснавала ў 1928—1958 гг. (каля 30 гадоў). Яна склалася пад “мудрым” кiраўнiцтвам правадыра савецкага народу iосiфа Вiсарыёнавiча Сталiна. i гэтую мадэль можна назваць “сталiнскай”. Чаму сталiнская мадэль савецкага грамадзства абмяжоўваецца гэтымi гадамi? А таму што клясычная сталiнская мадэль можа ўпiсвацца толькi ў гэты тэрмiн. Да 1928 г. у СССР праводзiлася ленiнская новая эканамiчная палiтыка (НЭП). А ў 1958 г. з сыстэмы ГУЛАГу былi вызвалены палiтычныя вязьнi, зацьверджаны “Асновы крымiнальнага заканадаўства”. Высновы па сацыяльная структуры савецкага грамадзства перыяду сталiнскай мадэлi мы зрабiлi на аснове палiтычных i грамадзянскiх правоў i таго сацыяльнага становiшча, якое займалi асобныя групы насельнiцтва ў Савецкiм Саюзе. Мы разгледзелi заняткi асобных сацыяльных груп, iх адносiны да ўлады, становiшча ў дзяржаўнай iерархii й аплаце працы работнiкаў пэўных груп.

З далёкiх часоў узнiкненьня цывiлiзацый вылучаецца некалькi сацыяльных груп: сяляне, рамесьнiкi, наёмныя рабочыя (работнiкi), гандляры, вайскоўцы, рабы, уладнiкi (чыноўнiкi), iнтэлiгенты й навукоўцы. I як бы не зьмянялася грамадзтва гэтыя сацыяльныя групы заставалiся. Калi ўзяць фармацыйную перыядызацыю сусьветнай гiсторыi, якая была пануючай у савецкай гiстарыяграфii (першабытнаабшчынны, рабаўладальнiцкi, феадальны, капiталiстычны, сацыялiстычны лады) i тэхналагiчную клясыфiкацыю грамадзтваў (першабытнаабшчыннае, аграрнае, iндустрыяльнае, iнфармацыйнае грамадзтва) названыя сацыяльныя групы насельнiцтва прасочваюцца ў кожным ладзе i ў кожным грамадзтве, але суадносiны любой сацыяльнай групы да ўсяго грамадзтва будуць розныя ў кожнай дзяржаве. I такая розьнiца ў сацыяльнай структуры тлумачыцца становiшчам i развiтасьцю гаспадаркi й тэхнiкi.

Разгледзiм сталiнскую мадэль сацыялiстычнага грамадзтва ў СССР. Паводле Канстытуцыi СССР, прынятай ў 1936 г., якую называлi “Сталiнскай”, СССР зьяўлялася дзяржавай рабочых i сялян. У Канстытуцыi СССР, прынятай у 1977 г. за брэжнеўскiм часам было запiсана, што СССР зьяўляецца дзяржавай рабочых, сялян i iнтэлiгенцыi, якая выйшла з народа. Рабочыя й сяляне дэкляравалiся й ўспрымалiся як два дружалюбныя класы. Iнтэлiгенцыя клясам не лiчылася. Нагадаем, што саслоўi (станы) i грамадзянскiя чыны ў Савецкай Расеi былi адменены адразу пасьля зьдзяйсьненьня Кастрычнiцкай рэвалюцыi (10 лiстапада 1917 г.). Афiцыйна ў СССР саслоўяў не было, але сацыяльныя групы iснавалi, i яны прыкметна адрознiвалiся сваiмi грамадзянскiмi й палiтычнымi правамi й сваiм эканамiчным становiшчам у грамадзтве. У Савецкiм Саюзе нiколi ў друку не пiсалi, што ў СССР iснуе рабства й прыгоннае права, але гэта мела мейсца. А не пiсалi таму, што без дазволу цэнзара нельга было надрукаваць анiчога, што супярэчыла афiцыйнай камунiстычнай iдэалёгii. Савецкае рабства – гэта крымiнальныя й палiтычныя вязьнi ГУЛАГу й «спецпасяленцы», а таксама адпраўленыя ў працоўныя лягеры рэпатрыянты. Савецкiя прыгонныя — гэта калгасьнiкi ў 1930—1973 гг. i рабочыя ў 1940—1956 гг. Рабочыя ня мелi права ў гэты час пакiнуць работу на фабрыцы або заводзе. Звальненьне iх з працы па ўласным жаданьнi не дапускалася. На пачатку 1950-х гадоў у савецкiх лягерах знаходзiлiся 2 561 тысяча зьняволеных, болей чым у 1937 г. Многiя зь iх былi на катаржных работах i ў гады вайны афiцыйна працавалi 12—16 гадзiн у суткi, а кармiлi горш, чым на царскай катарзе.

Сяляне, як некалi прыгонныя, ня мелi права пакiнуць вёску (калгас цi саўгас) i ўладкавацца на працу дзесьцi ў горадзе. I такая забарона на зьмену працы й месцажыхарства калгасьнiкаў дзейнiчала з 1937 г., калi 17 сакавiка быў прыняты закон, якi забараняў калгасьнiкам пакiдаць калгасы й аж да 1973 г., калi пашпарты пачалi выдаваць i калгаснiкам. I такое здарылася таму, што Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР ратыфiкаваў 18 верасьня 1973 г. мiжнародныя пакты «Аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правох» i «Аб грамадзянскiх i палiтычных правох», якiя былi падпiсаны ад iмя СССР у Нью-Ёрку яшчэ 18 сакавiка 1968 г.

Для кантролю за рабочымi, калгасьнiкамi й спэцпасяленцамi ў верасьнi 1933 г. была ўведзена сыстэма прапiскi й ўнутраных пашпартоў, у якiх на прадпрыемствах рабiлi адзнаку аб мейсцы працы. Такiм чынам, афiцыйна ў СССР з 1933 да 1973 г. iснавала сыстэма замацаваньня калгасьнiкаў за калгасамi, або савецкае прыгоннае права. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў савецкiм фальклёры: у анекдотах i прыпеўках.

На вясковых вечарынках падвыпiтыя вясёлыя кабеты сьпявалi:

Сядзела баба на ральлi
i лiчыла працаднi.
— Працадзень, працадзень,
Дай мне хлеба хоць на дзень.
Або яны заводзiлi такую Брыгадзiру падгадзiла,
Прэдседацелю дала —
На работу не хадзiла
i стаханаўкай была.
У калгасе добра жыць
Адзiн робiць — сем ляжыць
Цi як сонца прыпячэць,
Дык i той уцячэць.

Дастаткова была засьпяваць хоць адну гэтую прыпеўку, каб трапiць у ворган НКУС, дзе аформiлi б крымiнальную справу па палiтычным артыкуле 58 Крымiнальнага кодэксу РСФСР (i iм таксама карысталiся ў Беларускай ССР). А пасьля афармленьня крымiнальнай справы сьпявачку цi сьпявала па рашэньнi “тройкi” або “двойкi” адпраўлялi ў калёнiю ГУЛАГу (у Сiбiр, або Далёкi Усход, на Поўнач або Казахстан).

Як вядома да 1973 г. калгасьнiкам пашпартоў не выдавалi. У 1950-1960-х гг. калгасьнiк мог атрымаць пашпарт пры наступных умовах: завербавацца й паехаць на новабудоўлю камунiзму або лесараспрацоўку на Поўнач СССР, на працу ў шахты Данбасу альбо Кузбасу, пайсьцi на службу ў мiлiцыi або адсядзеўшы ў турме за хулiганства цi за выраб самагонкi. У такiм выпадку прыгонны селянiн ператвараўся ў гарадзкога савецкага рабочага й мог пасялiцца ў iнтэрнаце. Калi хлопец або дзяўчына зь вёскi паступалi ў неаграрныя прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы, тэхнiкумы, iнстытуты або ўнiвэрсiтэты, дык iм таксама выдавалi пашпарты i яны станавiлiся праз нейкi час гараджанамi (рабочымi або iнтэлiгентамi).

Паднявольная праца прыгонных калгаснiкаў на працаднi, на якiя выдавалi толькi па некалькi сот грамаў збожжа, i прымусовая катаржная праца вязьняў у папраўча-працоўных лягерах давала магчымасьць савецкаму ўраду праводзiць паскоранымi тэмпамi iндустрыялiзацыю краiны, будаваць вялiкiя каналы (Беламорска-Балтыйскi, Волга-Донскi), пракладваць ў тайзе чыгуначныя магiстралi (у Комi АССР i БАМ), будаваць буйныя ГЭСы, дабываць руду й вугаль, нарыхтоўваць будаўнiчы лес i адначасова зьнiжаць цэны на тавары. Па афiцыйных дадзеных праз савецкiя лягеры прайшло 10 млн. чалавек, зь iх 600 тысяч беларусаў. На мой погляд, абедзьве гэтыя лiчбы значна занiжаны. А калi ўлiчыць, што палова з усiх вязьняў былi асуджаны беспадстаўна, дык можна гаварыць сур’ёзна пра наўмыснае ператварэньне савецкiх грамадзянаў у рабоў. А непаслухмяных i ганарлiвых рабоў адпраўлялi на той сьвет, каб запалохаць астатнiх. Ды й самi яны гiнулi ад цяжкай працы, голаду й холаду.

Зьняволеныя й спэцпасяленцы ў СССР поўнасьцю адпавядалi азначэньню клясычнага рабства. Па меркаваньню амэрыканскiх вучоных (у прыватнасьцi, В.Вэстэрмана), рабамi зьяўляюцца людзi, пазбаўленыя чатырох свабод: статуса свабоднага чалавека, асабiстай недатыкальнасьцi, свабоды выбару сфэры дзейнасьцi й свабоды перамяшчэньня па краiне. Такiмi можна лiчыць усiх вязьняў ГУЛАГу. Толькi ў СiбЛАГу АДПУ ў 1931—1932 гг. было створана 354 сельскагаспадарчыя, прамысловыя, лясныя камендатуры, на ўлiку якiх 1 кастрычнiка 1931 г. было 284 921 чалавек, у тым дiку больш за 60 тысячаў ураджэнцаў Беларусi.

Што датычыцца савецкiх калгасьнiкаў, дык яны былi ўпадоблены да прыгонных сялян, былi пазбаўлены свабоды выбару дзейнасьцi й свабоды перамяшчэньня, але яны мелi статус свабодных людзей, асабiстай недатыкальнасьцi. Прыгонных калгасьнiкаў, якiя не выпрацоўвалi мiнiмум працадзён або калi яны выказвалi свой пратэст за недастойную ацэнку й нiзкую аплату iх працы, адпраўлялi ў працоўную калёнiю ГУЛАГу, iншымi словамi ператваралi на некалькi гадоў у рабоў.

Мной вылучана 6 нiжэйшых груп i 7 кiруючых груп (сярэдняга й вышэйшага зьвяна). На вярху савецкай сацыяльнай лесьвiцы знаходзiўся Генэральны сакратар ЦК ВКП(б) (з кастрычнiка 1952 г. да 1991 г. — Генеральны сакратар ЦК КПСС, з 1953 г. да 1964 г. – Першы сакратар ЦК КПСС). На самай нiжняй ступеньцы гэтай сацыяльнай лесьвiцы знаходзiлiся зьняволеныя (iнакш рабы) i спэцпасяленцы.

Вельмi неаднародную сацыяльную групу складаў кляс дзяржаўных служачых i iнтэлiгенцыi. Яго вышэйшы пласт складала “наменклатура”. Слова гэта паходзiць ад лац. nomenclatura – росьпiс iмён. Iснаваў пералiк кiруючых пасад, назначэньне на якiя зацьверджвалася партыйнымi ворганамi. Iснавалi й сьпiсы дастойных правераных асоб, якiх перамяшчалi па службовай лесьвiцы партыйныя ворганы. У “спiсы дастойных” маглi трапiць тыя асобы, якiя закончылi Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС або Вышэйшыя партыйныя школы пры ЦК КП саюзных рэспублiк. Кандыдатамi ў “спiс дастойных” станавiлiся тыя асобы, якiя закончылi Цэнтральную камсамольскую школу (у Маскве) або Рэспублiканскiя камсамольскiя школы ў сталiцах саюзных рэспублiк.

У савецкай гiстарыяграфii быў прыняты марксiсцка-ленiнскi падыход да гiсторыi; сусветная гiсторыя падзялалася на фармацыi – рабаўладальнiцкi лад, феадальны лад, капiталiстычны лад, сацыялiстычны лад. Рабаўладальнiцкi лад у чыстым арыгiнальным выглядзе не iснаваў: былi сяляне, рамесьнiкi, рабаўладальнiкi (землеўладальнiкi) i рабы. Пра тое, што сяляне, рамесьнiкi й рабы былi ва ўсiх цывiлiзацыях, у савецкiх падручнiках па гiсторыi не пiсалi, бо гэта супярэчыла клясавай тэорыi “навуковага камунiзму” й фармацыйнаму падыходу да гiсторыi. Нядаўна на мiжнароднай канферэнцыi ў Вашынгтоне быў абнародаваны такi факт. У пачатку ХХi ст. штогод становяцца ахвярамi гандлю рабамi каля 4 мiльёнаў чалавек. Рабамi трэба лiчыць I сучасных зьняволеных па рашэннi судоў. А сяляне, пачынаючы ад распаду першабытнаабшчыннага ладу — ад старажытнасьцi да нашых дзён, iснавалi ўвесь час.

Савецкае грамадзтва можна паказаць у выглядзе сацыяльнай лесьвiцы:

Сацыяльная лесьвiца савецкага грамадзтва 1928-1958 гг. на аснове грамадзянскiх i палiтычных правоў

Генэральны сакратар ЦК ВКП(б)

Сакратары ЦК i члены Палiтбюро ЦК ВКП(б)

Члены ЦК ВКП(б), першыя сакратары кампартый саюзных рэспублiк, першыя сакратары абкамаў ВКП(б), мiнiстры саюзных мiнiстэрстваў

Члены ЦК саюзных рэспублiк, мiнiстры саюзных рэспублiк, першыя сакратары гаркамаў i райкамаў ВКП(б)

Работнiкi абласных i раённых партыйных камiтэтаў, сакратары парткамаў прадпрыемстваў, супрацоўнiкi АДПУ (НКДБ, МДБ)

Работнiкi гарвыканкамаў i райвыканкамаў, суддзi

Дырэктары заводаў i саўгасаў, старшынi калгасаў

Служачыя дзяржаўных i прафсаюзных ворганаў, афiцэры войск i мiлiцыi, вучоныя

Iнжынеры, лекары, настаўнiкi

Сяржанты, старшыны, медсёстры

Рабочыя заводаў, фабрык, прадпрыемстваў i прадаўцы магазiнаў

Рабочыя саўгасаў, калгасьнiкi, спэцыялiсты сельскай гаспадаркi

Салдаты, матросы, навучэнцы ФЗН, курсанты вучылiшчаў i спэцыяльных школ

Спэцпасяленцы, зьняволеныя (вязьнi)

Сацыяльная структура савецкага грамадзтва пачала складвацца паступова пасьля перамогi Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Як супрацiў гэтаму была грамадзянская вайна ў Расеi. Перамога бальшавiкоў ў Грамадзянскай вайне й ўсталяваньне iх дыктатуры сталi падмуркам для складваньня сталiнскай мадэлi савецкага грамадзтва. Разбурацца сталiнская мадэль сацыялiстычнага грамадзтва пачала пасьля сьмерцi Сталiна й канчаткова рухнула пасьля таго, як iii пазачарговы зьезд народных дэпутатаў СССР у сакавiку 1990 г. адмянiў артыкул 6 Канстытуцыi СССР.

 

          Литература:

1. Ад шчырага сэрца. Мн., 1953.
2. Антонов-Овсеенко А. Театр Иосифа Сталина. М., 2000.
3. Аляхновiч Ф. У кiпцярох ГПУ. Вiльня, 1994.
4. Боль сквозь годы: Свидетельство жертв политических репрессий в 1930—1950-х гг. / Сост. В. Станишевский. Мн., 2004.
5. Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
6. Грахоўскi С. Такiя сiнiя снягi. Мн., 1988.
7. Заерко А. Л. Тюрьмы Беларуси. 1929—1935. М., 2001.
8. История СССР в анекдотах (1917—1991). Мн., 1991.
9. Касцюк М. Бальшавiцкая сiстэма ўлады на Беларусi. Мн., 2000.
10. Климович Р. Конец Горлага. Мн., 1999.
11. Лыч Г. Трагедыя беларускага селянства. Мн., 2003.
12. Палiтычныя рэпрэсii на Беларусi ў ХХ стагоддзi. Мн., 1998.
13. Правда истории: Память и боль / Сост. Н.М.Жилинский. Мн., 1991.
14. Протько Т. С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Мн., 2002.
15. Струменскi С. Страты Беларусi, або Доля беларускага народу. Мн., 2005.
16. Суровая драма народа: Ученые и публицисты о природе сталинизма. М., 1989.
17. Трыгорлава Л. Унутраная палiтыка СССР у 1930-я гг. // Беларускi гiстарычны часопiс, 2003, № 8. С. 62—69.
18. Устиловский Г. Многоликая правда. Мн., 1999.
19. Яковлев А. Омут памяти. М., 2001.

 
 
Яндекс.Метрика